Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


У беларускі Рыты Юшкевіч спінальна-цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэння хваробы патрабаваўся адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль 2 млн даляраў. Гэтую суму сабраць удалося, але цяпер высветлілася, што зрабіць дзяўчынцы ін'екцыю немагчыма па медыцынскіх паказчыках, піша «Наша Ніва».

Рыта Юшкевіч. Фота: Instagram
Рыта Юшкевіч. Фота: Instagram

Мама Рыты паведаміла ў інстаграме, што ўжо пасля збору грошай у дзяўчынкі выявілі занадта высокі ўзровень антыцелаў у крыві на прэпарат. На поўнае прыняцце сітуацыі ім спатрэбіўся месяц, і ўрэшце яны вырашылі прэпарат не ўводзіць.

«Два тыдні таму ў нас была кансультацыя з доктарам з клінікі Дубая наконт антыцелаў. Усе нашы асцярогі пацвердзіліся: Zolgensma нельга ўвесці пры высокім узроўні антыцелаў; медыкаментозна нельга знізіць іх узровень. Рэкамендавана было паспрабаваць здаць аналіз праз 6 месяцаў. Мы вырашылі не чакаць», — напісала жанчына.

Паводле яе слоў, узровень антыцелаў у арганізме дзяўчынкі не падае, а толькі павялічваецца.

«Суцяшае тое, што Рыта на падтрымліваючай тэрапіі. А дзякуючы вам у Рыты будуць сродкі на ўсё жыццё на рэабілітацыю і неабходнае абсталяванне. Будуючы планы, я спадзяюся, што Рыта будзе жыць доўга. І жыццё гэтае будзе ў сталай шпіталізацыі, рэабілітацыі. І гэта будзе нялёгкае жыццё», — піша мама дзяўчынкі.

Паводле яе слоў, значная частка сродкаў будзе пакінутая Рыце на пажыццёва неабходнае. Частка сродкаў будзе паступова раздадзена зборам і дзецям, якія маюць патрэбу ў лячэнні і рэабілітацыі ў Беларусі. Рашэнне па размеркаванні грошай іншым дзецям будзе прымацца сумесна з валанцёрамі, якія вялі збор.