Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  3. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Раніца панядзелка, 31 кастрычніка, ва Украіне пачалася з сігналаў паветранай трывогі. Расія абстраляла ракетамі Кіеў, Харкаў, Запарожжа, Кіеўскую, Кіраваградскую, Чаркаскую, Палтаўскую, Вінніцкую вобласці. Паведамляюць таксама пра выбухі ў Дняпры. У офісе прэзідэнта Украіны ўжо заявілі, што праз масавыя абстрэлы крытычнай інфраструктуры ўводзяцца экстранныя адключэнні электраэнергіі.

Фото: t.me/stranaua
Кіеў пасля расійскай атакі 17 кастрычніка. Фота: t.me/stranaua

— Расійскія тэрарысты чарговы раз нанеслі масавы ўдар па аб’ектах энергасістэмы шэрагу абласцей Украіны. Частку ракет удалося збіць СПА, частка трапіла ў цэль. Службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў, — паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка. Ён папярэдзіў, што праз атаку на крытычную інфраструктуру ўводзяцца экстранныя адключэнні электраэнергіі.

Мэр Кіева Віталь Клічко расказаў, што пасля абстрэлу многія раёны сталіцы засталіся без святла і вады — пашкоджаны энергааб’ект, што забяспечваў электраэнергіяй каля 350 тысяч кватэр у горадзе.

— Два «прылёты» па Харкаве. Вораг ударыў па аб’екце крытычнай інфраструктуры ў горадзе, — піша ў сваім тэлеграм-канале мэр Ігар Церахаў.

Як паведаміў у Telegram сакратар Запарожскага гарсавета Анатоль Курцеў, у выніку атакі ў горадзе ёсць перабоі з электрычнасцю. Інфармацыя пра пацярпелых і маштабы пашкоджанняў удакладняецца.

Праз ракетны ўдар па аб’екце крытычнай інфраструктуры частка вобласці засталася без святла, паведамляе кіраўнік Чаркаскай АВА Ігар Табурэц.

Як паведаміў кіраўнік Чарнавіцкай АВА Руслан Запаранюк, вобласць упершыню зазнала напад на крытычную інфраструктуру.

На Кіраваградчыне таксама прылёт у энергааб’ект.

— Папярэдне — без ахвяр. Ідзе ліквідацыя наступстваў пажару, — напісаў кіраўнік Кіраваградскай АВА Андрэй Райковіч.

Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянцін Рэзнічэнка паведамляе пра траплянні ў аб’екты энергетычнай інфраструктуры ў Дняпры і Паўлаградзе. Па яго словах, разбурэнні сур’ёзныя.

«У сувязі з ранішнімі тэрарыстычнымі абстрэламі энергетычнай інфраструктуры ёсць абясточаныя ўчасткі. Рэзервовыя цеплавозы выведзеныя, усе цягнікі працягнуць рух», — паведамілі ва «Укрзалізныцы».

Выданне Еlektrovesti піша, што ракетныя ўдары нанесеныя па трох украінскіх ГЭС: Дняпроўскай, Днястроўскай і Крэменчугскай.

Паводле паведамлення Паветраных сіл УСУ, пачынаючы з 07.00 31 кастрычніка Расія здзейсніла некалькі хваляў ракетных нападаў па аб’ектах крытычнай інфраструктуры Украіны. З поўначы Каспійскага мора і з Растоўскай вобласці РФ агулам было выпушчана больш за 50 крылатых ракет Х-101/Х-555. 44 крылатыя ракеты былі знішчаныя сіламі і сродкамі Паветраных сіл Украіны.

Расія наносіць удары па інфраструктуры Украіны з 10 кастрычніка, у выніку ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Аб’ектам энергасістэмы наносіцца значная шкода, улады вымушаныя ўводзіць абмежаванні па электраэнергіі.