Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  5. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  6. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  7. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  8. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  9. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  10. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  16. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  17. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  18. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
Читать по-русски


З пачатку чэрвеня ў Віцебскім абласным клінічным анкалагічным дыспансеры рэалізуецца праект па даследаванні крыві на больш чым 60 відаў раку, аналіз называецца PanTum Detect. Пра тое, як ён працуе, у эфіры АНТ расказаў доктар медыцынскіх навук, прафесар, намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Красны.

Заместитель директора РНПЦ онкологии и медицинской радиологии имени Александрова Сергей Красный. Фото: ont.by
Намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Красны. Фота: ont.by

«Гэта праграма па выяўленні больш чым 60 відаў злаякасных пухлін па адным аналізе крыві, — сказаў Сяргей Красны. — На сённяшні дзень ужо ўсе расходныя матэрыялы, усе рэактывы выпускаюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Больш за 99% адчувальнасць і спецыфічнасць метаду. Выконваецца аналіз крыві, <…> з крыві выдзяляюцца так званыя макрафагі — гэта клеткі імуннай сістэмы, якія, уласна, і змагаюцца са злаякаснымі пухлінамі, у нас у арганізме пастаянна гэта адбываецца. Калі гэтых клетак становіцца больш і ў іх выяўляюцца адломкі злаякасных пухлін, гэта кажа пра тое, што ў чалавека ўжо ёсць пухліна, яе трэба толькі выявіць. Калі аналіз станоўчы, то мы адпраўляем гэтага чалавека на кансультацыю да анколага».

Паводле словаў медыка, клінічныя выпрабаванні паказалі, што з дапамогай PanTum Detect можна выяўляць нават пухліны не толькі на першай стадыі, але і на нулявой (то-бок у перадракавым стане, калі ракавыя клеткі не распаўсюджваюцца ў іншыя тканкі, размяшчаючыся ў месцы свайго першапачатковага з’яўлення — у такім выпадку пухліна лёгка выдаляецца і з імавернасцю 100% надыходзіць рэмісія).

«Пачалі мы з Віцебскай вобласці, дакладней, з Віцебскага анкалагічнага дыспансера. Там ужо запушчаны працэс. Запісацца можна па тэлефонах, яны размешчаныя на сайце Міністэрства аховы здароўя. Там жа ёсць спіс пунктаў забору крыві, каб можна было ў любым пункце Рэспублікі Беларусь здаць кроў. Аналізы выконваюцца пакуль на платнай аснове (кошт анкатэсту для грамадзян Беларусі складае 330 рублёў, для замежных грамадзян — 430 рублёў. — Заўв. рэд.). Але я спадзяюся, калі мы пакажам эфектыўнасць гэтага метаду, маштабную эфектыўнасць на тэрыторыі Рэспублікі, то будзе і дзяржаўная праграма».

Паводле Краснага, анколагаў у Беларусі недастаткова, каб праводзіць не толькі лячэнне, але і дыягностыку.

«Вядома, [дактароў] недастаткова для таго, каб забяспечыць наогул усё: і дыягностыку, і лячэнне. Таму задача анколага — усё ж лячыць пацыента, а дыягностыку павінная праводзіць першасная лекавая сетка. Падступнасць злаякасных пухлін яшчэ і ў тым, што яны на ранніх стадыях не праяўляюцца. Калі мы будзем чакаць, што пацыент сам звернецца па медыцынскую дапамогу, то ў асноўным будзем выяўляць 3−4-ю стадыю захворвання».

Кожны год у Беларусі выяўляецца каля 50 тысяч новых выпадкаў анкалагічных захворванняў. У агульнай структуры смяротнасці насельніцтва рак займае другое месца пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Што гэта за тэст?

Анкатэст PanTum Detect распрацавала ў 2019 годзе нямецкая кампанія Zyagnum AG. Ён ацэньвае рухомыя клеткі імуннай сістэмы і дазваляе выявіць анкалагічнае захворванне на ранняй стадыі, ідэнтыфікуе 97,5 выпадку раку са 100.

Усё той жа Сяргей Красны адзначаў, што тэст PanTum Detect трэба здаваць пачынаючы з 40 гадоў, а калі ў блізкіх сваякоў былі злаякасныя пухліны — з 30 гадоў. Паводле яго словаў, анкалагічным пацыентам такі аналіз пакуль рабіць не трэба, яны мусяць абследавацца па іншай схеме. А тым, хто атрымаў адмоўны вынік, рэкамендуюць здаваць тэст раз на год.

Чытайце таксама