Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук заявіў, што ў Крыме знішчаны расійскі ваенны карабель «Новачаркаск». У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што карабель атрымаў пашкоджанні.

БДК "Новочеркасск" в порту Новороссийска. Фото: Александр Вепрёв, commons.wikimedia
БДК «Новачаркаск» у порце Наварасійска. Фота: Аляксандр Вепраў, commons. wikimedia

— Гэтым разам услед за флагманам ЧФ РФ — крэйсерам «Масква» — ідзе вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск». Дзякую пілотам Узброеных сіл і ўсім датычным за філігранную працу! — напісаў у сваім тэлеграм-канале Аляшчук.

Магутныя выбухі ў Крыме прагрымелі ў тры гадзіны ночы. Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі паўвострава Сяргей Аксёнаў паведаміў, што тэрыторыя порта ачэпленая, «дэтанацыя спынілася, пажар лакалізаваны».

— На жаль, у выніку варожай атакі ў Феадосіі загінуў адзін чалавек, двое параненыя. Пашкоджанні атрымалі шэсць будынкаў — у асноўным выбітыя вокны. Шэсць чалавек эвакуяваныя ў пункты часовага размяшчэння, астатнія жыхары размясціліся ў родных і знаёмых, — паведаміў ён праз пяць гадзін.

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што дэсантны карабель «Новачаркаск» атрымаў пашкоджанні «падчас адбіцця ўдару УСУ з выкарыстаннем авіяцыйных кіравальных ракет».

«Падчас супрацьпаветранага бою сродкамі СПА знішчаныя два ўкраінскія Су-24, якія ажыццяўлялі пуск ракет», — цытуе РІА «Новости» паведамленне Мінабароны РФ.

«Новачаркаск» ужо другі раз трапляе ў зводкі здарэнняў. У сакавіку 2022 года Украіна нанесла ўдар па порце акупаванага Бярдзянска, пашкоджанні атрымалі расійскія вялікія дэсантныя караблі «Новачаркаск», «Орск», «Цэзар Куннікаў», «Саратаў» быў патоплены.

Вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» прызначаны для высаджвання марскога дэсанту на неабсталяванае ўзбярэжжа і перакідвання морам войскаў і грузаў. Здольны транспартаваць розныя віды бранятэхнікі, уключаючы танкі.