Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  8. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  9. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  10. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  17. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

На волю пачалі выходзіць памілаваныя палітвязні — вядома як мінімум пра сем чалавек. Сярод вызваленых ёсць сур’ёзна хворыя, паведамілі ў ініцыятыве Dissident.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«Стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сённяшні момант вядомыя імёны трох чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур’ёзнымі захворваннямі», — паведамілі ў Dissident.by.

Пазней там удакладнілі, што вядомыя імёны ўжо шасці вызваленых палітвязняў.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» расказалі, што палітвязні выйшлі на волю па памілаванні ў апошнія суткі.

«Праваабаронцы захоўваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчаў гэтых людзей. Інфармацыя пра іншых вызваленых правяраецца», — адзначылі ў ПЦ «Вясна».

Пазней праваабаронцы дадалі, што ведаюць імёны сямі тых, хто выйшаў па памілаванні.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры. Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца, сам указ не публікаваўся.

Сярод 30 памілаваных ёсць тыя, каго раней ужо вызвалілі, расказваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, частка гэтых людзей ужо была вызваленая ў ліпені і жніўні, а ўказ фармалізаваў гэты працэс.

Паводле інфармацыі «Вясны», 3 ліпеня на волю па амністыі ці памілаванні ўжо выйшлі 18 палітвязняў. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, уключаючы хворага на анкалогію Рыгора Кастусёва.

Спачатку публічна называлася толькі імя Кастусёва. Пазней стала вядома, што на волю з Гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітвязні Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.

Таксама нядаўна праваабаронцы паведамлялі, што ўлады працягваюць выпускаць палітвязняў, некаторым прапануюць паўторна прасіць памілавання. Паводле непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе прыкладна пра 12 такіх асобаў.