Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  12. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


Адна з расійскіх ВНУ, сама таго не падазраючы, рассакрэціла асабістыя звесткі малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі — Мікалая. Пра гэта паведамляе «Настоящее время. Беларусь».

Фото: скриншот видео YouTube / "Настоящее время. Беларусь"
Скрыншот відэа YouTube / «Настоящее время. Беларусь»

Гаворка ідзе пра Іванаўскі дзяржаўны энергетычны ўніверсітэце імя Леніна. У красавіку 2022 года гэтая расійская ВНУ праводзіла міжнародную канферэнцыю, у якой бралі ўдзел і студэнты БДУ, дзе вучыцца малодшы сын Лукашэнкі.

«Тут захоўваюцца персанальныя звесткі Мікалая Лукашэнкі. Захоўваюцца вельмі дрэнна: даведацца іх можа літаральна кожны», — расказалі журналісты.

Яго імя яны заўважылі ў спісе ўдзельнікаў канферэнцыі на сайце ВНУ. Тамсама была ўказаная электронная пошта Мікалая Лукашэнкі.

«Да гэтай пошты прывязаная яшчэ адна (з такім самым нікнэймам, але на іншым паштовым сэрвісе), а яшчэ — беларускі нумар тэлефона з пяццю нулямі ў канцы. Уладальнік гэтага нумара зарэгістраваў некалькі акаўнтаў у інтэрнэце, яго нікнэйм — nik», — расказалі ў «Настоящем времени».

Паводле звестак журналістаў, такі акаўнт ёсць у Telegram, карыстальнік прысутнічае ў праўладнай групе «За Беларусь» у гэтым мэсэнджары.

На застаўцы ў мэсэнджары Viber у карыстальніка з такім нікам — карцінка з відам з вышыні, імаверна, фота зрабілі з верталёта. Журналісты высветлілі, што кадры знятыя пад Мінскам, а за кіламетр ад гэтага месца знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі «Азёрны».

Акрамя таго, чалавек пад нікам nik20121314 зарэгістраваўся на некалькіх адукацыйных сайтах і дзяліўся там сваімі рашэннямі розных заданняў (у той час Мікалай акурат вучыўся ў школе). Карыстальнік з такім нікам быў таксама зарэгістраваны ў Instagram, сярод яго падпісак была патрыятычная старонка victoriiabelarus, але цяпер акаўнт выдалены.

Знайшлі журналісты такі акаўнт і ў Pinterest. Там у яго чатыры падпісчыкі. Магчыма, аднакурсніцы і аднакласніцы.

«Настоящее время» высветліла і тое, што Коля Лукашэнка вельмі любіць камп’ютарныя гульні: «На гульнявой платформе Steam мы знайшлі чалавека з тым самым унікальным нікам, які ніхто больш не выкарыстоўвае ў інтэрнэце, а таксама даведаліся, што Мікалай захапляецца гульнёй у „Сталкер“».

Аўтары сюжэту паспрабавалі патэлефанаваць на нумар, прывязаны да гэтых акаўнтаў, але ім ніхто не адказаў, як, зрэшты, без адказу засталіся і паведамленні ў мэсэнджары Мікалая Лукашэнкі.