Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
Читать по-русски


Алесь Мінаў

У кожнай калоніі, СІЗА і іншых установах пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі працуюць псіхолагі. Любы вязень мае права на кансультацыю з гэтым спецыялістам. Аднак часта сустрэчы з псіхолагам праходзяць у такіх умовах, што надоўга адбіваюць жаданне ў прынцыпе звяртацца па дапамогу. «Люстэрка» сабрала аповеды палітвязняў пра псіхалагічную дапамогу за кратамі і спытала меркавання эксперта пра гэта.

СИЗО № 1 в Минске, ул. Володарского. Фото: TUT.BY
СИЗО № 1 в Минске, ул. Володарского. Фото: TUT.BY

«Паколькі псіхолаг не нахіляецца, то, каб яе хаця б убачыць, трэба выкручваць шыю і ледзь не лезці галавой у акенца»

Былы палітвязень Ягор Марціновіч у сваім Facebook расказаў, як псіхалагічныя кансультацыі праходзяць у СІЗА № 1, што на Валадарцы.

— Я бачыў некалькі асноўных варыянтаў правядзення псіхалагічнай кансультацыі ў СІЗА. Нібыта ёсць і больш адэкватныя, але я такіх выпадкаў ні ад кога не чуў, — адзначыў Ягор. — Першы спосаб. Псіхолаг знаходзіцца за дзвярыма. А вы становіцеся перад акенцам у дзвярах на кукішкі, развярнуўшыся спінай да ўсёй камеры. Паколькі псіхолаг не нахіляецца, то, каб яе хаця б убачыць, трэба выкручваць шыю і ледзь не лезці галавой у акенца. Суседзі пры гэтым дасціпна каментуюць кожную прамоўленую фразу. Другі спосаб. Вас выводзяць з камеры, вы становіцеся тварам да сцяны, рукі на ўзроўні плячэй. Размаўляеце нібыта з псіхолагам, але ў рэальнасці са сценкай. Псіхолаг ззаду, а побач яшчэ і стаіць канваір. Расслабцеся і пераключыцеся на пазітыўныя эмоцыі!

Праз акенца ў дзвярах камеры з псіхолагам камунікаваў у СІЗА і Іван (імя змененае), якому далі больш за 10 гадоў па палітычнай справе. Пра такі досвед мужчыны праз адваката даведалася ягоная сяброўка Яўгенія.

— Тое, што ён звярнуўся да псіхолага, трохі дзіўна і насамрэч не падобна да яго. Але, відавочна, гэта быў перыяд эмацыянальнага заняпаду: акурат тады Івану агучылі жорсткі прысуд. У СІЗА ўсе як на далоні, і калі нехта скажа, што псіхалагіня добрая, то яно разлятаецца. Да таго ж яна дзяўчына, а за час адседкі ў камеры з мужчынамі сапраўды сумуеш па камунікацыі з іншым полам, — адзначае суразмоўніца. — Наколькі я ведаю, яны размаўлялі праз акенца. Псіхолаг — маладая дзяўчына, шмат жартавала, казала, што трэба ставіцца да ўсяго, што адбываецца, як да таго, што неўзабаве скончыцца. Распытвала пра вершы, якія ён пісаў. Гэта камунікацыя яго насамрэч падтрымлівала, ствараючы атмасферу такога нармальнага стасавання, бы на волі. Да таго ж псіхолаг магла нават намякнуць на нейкія навіны з рэчаіснасці.

«Ну добра, нармальны псіхалагічны стан, можаш сядзець далей у карцары»

Былы палітвязень Зміцер Фурманаў сутыкаўся з турэмнымі псіхолагамі і ў СІЗА, і ў калоніі. Першы раз звярнуўся па дапамогу, калі знаходзіўся ў Жодзіне.

— Гэта быў час адразу пасля выбараў, кожны дзень замест радыё ўключалі адны і тыя ж песні па коле: цэлы тыдзень доўжылася гэтае гукавое катаванне, — успамінае Фурманаў. — Я напісаў заяву на прыём да псіхолага. Прыйшла спецыялістка з канваірамі, мяне адвялі ў кабінет, дзе я застаўся з ёй сам-насам, без аховы нават.

Па словах Змітра, псіхолаг нават здзівілася, што ён прыйшоў на прыём няголены, а акта пра парушэнне не склалі.

— А рэч у тым, што ў камеры не было люстэрка, і пагаліцца было папросту немагчыма, — адзначае Фурманаў. — Я расказаў пра праблему з музыкай, папрасіў нешта з гэтым зрабіць. Потым было некалькі простых пытанняў, кшталту «якія праблемы ў вас». Яна нічога не прапаноўвала, аніякіх парадаў псіхалагічных не давала.

Другі раз з турэмным псіхолагам Зміцер сутыкнуўся ўжо ў карцары. Тады да яго прыходзіў мужчына, які так прадставіўся.

— Хоць я і не звяртаўся па яго, — адзначае Фурманаў. — Ён казаў, што яму трэба паглядзець на мой псіхалагічны стан. Задаваў дзяжурныя пытанні: чаму ты апынуўся ў карцары, што ты зрабіў, пытаў пра стаўленне да адміністрацыі. І ў канцы кажа: «Ну добра, нармальны псіхалагічны стан, можаш сядзець далей у карцары».

Тюрьма в Жодино. Лето 2020 год. Фото: ex-press.by
Тюрьма в Жодино. Лето 2020 год. Фото: ex-press.by

А трэці раз Фурманаў звярнуўся да псіхолага, калі ўжо быў на каранціне ў калоніі. Хлопец прыгадвае, што адразу ж сутыкнуўся з праблемамі з адміністрацыяй: спачатку ў яго адабралі папяровыя выданні «Новага Часу», а пасля з’явіліся праблемы і з падпісаннем дакументаў.

— Гэта звычайная рэч: трэба было падпісаць паперы пра тое, што я згодны выконваць правілы калоніі і абавязваюся гэта рабіць, — адзначае ён. — Я ж запатрабаваў, каб мне далі гэтыя правілы пачытаць. Яны адмовілі. Тады я напісаў заяву, каб пагаварыць з псіхолагам акурат пра такое ненармальнае стаўленне. Прыйшоў гэты чалавек (не ведаю, псіхолаг ён ці толькі ім назваўся), і я расказаў пра праблемы з газетамі. Папрасіў, каб іх не выкідалі, а паклалі на склад, каб я потым мог іх забраць. А таксама расказаў пра канфлікт з подпісам.

Пасля гутаркі з псіхолагам Фурманаву далі прачытаць правілы знаходжання ў калоніі. Але, як ён сам кажа, праз умоўныя парушэнні кіраўніцтва калоніі прыняло рашэнне змясціць яго ў ШІЗА. Там хлопец знаходзіўся да заканчэння свайго тэрміну.

Псіхолаг: «Гэта не псіхалагічная дапамога абсалютна!»

Ці можна назваць такія кансультацыі сапраўднай псіхалагічнай дапамогай? Спыталі ў псіхолага Наталлі Скібскай.

— Спосабы аказання псіхалагічнай дапамогі, згаданыя Ягорам Марціновічам, абсалютна негуманныя і абсалютна неэтычныя, — падкрэслівае Наталля. — Гэта зусім не адпавядае прафесійнай этыцы псіхолагаў. Самае страшнае ў тым, што псіхолаг становіцца суўдзельнікам сістэмы, якая чалавека карае. То-бок ахвяра размаўляе з псіхолагам, які зыходзячы са сваіх прафесійных абавязкаў мусіць дапамагаць даваць рады эмоцыям, нейкім чынам рэагаваць, дапамагаць чалавеку вярнуць сваю суб’ектнасць. Але ён працуе на баку агрэсара. Гэта не псіхалагічная дапамога, абсалютна!

Наконт досведу іншых вязняў. Самае гуманнае, што там можа быць — гэта калі чалавеку проста даюць магчымасць неяк памедытаваць, пабыць у адзіноце, адпачыць ад таго становішча, дзе ў чалавека няма ніякай прыватнасці і магчымасці застацца аднаму. Гэта, бадай, можна аднесці да псіхалагічнай дапамогі.

Пры гэтым Скібская адзначае, што сёння закон абавязвае псіхолагаў парушаць адзін з асноўных прынцыпаў аказання псіхалагічнай дапамогі — прынцып канфідэнцыйнасці і прыватнасці. Нават у выпадках, калі зняволены гутарыць з псіхолагам сам-насам.

— Калі звярнуцца да зменаў, што ўвайшлі ў закон аб псіхалагічнай дапамозе ў Беларусі, то там ёсць абавязак спецыяліста «здаваць» інфармацыю. Вельмі небяспечная сітуацыя: усё, што вязень кажа псіхолагу, той будзе вымушаны раскрыць згодна з патрабаваннямі закона, калі да яго прыйдзе следчы, напрыклад, і запатрабуе інфармацыю, — тлумачыць Скібская. — Чалавек, які працуе ў такой установе, — па-першае, не псіхолаг, а ўсё ж супрацоўнік установы. Які запыт ён выконвае? Ці ёсць яго мэтай псіхалагічная дапамога асуджаным? Наўрад. Увогуле, у мяне як у спецыяліста ёсць вельмі вялікія пытанні да каштоўнасцяў чалавека, які ідзе працаваць у такое месца. Вядома, мы ўсе працуем за грошы, гэта сэнс любой працы. Але ж псіхалогія — прафесія гуманістычная. У нас няма, як у дактароў, клятвы Гіпакрата, але ж ёсць этычныя асновы, найперш — не нашкодзіць, не зрабіць горш. Калі чалавек у стане ахвяры, калі яго катуюць, яму патрэбная дапамога не ў тым, каб прыняць гэты стан, застацца ахвярай, а наадварот, выйсці з яго, адчуць сваю суб’ектнасць, моц. А што можа сказаць псіхолаг у калоніі? Хіба што паслухаць. Але які ў гэтым сэнс: паслухаць могуць і сцены, і дзверы. Няма ніякага практычнага сэнсу для самога чалавека звяртацца па такую дапамогу.