Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  5. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  9. Умер папа Франциск
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  12. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  13. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  14. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


На нарадзе 23 траўня па пытаннях аховы здароўя Аляксандр Лукашэнка абурыўся чэргамі на КТ і МРТ і запатрабаваў накіроўваць усіх, хто мае ў гэтым патрэбу, у «прэзідэнцкую клініку». Гаворка ідзе пра Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, у якім абслугоўваюцца дзяржслужбоўцы. Атрымліваецца, калі патрабаванне палітыка будзе выкананае, людзі з рэгіёнаў змогуць бясплатна абследавацца значна хутчэй, а не чакаць дыягностыкі некалькі месяцаў (ці нават больш за год). Патэлефанавалі ў клініку, каб даведацца, як запісацца на МРТ тым, хто вельмі доўга чакае.

"Президентская клиника". Фото: TUT.BY
Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр. Фота: TUT.BY

З пытаннем пра тое, як можна атрымаць накіраванне ў Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр на бясплатную МРТ, нашая журналістка патэлефанавала ў кол-цэнтр клінікі як звычайная грамадзянка.

— Падкажыце, калі ласка, учора Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што людзям з рэгіёнаў можна будзе запісвацца на МРТ у Мінск, у Рэспубліканскі медцэнтр. Я сама з невялікага горада, і ў мяне запіс толькі на люты. А тут, атрымліваецца, можна будзе хутчэй у вас зрабіць. Скажыце, а што для гэтага трэба?

— Калі ў вас на руках ёсць пісьмовая рэкамендацыя альбо накіраванне на нейкае даследаванне, МРТ або КТ, калі ласка. Запіс папярэдні, але калі пацыент у цэнтры не абслугоўваецца, паслуга будзе на платнай аснове.

— Проста ў выступе гаворка ішла пра бясплатнае абследаванне.

— Бясплатна абслугоўваецца толькі прымацаванае насельніцтва.

— А гэта, атрымліваецца, мінчане?

— Не, у цэнтры абслугоўваюцца дзяржслужбоўцы паволе займаных пасадаў. Толькі яны могуць на дадзены момант атрымліваць паслугі бясплатна. Усе астатнія могуць атрымліваць паслугі толькі на платнай аснове. Бясплатна вы абслугоўваецеся па месцы жыхарства.

— То-бок бясплатна па накіраванні нельга будзе? Бо я так зразумела, што Аляксандр Рыгоравіч пра гэта казаў.

— Бясплатна вы абслугоўваецеся па месцы жыхарства, вы прымацаваныя да паліклінікі. Там вы можаце атрымліваць паслугі. Усё астатняе вы можаце атрымаць толькі на платнай аснове.

— Проста пра гэта было ў «Пуле Первого» напісана. Атрымліваецца, усё не так?

— Магчыма, вы не зусім правільна зразумелі. Тут, вы ж разумееце, кожны чалавек прымацаваны да пэўнай медыцынскай установы. Вы — па месцы жыхарства, тыя пацыенты, якія абслугоўваюцца тут, у цэнтры, прымацаваныя па месцы працы, у асноўным гэта дзяржслужбоўцы. Калі вы не адносіцеся да катэгорыі дзяржслужбоўцаў, вы не можаце атрымаць паслугі ў нашым цэнтры бясплатна. Вы можаце атрымаць іх на платнай аснове.

— Зразумела. Проста ўчора прачытала, узрадавалася, што можна будзе вось так хутка ў Мінску ўсё зрабіць. Але, атрымліваецца, ніяк, так? Толькі платна?

— Так.

Між тым у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры МРТ аднаго аддзела пазваночніка абыдзецца ў 131,24 рубля, каленнага сустава — у 168,8 рубля, а вось за малочныя залозы давядзецца аддаць 266,47 рубля (усе цэны пазначаныя без кошту кантраснага рэчыва).

Нагадаем, 23 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях аховы здароўя, на якой раскрытыкаваў практычна ўсё ў гэтай сферы, пачынаючы з пытанняў даступнасці і якасці меддапамогі ў вёсках і заканчваючы навучаннем медыкаў. У тым ліку палітык абурыўся вялікімі чэргамі на абследаванні накшталт КТ і МРТ у рэгіёнах і запатрабаваў прымаць людзей у «прэзідэнцкай клініцы».

Усе праблемы ён загадаў вырашыць да 1 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама