Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  2. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  3. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  4. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  5. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  6. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  7. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  8. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  12. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  13. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  16. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  17. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
Читать по-русски


Сцэнары выпускных вечароў у сталічных школах будуць мець «ідэалагічную аснову», а самі святы пройдуць без лішняй раскошы, як і запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў апошні званок празвініць 25 траўня. Для тых, хто заканчвае ступень агульнай сярэдняй адукацыі, запланаванае вялікае гарадское свята. Урачыстае мерапрыемства адбудзецца ў «Мінск-Арэне» і збярэ больш за 11 тысяч выпускнікоў 11-х класаў.

— Увечары дзяўчат і хлопцаў чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма. Таксама кіраўніцтва горада падрыхтавала сюрпрыз — выступ вядомага выканаўцы, — адзначыў Андрэй Стрыгельскі.

Цырымоніі развітання са школай для дзяцей, якія заканчваюць 11 класаў, пройдуць у сценах родных установаў адукацыі 14 чэрвеня. Выпускныя вечары пачнуцца ў 20.00−21.00 з урачыстай часткі, дзе дзецям уручаць атэстаты і сертыфікаты цэнтралізаванага экзамену.

— Мы арыентуем педагагічныя калектывы на тое, каб сцэнары вечароў мелі і ідэалагічную аснову. Такія тэмы, як 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Год якасці, знойдуць свой адбітак у свяце, — сказаў Андрэй Стрыгельскі

Выпускныя вечары арганізаваныя ў сценах родных школ і гімназій. Але ёсць выключэнні. Напрыклад, у некаторых праводзяцца рамонтныя работы, і вучні займаюцца ў іншых установах адукацыі, альбо ўмяшчальнасць актавых залаў не дазваляе паўнавартасна правесці свята. У гэтых выпадках выпускныя арганізуюць на пляцоўках установаў культуры, дадатковай адукацыі.

— І гэта ніякім чынам не забаўляльныя ўстановы — ні рэстараны, ні кавярні, — падкрэсліў Андрэй Стрыгельскі. — Выпускны вечар — гэта перш за ўсё рытуал развітання са школай, у якой дзеці прабавілі 11 гадоў свайго жыцця. Гэта душэўнае, цёплае, хатняе свята.

Андрэй Стрыгельскі падкрэсліў, што выпускны вечар плануецца сумесна з настаўнікамі, дзецьмі і бацькамі.

— Пра нейкія канкрэтныя забароны ў правядзенні свята гаворкі не ідзе. Камітэт па адукацыі рыхтуе рэкамендацыі што да арганізацыі ўрачыстай даты. Правільна сказаў кіраўнік дзяржавы пра тое, што неабгрунтаваная празмернасць, якая мяжуе з раскошай, недарэчная, — адзначыў А. Стрыгельскі. — Сёння ўстановы адукацыі актыўна рыхтуюцца да ўрачыстасці, і ніякіх лімузінаў ніхто не плануе. Безумоўна, бацькі дэманструюць пэўную ініцыятыву. Нашая задача — не дапусціць неабгрунтаваных збораў грашовых сродкаў на правядзенне выпускных вечароў. Гэтыя рэчы кантралююцца кіраўніцтвам школ, праводзіцца адпаведная праца з бацькоўскім, апякунскім камітэтамі. Выпускны вечар не мусіць станавіцца мерапрыемствам, затратным для сямейнага бюджэту. Вучні рыхтуюць святочныя вобразы. Гэта таксама выдаткі для сям'і. Таму прыцягваць нейкія рэсурсы — артыстаў, дыджэяў — не трэба. Больш за тое, яны не ведаюць ні традыцый школы, ні дзяцей, ні педагогаў. Таму не змогуць стварыць душэўную, цёплую атмасферу.

Чыноўнік адзначыў, што Камбінат школьнага харчавання (КШХ) прапануе выпускное меню. І гэта, на яго думку, «зручная форма арганізацыі харчавання падчас урачыстага вечара».

— Гэта прымальны варыянт для гарантыі ў першую чаргу бяспечнага харчавання. Фактычна з верасня загадчыкі вытворчасцю разам з дзецьмі і бацькамі абмяркоўваюць меню, прапануюць розныя варыянты закусак і нават гарачых страваў. Пераважная большасць установаў адукацыі акурат будзе карыстацца паслугамі КШХ. Улічваюцца ўсе пажаданні школьнікаў, — расказаў Андрэй Стрыгельскі.

Чыноўнік падкрэсліў, што забаўляльная праграма ва ўстановах адукацыі завершыцца бліжэй да світання.

— Выпускнікі выйдуць альбо на тэрыторыю школы, альбо за яе межы — у лесапаркавую зону, на набярэжную — і сустрэнуць світанак. Супрацоўнікі міліцыі забяспечаць ахову грамадскага парадку. Маршруты вучняў узгодненыя загадзя. Гэта добрая традыцыя, ад якой не адмаўляецца фактычна ніводная нашая школа і гімназія, — звярнуў увагу Андрэй Стрыгельскі.

Нагадаем, сціплей адзначаць выпускныя вечары запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць. Палітык адзначыў, што да святкавання ў рэстаранах з паездкамі на лімузінах ён ставіцца «вельмі негатыўна».

— Гэта мусіць быць свята, куды ідуць дзяўчына, хлопец, за рукі ўзяўшыся, — калектывам. Паскачуць, світанак сустрэнуць, — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што «нельга дапускаць расслаення», а ўлады робяць усё для таго, «каб стварыць для навучання ў школе роўныя магчымасці».

— Гэтага трэба прытрымлівацца, і нельга пасля заканчэння агульнаадукацыйнай сярэдняй школы рабіць тое, што вы кажаце. Нейкі там «круцяк» табе дапамог ці ты багацейшы — ты лімузін замовіў, прыехаў твой малы ў школу. А як іншыя глядзяць? А як бацькі глядзяць? Гэта няправільна. Я публічна кажу: нам нельга гэта культываваць, нельга нам гэта падтрымліваць. Гэта кепска, — дадаў ён.