Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  7. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  8. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  9. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  14. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  15. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  16. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
Читать по-русски


Некалькі беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пераводзілі грошы ва Украіну, але ў выніку апынуліся ў аднолькавай сітуацыі: іх грошы не дайшлі да адрасатаў, але і не вярнуліся назад. Яны проста застаюцца «заблакаванымі» ва ўкраінскім банку (пакуль падобна, што бестэрмінова). Пра сітуацыю піша тэлеграм-канал Dzik Pic.

Здымак носіць ілюстратыўны характар. Фота: pixabay.com

Гісторыя 1. «Невядома, дайшлі хоць нейкія мае данаты ва Украіну ці я ахвяравала грошы мясцовым банкам»

— Я жыву ў Польшчы з 2021 года, у лютым 2023-га атрымала гуманітарны дазвол на жыхарства. З пачаткам вайны я актыўна данаціла грошы ва Украіну на самыя розныя дабрачынныя мэты. Грошы сыходзілі, таму я была ўпэўненая, што ўсё як мае быць.

Сёлета ў чэрвені я перавяла $ 80 са сваёй польскай карты ва ўкраінскі фонд дапамогі, дзе працуюць мае знаёмыя. Так і даведалася ад іх, што грошы не прыйшлі. Яны са свайго боку вырашылі высвятляць у Прыватбанка, што здарылася. Той, спасылаючыся на дакумент Нацбанка, паведаміў, што не прымае пераводы:

  • у беларускіх і расійскіх рублях;
  • ад людзей і кампаній, якія зарэгістраваныя / пастаянна пражываюць у Расіі або Беларусі.

У маім адрасе пражывання ў польскім PKO Bank дагэтуль пазначаны беларускі адрас, які адлюстроўваецца пры пераводзе грошаў. Тады мы разам вырашылі даслаць фота маёй карты побыту і дадатковую дамову з фондам пра тое, што я сапраўды аказваю дабрачынную дапамогу.

Мне таксама параілі пазначыць польскі адрас замельдавання. Але ў аплікацыі гэтага зрабіць нельга, а ў аддзяленні PKO мне ў просьбе адмовілі (прычым даволі груба): «А што вы хацелі, супраць Беларусі ўведзеныя санкцыі. Пакуль адрас мы вам мяняць не можам. Вось калі атрымаеце сталы побыт, тады і прыходзьце!».

Пры гэтым я данаціла на нумар рахунку ў аплікацыі PKO, а мой муж данаціў у той жа фонд праз сайт фонду — яго грошы прыйшлі. Выявілася, ён адпраўляў іх не ва ўкраінскі банк, а ў польскі (на сайце таксама ёсць польскі рахунак, адтуль валанцёры потым выводзяць грошы ва Украіну).

У выніку мне нічога не дапамагло: банк абяцаў вярнуць мне грошы, але праз два месяцы нічога не адбылося. І я нават не ведаю: ці дайшлі хоць нейкія мае данаты ва Украіну, ці ўсе паўтара года я ахвяравала грошы мясцовым банкам, бо ўсе яны карыстаюцца той самай пастановай Нацбанка.

На мой погляд, гэта нейкая дзікасць: банк нават сваім жа ўкраінскім фондам не аддае грошы падчас вайны! І пры гэтым ніхто — ні адпраўнік, ні атрымальнік — можа не ведаць пра гэта. Шчыра кажучы, у мяне няма ўпэўненасці, што грошы «замарожаныя» і атрымаюць хоць нейкі рух у далейшым. Пакуль гэта выглядае як канфіскацыя.

Гісторыя 2. «Я змяніў адрас на польскі, але грошы па-ранейшаму заблакаваныя»

— Паўгода таму я пераводзіў грошы з банка Millenium ва ўкраінскі банк. Гэта быў звычайны прыватны грашовы перавод на 50 еўра з рахунку ў еўра на прыватны рахунак сябра ва ўкраінскім банку. І толькі таму, што гэта быў мой знаёмы, я даведаўся, што грошы яму не прыйшлі.

Выявілася, што рэч у адрасе рэгістрацыі. Я адкрываў рахунак яшчэ да пераезду ў Польшчу каля 10 гадоў таму, то там быў пазначаны мой адрас у Беларусі. Я на гэта ніколі не звяртаў увагі, бо маю часовы побыт і адрас для карэспандэнцыі там заўсёды быў пазначаны польскі.

Я змог змяніць адрас на польскі праз банк, але па сутнасці гэта нічога не змяніла — грошы па-ранейшаму заблакаваныя. Калі я даслаў усе паперы ва ўкраінскі банк, гэтага было недастаткова — мне параілі яшчэ пайсці ў польскі банк і змяніць даныя ў трансферы, але пакуль часу не было на гэта.

Таксама я стаў думаць пра тое, дзе цяпер усе мае данаты, бо атрымліваецца вельмі цікавая рэч. Усе тыя, хто пералічваў свае грошы на добрыя справы Украіне падчас вайны, але жыве ў іншых краінах і мае пазначаны ў банку беларускі або расійскі адрас рэгістрацыі, насамрэч пералічвалі іх не ў фонды, а банку, а да адрасата яны не даходзілі. Бо калі ты робіш данаты, даведацца, ці дайшлі яны, ты не можаш.