Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  7. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  8. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  9. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  10. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  18. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
Читать по-русски


«Люстэрка» — гэта не толькі тэксты і відэа, гэта яшчэ і каманда, якая кожны дзень працуе над сапраўднымі навінамі і важнымі гісторыямі. Часам рабіць гэта даводзіцца ў нечаканых умовах, часам — з камфортам, а часам — літаральна насуперак абставінам. Мы папрасілі журналістаў з нашай рэдакцыі расказаць пра самыя незвычайныя месцы і сітуацыі, у якіх ім даводзілася працаваць. Ніжэй — іх гісторыі.

Титульная страница «Зеркала». Фото: «Зеркало»
Тытульная старонка «Люстэрка». Фота: «Люстэрка»

Мы напісалі гэты тэкст, каб трохі з вамі пазнаёміцца — наколькі гэта магчыма ў 2024 годзе. Мы не называем імёнаў. Але хочам паказаць, што каманда «Люстэрка» — гэта жывыя людзі са сваімі гісторыямі, страхамі і адданасцю прафесіі.

І нам патрэбная вашая падтрымка. Калі ў вас ёсць магчымасць і вы знаходзіцеся не ў Беларусі, калі ласка, падпішыцеся на данаты «Люстэрку». Для выжывання нашага медыя вельмі важная фінансавая стабільнасць, і мы будзем вельмі радыя, калі вы зможаце зрабіць свой пасільны ўнёсак. Гэта дазволіць нам далей расказваць сапраўдныя навіны і важныя гісторыі.


Імёны герояў змененыя з меркаванняў бяспекі.

«Потым да мяне дайшло, што гэта быў выбух»

Журналістка Марыя 24 лютага 2022 года была ў Кіеве. Яна планавала эвакуявацца ў бяспечнейшае месца, але да ад’езду ў яе было некалькі гадзін. На заданне рэдакцыі яна пайшла на вуліцы гаварыць з украінцамі пра пачатую вайну.

— Было страшна, што на мяне абрынецца ўся нянавісць гэтых людзей за танкі і ракеты з Беларусі, — успамінае яна. — Было жудасна сорамна пачынаць гаварыць. Я магла хвілін дзесяць глядзець на натоўп пад крамай ці банкаматам і думаць, як падысці. Але тады яшчэ многія рэагавалі спакойна, а некаторым нібыта хацелася паскардзіцца, пазлавацца на ўсё гэта камусьці ўслых.

Гукі выбухаў 24 лютага чулі жыхары розных раёнаў сталіцы Украіны. Каля станцыі метро «Галасееўская» знайшлі збітую ракету, а кіяўляне зразумелі, што частка з пачутых гучных гукаў — праца СПА.

Марыя ўспамінае, што пачула выбух, калі брала інтэрв'ю ў пары. Тыя людзі ўцяклі, не адказаўшы на пытанне. А журналістка толькі пасля зразумела, што гэта быў за гук.

— Потым да мяне дайшло, што гэта быў выбух. Казалі, што прыляцела ў раёне Бравароў. Але страшна не было, бо гэта вельмі далёка. Калі не думаць, што там звалілася ракета, — звычайны гучны гук.

Марыя падкрэслівае, што яе калегам даводзілася працаваць і ў значна цяжэйшых умовах. Сама яна кажа, што ў той дзень ёй «не было чаго палохацца».

Гісторыя пра Украіну ёсць і ў журналісткі Крысціны. Ужо пасля пачатку вайны яна ехала ў краіну, каб падрыхтаваць рэпартаж адтуль. Перасякала мяжу ўначы — і яе не прапусцілі, нягледзячы на дазвольныя дакументы. Трэба было дачакацца раніцы і начальства ў Кіеве, якое зможа даць дабро.

Журналістка засталася ў зоне чакання пункта пропуску — і вырашыла папрацаваць адтуль.

— Я сядзела, працавала на лавачцы і размаўляла з беларусамі, якія трапілі дакладна ў такую самую сітуацыю, як я, — успамінае яна.

«Залезла ў гэтае смецце паміж пакетамі»

Журналістка Аксана аднойчы выйшла з дому на рэпартаж, а трапіла ў экстрэмальныя ўмовы. Гэта быў жнівень 2020 года, на вуліцах збіраліся людзі. Сілавікі рэзка пачалі разганяць пратэстоўцаў, тыя панесліся ўрассыпную — і Аксана рэфлекторна таксама пабегла.

— Побач ішла будоўля і стаялі вялікія сметніцы. Я шмыгнула ў завулак і заскочыла за кантэйнер на колах. І залезла ў гэтае смецце паміж пакетамі, — расказвае журналістка. — У цішыні я чула, як у дварах білі людзей, яны крычалі. Было вельмі страшна.

Аксана звязалася з рэдактаркай — проста з-за смеццевага бака. Тая паспрабавала супакоіць калегу. Пазней тая ўспамінала, што гэты званок стаў для яе адным з самых страшных у тыя дні.

— У выніку сілавікі ўцяклі назад, зацягнулі людзей у машыны, — успамінае Аксана. — Я выйшла, калі ўжо ўсё супакоілася і была цішыня. Выйшла ціхенька бокам і пабегла да іншых журналістаў.

«Стаяць гэтыя людзі ў балаклавах»

Журналіст Кірыл успамінае, як працаваў на мерапрыемстве з вельмі строгімі мерамі бяспекі. У Варшаве на адкрытай сустрэчы з камандзірамі палка Каліноўскага гасцей сустракалі два моцныя маладыя чалавекі ў балаклавах. Тэлефоны трэба было здаць на часовае захоўванне на ўваходзе.

Кірыл расказвае, што яму тады не дазволілі выкарыстаць смартфон для запісу гуку — нават з залепленай камерай. Правіла распаўсюджвалася на ўсіх, у тым ліку на журналістаў.

У выніку прадстаўнікі палка пагутарылі з зацікаўленымі беларусамі і журналістамі. Некаторыя пытанні дадаткова каментаваў Зянон Пазняк, які таксама прыйшоў на гэтую сустрэчу. А журналісту давялося абысціся без дыктафона і запісваць інфармацыю ў нататнік ад рукі.

Яшчэ адна гісторыя ад Кірыла — з паездкі Святланы Ціханоўскай у Варшаву. Палітык за некалькі дзён правяла перамовы з дзясяткам топавых чыноўнікаў Польшчы, уключаючы прэзідэнта Анджэя Дуду і міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага. Журналісту «Люстэрка» ўдалося далучыцца да дэлегацыі і стаць сведкам яе перамоваў з прадстаўнікамі ўладаў.

Дэталь, якая запомнілася Кірылу, — паездка ў картэжы ў суправаджэнні паліцэйскіх машын з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Такая дарога аказалася вельмі хуткай: шлях, які звычайна займаў 20 хвілін з улікам затораў, картэж праехаў усяго за пяць. Але сама паездка выклікала ў журналіста змяшаныя эмоцыі.

— Было пачуццё цікаўнасці, перамяшанай з няёмкасцю і сорамам. Хто я такі, каб ездзіць у машыне з мігалкай? Людзі стаяць у заторах, а я еду ў машыне, якую ўсе прапускаюць, — успамінае ён. — Але потым я пераадолеў гэтае пачуццё: я там, дзе я ёсць, няма чаго рабіць. Мігалка дык мігалка.


Дзякуй, што дачыталі! Нягледзячы на цяжкасці — вялікія і маленькія, — мы працягваем нашую працу, бо лічым яе важнай. Мы працуем ужо больш за два гады з адной мэтай: даць беларусам незалежную крыніцу інфармацыі, якая не дазволіць прапагандзе падмяніць рэальнасць.

Калі для вас гэта таксама важна і вы знаходзіцеся ў бяспецы — вы можаце ўвайсці ў кола патронаў рэдакцыі. Для нас важнае кожнае ахвяраванне. Дзякуем кожнаму, хто робіць унёсак у працяг працы праекта!



З меркаванняў вашай бяспекі мы просім не данаціць тых, хто знаходзіцца ў Беларусі і Расіі. Усё пра бяспеку плацяжоў і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.