Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Нязменны галоўны рэдактар «Народнай Волі» нядаўна абвясціў, што пакідае пасаду. У інтэрв'ю Аляксандру Стрыжневічу легендарны журналіст распавёў аб белых плямах, паркетных карэспандэнтах і наменклатурнай барацьбе.

Иосиф Середич. ФОто: Татьяна Ткачова, Пресс-клуб
Иосиф Середич. Фото: Татьяна Ткачова, Пресс-клуб

Пра журналістыку

Іосіф Сярэдзіч лічыць, што раней, за савецкім часам, журналістаў больш паважалі — «першы сакратар райкама партыі кідаў усё, каб сустрэцца, пагаварыць, даведацца, з чым з’яджае карэспандэнт».

— Журналісты мелі зусім іншы досвед! А не так, як сёння некаторыя нашыя паркетныя калегі, якія гадамі не выязджаюць далей за кальцавую дарогу. Гэта прапагандысты… І раней прапаганда існавала, але мы жыццё ведалі не па кніжках і газетах, а непасрэдна там, дзе яно ўтваралася.

Для мяне журналістыка — святая прафесія, і я ёй не здрадзіў ні тады, калі працаваў у раённай газеце, ні ў рэспубліканскіх выданнях, ні апошнія 28 гадоў у «Народнай Волі». Я не служыў і тады камуністычнай ідэалогіі. Я заўсёды служыў аб’ектыўнай інфармацыі. Мая задача была — убачыць сваімі вачамі, пачуць сваімі вушамі і напісаць. Я ніколі пад дыктоўку не працаваў!

Пра белыя палосы

— Пытанне вырашалася ўсю ноч. Аляксандр Фядута, які цяпер у турме, тады быў начальнікам ідэалагічнага упраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Ён быў адпраўлены ў Дом друку, каб не дапусціць публікацыі крытычных артыкулаў.

А я сядзеў у сваім кабінеце ў рэдакцыі і вёў перамовы. Звязаўся з Лукашэнкам. Папрасіў, каб ён сам прачытаў матэрыял. Ён: «Добра! Я накірую чалавека». З’явіўся яго ардынарац і забраў тэкст.

Я і Фядута чакалі рашэння Лукашэнкі. Можа, пасля дванаццаці ночы прыляцеў чалавек: «Забаронена публікаваць». Такая ж каманда пастіупіла ў друкарню. Таму газета выйшла з белымі плямамі.

Калі праблема вырашаецца наверсе, то чаму я павінен поўзаць на каленях і мяняць публікацыю, за якую я гатовы адказваць нават перад судом? Тым больш, што гэта было ноччу — у рэдакцыі амаль нікога не было. Але ў першую чаргу гэта была прынцыповая пазіцыя.

«Саша Лукашук павінен быць удзячны, што я тады не залічыў яго ў штат!»

— Выданне (газета «Народная Воля». — Прым. рэд.) стваралася з нуля, на кожны напрамак я падбіраў чалавека. На мяне нават пакрыўдзіўся… Хто б вы думалі? Саша Лукашук, які ў той момант быў загадчыкам аддзела ў газеце «Звязда». Ён сустрэў мяне, калі я ўжо сфарміраваў каманду: «Іосіф Палыч, ну што ж ты мяне не запрасіў?»

А праз некаторы час Саша выбіўся ў Еўропе ў зорны склад журналістаў (Аляксандар Лукашук быў кіраўніком беларускай службы «Радыё Свабода». — Прым. рэд). Можаце ўявіць, што цяпер мы абодва — пенсіянеры. Толькі я маю 280 даляраў, а ён напэўна — некалькі тысяч. Ён мне павінен быць удзячны, што я тады не залічыў яго ў штат!

Як узнікла «Народная Воля»

— Я без работы не быў ніводнага дня. Як толькі 17 сакавіка 1995 года з’явіўся ўказ Лукашэнкі аб адхіленні мяне з пасады галоўнага рэдактара «Народнай газеты», у той жа дзень старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб прапанаваў мне перайсці на пастаянную работу ў камісію па галоснасці СМІ і правах чалавека.

Прайшоў месяц-другі, і я вырашыў: Вярхоўны Савет — не вечны. Кадэнцыя яго вось-вось заканчваецца. Тады я за адзін дзень з дапамогай міністра культуры і друку Анатоля Іванавіча Бутэвіча зарэгістраваў «Народную Волю». Сёння гэта было б немагчыма.

І яе назва

— Глядзіце. Ёсць «Народная газета». Пастаўце працяжнік і напішыце «Народная Воля». Па-першае, якое галоўнае слова? Народная. А па-другое, назва па-беларуску і па-руску гучыць аднолькава. Самае важнае было стварыць правобраз «Народнай газеты».

Чыноўнікі лічылі, што гэта «бэнээфаўская» газета. А я адказваў: не. Гэта выданне Вярхоўнага Савета. Але яно давала магчымасць выказвацца ўсім. Калі ласка, спрачайцеся, высвятляйце, удзельнічайце ў дыскусіях.

А тое, што Зянон Станіслававіч (Пазняк — Аўт.) са сваімі прыхільнікамі выкарыстоўваў такую магчымасць больш актыўна, гэта бясспрэчны факт. Аднак я ж не мог стаць і сказаць: забараняю!

Аднойчы, калі я спрабаваў яго пераканаць, што ў артыкуле аб рускім імперыялізме трэба зрабіць дзве-тры невялікія правачкі, ён быў супраць. Я настойваў: ці магу выкарыстаць рэдактарскае права? Ён адказаў: «Тады заўтра раніцай я выкарыстаю дэпутатскае права і пастаўлю пытанне аб тваім звальненні». У мяне былі і з Пазняком такія стычкі, і з іншымі.

Ці ўплываў друк на ўладу

— Канешне. Калі рэдактара газеты Вярхоўны Савет трымаў на трыбуне два дні з тым, каб адхіліць мяне ад пасады. Бо лічылі, што мы прасоўваем пазнякоўскія пазіцыі.

І калі Валерый Ціхіня, які ўзначальваў камуністычную групоўку ў парламенце, убачыў на табло, што мяне не удалося зняць, ён на ўсю залу крыкнуў: «Імпатэнты!» Грукнуў дзвярыма і выскачыў.

А рэакцыя па «Народнай Волі» была ўжо іншай. Сёння друкуецца ў Мінску, заўтра — у Вільні, паслязаўтра — у Смаленску. Вось як было. Яны ж не маглі запрасіць мяне на нейкае пасяджэнне і два дні трымаць на трыбуне. Уключаліся адміністрацыйныя рычагі. Былі такія адыёзныя фігуры, як Віктар Кучынскі, Уладзімір Замяталін, Іван Пашкевіч.

На сённяшні дзень я заслужыў, каб проста адпачыць. Я больш за 30 гадоў не быў у адпачынку. Максімум атрымлівалася, каб развеяцца, — пяць дзён.

Што будзеце цяпер рабіць?

— Хай гэтае пытанне пакуль застанецца без адказу. Я яго ведаю, але не буду тлумачыць.

Нагадаем, Іосіф Сярэдзіч 4 жніўня паведаміў, што сыходзіць з паста галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Сайт выдання цяпер належыць іншаму чалавеку і працягне працу.