Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  4. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  7. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  8. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  11. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  14. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы зрабілі спробу прарвацца праз мяжу ў Белгародскай вобласці. Пра гэта заявіў губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.

Украинские военные. Фото: Генштаб ВСУ
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генштаб УСУ

«З'явілася інфармацыя, што вораг спрабуе прарвацца праз мяжу Белгародскай вобласці. Паводле звестак Міністэрства абароны РФ, сітуацыя на мяжы застаецца складанай, але кантраляванай. Нашымі вайскоўцамі праводзяцца планавыя працы», — напісаў губернатар.

Паводле яго, тры населеныя пункты Белгародскай вобласці зазналі атакі УСУ. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

«У Белгародскім раёне ў вёсцы Пятроўка ў выніку абстрэлу пашкоджанае складское памяшканне. У вёсцы Новае Валаконаўскага раёна пасля скіду выбуховага прыстасавання з БПЛА пашкоджаны легкавы аўтамабіль. У Грайваронскай гарадской акрузе ў вёсцы Галаўчыно ў выніку дэтанацыі дрона-камікадзэ загарэўся гандлёвы аб’ект і цалкам згарэла „Газель“ у гаражы. Пажарнымі разлікамі ачагі ўзгарання аператыўна патушаныя», — заявіў Гладкоў.

Раней пра спробу прарыву ў Белгародскай вобласці паведаміў пракрамлёўскі тэлеграм-канал SHOT. Паводле звестк канала, рэгіён у раёне вёскі Нехацееўка атакавалі восем бронемашын і каля 60 украінскіх вайскоўцаў.

«На падыходзе да мяжы былі адкінутыя артылерыяй і авіяцыяй, але тыя, што схаваліся ў лесапаласе, працягваюць весці агонь», — гаворыцца ў паведамленні канала.

У сваю чаргу тэлеграм-канал Mash расказаў ужо пра 200 украінскіх вайскоўцаў і некалькі БМП у раёне Нехацееўкі. Таксама, паводле звестак канала, 300 украінскіх вайскоўцаў пачалі бой у раёне пункта пропуску «Шабекіна» ў Белгародскай вобласці.

«Паводле паведамленняў нашых крыніц, нейкіх масіраваных прарываў мяжы ў Белгародскай вобласці не фіксуецца. На ўчастку працягваюцца рэгулярныя сутычкі з малымі групамі УСУ, аднак казаць пра заход праціўніка на нашую тэрыторыю нельга», — адзначыў тэлеграм-канал WarGonzo.