У бабруйскай папраўчай калоніі № 2 рост захворванняў на запаленне лёгкіх, паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Як стала вядома праваабаронцам, на пачатак красавіка медчастка калоніі была запоўненая асуджанымі з запаленнем лёгкіх альбо віруснай пнеўманіяй. Паведамляецца, што ў некаторых вязняў назіраліся ўскладненні.
«На сёння некаторыя з іх шпіталізаваныя ў адну з бабруйскіх бальніц», — пішуць валанцёры.
Нагадаем, у канцы студзеня праваабаронцы паведамлялі пра магчымую эпідэмію грыпу ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, дзе адбывае тэрмін Віктар Бабарыка.
Чытайце таксама