У дзіцячую інфекцыйную бальніцу ў Мінску шпіталізавалі сем вучняў ліцэя БНТУ. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя. У ведамстве кажуць, што стан дзяцей стабільны, але не называюць прычыны шпіталізацыі.
«Дзеці, якія паступілі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу, аглядаюцца спецыялістамі бальніцы сумесна са спецыялістамі кафедраў дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ. Стан дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, стабільны. Частка падлеткаў з меншымі скаргамі знаходзіцца на амбулаторным лячэнні дома», — гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве таксама адзначылі, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева і старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча.
У ліцэі БНТУ працуе санстанцыя.