Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Умер папа Франциск
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Гамяльчук Павел перажыў учорашні ўраган у цягніку, які ехаў з Мінска ў Гомель. Выехаў цягнік па раскладзе — у 14.57, але далей надвор’е ўнесла карэктывы, і людзі больш за сем гадзін дабіраліся да Гомеля. Пра гэта Павел расказаў «Моцным навінам».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: trainphoto.org.ua
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: trainphoto.org.ua

— Усе былі ўпэўненыя, што цягнік перакуліцца. Мы спачатку ўрэзаліся ў дрэва на хуткасці 120 кіламетраў за гадзіну, якое ўжо ляжала на шляхах, пачалі тармазіць, і на наш цягнік зваліліся яшчэ тры-чатыры вельмі вялікія дрэвы. Потым пачало штарміць. У вёсцы, што была відаць з акна, пачало зрываць дахі. Абламала наогул усе верхавіны на дрэвах. Гэта доўжылася хвілін 10−15. Потым сціхла. Мы засталіся стаяць, — расказаў мужчына.

Паводле яго, машыністы пачалі здымаць правы бок цягніка, які разбіла галінамі. Пазней прыехаў чалавек з бензапілой, які вызваліў цягнік, але праз пашкоджанні далей ехаць састаў не змог. І зноў трэба было чакаць: гэтым разам — цеплавоза са Жлобіна, каб дацягнуць цягнік да Гомеля.

— Праз дзве гадзіны цеплавоз прыехаў. Яго чаплялі гадзіну. Потым паехалі. Праз кіламетр сталі, бо тормазы ў «Штадлера» былі заціснутыя. Машыніст зняў шланг з цягніка і падчапіў да цеплавоза. Мы паехалі. Праехалі яшчэ два-тры кіламетры і зноў сталі. Разоў пяць мы краналіся і зноў спыняліся. У Гомель прыбылі толькі ў 22.20. Ад персаналу не было наогул ніякай інфармацыі, проста нуль, — дзеліцца мужчына.

Паводле яго, за гэтыя сем гадзін людзей не выпускалі вонкі, святла ў салоне не было, а прыбіральні не працавалі.

— Але пасажыры аказаліся надзіва цярплівымі. Дзве дзяўчыны персаналу аказаліся вельмі ўстойлівымі да стрэсавых сітуацый. Ім асобны дзякуй. Трэба нешта рабіць. БЧ ігнаравала сітуацыю, — адзначае Павел.

Як заявіла прэс-служба Беларускай чыгункі, затрымка цягнікоў учора складала ад адной да трох гадзін. Больш за ўсё пацярпелі наступныя ўчасткі: Калінкавічы — Жлобін, Калінкавічы — Жыткавічы, Калінкавічы — Славечна, Жлобін — Гомель.

Чытайце таксама