Сілавікі затрымалі выкладчыцу прыватнай аўташколы з Магілёва. Яе «пакаяльнае» відэа 24 красавіка апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На камеру жанчыну прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе яна «аказвала спрыянне экстрэмісцкаму фарміраванню „Вясна“» і зарэгістравалася ў плане «Перамога». Адзначым, што праваабарончы цэнтр «Вясна» МУС прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» толькі ў жніўні 2023 года.
— Цяпер я скіроўваюся ў ІЧУ, — змусілі сказаць пад запіс затрыманую.
Які працэсуальны статус жанчыны і ці знаходзіцца яна дагэтуль за кратамі — невядома.
Чытайце таксама