Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  2. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  3. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  6. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  7. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  10. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  11. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  12. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  13. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  14. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  15. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  16. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  17. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
Читать по-русски


Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, распавёў, чаму, на яго погляд, да жонкі ў Гомельскім СІЗА не даходзяць перадачы ад сваякоў, піша «Радыё Свабода».

Фото с сайта prisoners.spring96.org
Фото с сайта prisoners. spring96.org

«Сёння Паліну наведаў адвакат, якому яна расказала пра апошнюю з волі перадачу. Гэта было 1 верасня. Перадачы пачынаюць прымаць у 8.30, а ўжо ў 9.00 ёй у камеру прынеслі мех яблык. Пазначана прозвішча, якога яна ня ведае. Яблыкі пабітыя, нібы сабраныя каля дарогі. Мех стары, з дзяругі, у такім звычайна захоўваюць бульбу. І вага — дакладна 30 кіляграм. Якраз столькі, колькі даецца на месяц для перадач ад сваякоў», — распавёў Андрэй Шарэнда.

«Ад тых яблык Паліна адмовілася, іх выкінулі ў сметніцу. Але фармальна ў верасні на перадачы яна ўжо ня можа разлічваць, бо ліміт вычарпаны», — адзначыў ён.

Муж палітзняволенай мяркуе, што гэтая акцыя з «падарункам ад невядомага „добразычліўца“» была зробленая адмыслова. І мэта — пазбавіць жонку прадуктовых перадач, неабходных ёй пасля працяглай галадоўкі.

«Гэта спроба зламаць яе перад судом за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Дакладны дзень суда яшчэ не прызначаны, мусяць правесці недзе на пачатку кастрычніка. Але ўжо ціснуць, нечага ад яе дамагаюцца», — мяркуе Шарэнда.

Цяпер Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца у Гомельскім СІЗА. Палітзняволеная аб’яўляла галадоўку яшчэ ў Рэчыцкім ІЧУ — аб гэтым стала вядома 23 жніўня. Жанчына пратэстуе супраць завядзення новай крымінальнай справы.

Нагадаем, берасцейская актывмстка, маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая у студзені 2021 года, а ў чэрвені яе асудзілі да двух гадоў калоніі па артыкулах 364, 368 и 369 КК (абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, гвалт у адносінах да міліцыянераў). Адбываць пакаранне жанчыну адправілі ў Гомельскую жаночую калонію.

Там яе рэгулярна адпраўлялі ў штрафны ізалятар, у лютым 2022 года завялі справу па артыкуле 411 КК — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». У красавіку суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызначыў палітзняволенай яшчэ год калоніі.

Актывістка павінна была выйсці 6 жніўня 2023 года, але на яе завялі яшчэ адную справу — па артыкуле 411 КК.