Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  8. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  9. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  12. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  13. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  15. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Читать по-русски


Вакол Рэчыцкай раённай гімназіі разгарэўся скандал — у музеі ПДВ і спецназа, які знаходзіцца ў яе сценах, з’явілася «фірмовая» кувалда ад ПВК Вагнера, падпісаная адным з наймітаў. Паспрабавалі даведацца ў дырэктара ўстановы і кіраўніка музея, мясцовага прарасійскага актывіста, чаму такі прадмет стаў экспанатам і ці будуць яго паказваць вучням.

Кувалда от ЧВК Вагнера в музее Речицкой районной гимназии. Фото: Владимир Габров
Кувалда ад ПВК Вагнера ў музеі Рэчыцкай раённай гімназіі. Фота: Уладзімір Габроў

«Ну падарылі, і чо?»

Журналістка «Люстэрка» як занепакоеная жыхарка спрабавала атрымаць каментар у раённым аддзеле адукацыі — там адказалі, што нічога пра гэта не чулі. Дырэктар гімназіі таксама патлумачыла, што не ў курсе сітуацыі і не займаецца пытаннямі музея, папрасіла звязацца з яго кіраўніком Уладзімірам Габровым.

Габроў, які і выкладваў ролікі з падоранай кувалдай у сваіх сацсетках, гэтыя відэа ўжо выдаліў. Яму мы патэлефанавалі ўжо як журналісты «Люстэрка». Спачатку ён адмаўляўся расказваць нам, чаму ў сценах установы адукацыі захоўваецца прадмет, які стаў сімвалам пакарання смерцю байцоў-«здраднікаў» у ПВК Вагнера, але ўсё ж вырашыў паразмаўляць.

— Вы што, бачылі дзесьці судовыя працэсы, дзе даказаная падобная сітуацыя? Відэа можна зрабіць якое заўгодна, — адказаў кіраўнік музея з нагоды здарэння з Яўгенам Нужыным, якога забілі кувалдай.

— Паслухайце, у нас экспанатаў шмат. Напрыклад, ляжыць нейкая навучальная зброя таксама — напрыклад аўтамат Калашнікава, па ўсім свеце вядомы. Чаму вы да яго не прычапіліся? У мяне з усяго свету ёсць экспанаты: з Францыі, Амерыкі — адусюль. Людзі едуць з усяго свету і дораць, бо наш музей далёка, высока вядомы. Ну падарылі, і чо? Я ў ім [у экспанаце] нічога кепскага не бачу, разумееце? Я ніякай агітацыі не праводжу, не кажу, хто добры, хто дрэнны. Падарылі — кажу «дзякуй».

— Хто вам яе падарыў? На відэа на ёй распісваецца чалавек з пазыўным Бес. Гэта Мікалай Будзько?

— Гэты чалавек і падарыў, так.

— Вы ведаеце, што ёсць інфармацыя пра яго датычнасць да катаванняў і забойства бяззбройнага сірыйца?

— А вы ведаеце, што ў інтэрнэце столькі ўсякай лухты? Я наогул не гляджу, не слухаю і не веру. А вы хапаецеся за ўсякую лухту. […] Я не суддзя. Ды я чхаў, як той чалавек у той Сірыі аказаўся, як яшчэ хто дзе аказаўся. Гэта палітыка — вельмі сур’ёзная і брудная справа. Вось вы любіце ў гразі капацца — капайцеся. Мне гэта абсалютна не цікава.

— Ёсць інфармацыя, што ён быў датычны да пакарання смерцю — чалавеку адсеклі канечнасці, галаву, расчлянілі і спалілі. Журналісты праводзілі расследаванне. І вы прымаеце ад яго гэтую кувалду, яна захоўваецца ў навучальнай установе.

— Ну, калі такое было, чаму тады яго не асудзілі? І якія журналісты праводзілі? Разумееце, гэта ўсё — такое мыла! І журналісты — гэта страшныя людзі. Што ім заплацілі, пра тое і пішуць, разумееце? Я не хачу ў гэтыя нетры. Вы мяне сюды не падцягвайце. Хто там дзе быў — гэта іх справы. Мне наогул гэта не цікава. Вы для нармальных людзей не аўтарытэты — вы дэструктыўны, забаронены канал. Усім нармальным адукаваным людзям вядома, у чыіх інтарэсах вы працуеце. Што вы мне тут цяпер накідваеце?

Ураджэнец Беларусі Мікалай Будзько — найміт ПВК Вагнера, камандзір 4-й штурмавой роты. Ён «засвяціўся» ў расследаванні забойства шасцігадовай даўніны ў Сірыі, пра якое пісала «Дасье». Журналісты сцвярджаюць, што ў 2017 годзе менавіта ён аддаў загад катаваць, а затым жорстка пакараць смерцю сірыйца, які дэзерціраваў з войска — мужчыну раздрабілі кувалдай канечнасці, адсеклі галаву, цела расчлянілі і спалілі, усё здымалася на відэа. Будзько не панёс пакарання пасля меркаванага ўдзелу ў катаваннях і забойстве сірыйца і працягнуў камандаваць штурмавым атрадам, выконваючы заданні ў Сірыі і Афрыцы.

«Я не расіянін, мне по***н наогул»

— Чаму, як вы лічыце, гэты экспанат можа навучыць дзяцей? Што вы пра яго ім кажаце?

— Па-першае, гэты экспанат знаходзіцца ў спецыяльным футарале. Калі прыходзяць дзеці, я з імі гавару пра гісторыю, а гэты экспанат — для людзей, якія служылі, служаць, якім цікавыя падзеі, што вакол нашай краіны адбываюцца. Ён для такой катэгорыі наведнікаў, а для дзяцей у мяне зусім іншая праца, інфармацыя ідзе. Яшчэ раз кажу, ён знаходзіцца ў футарале.

Але проста вы сябе паводзіце няправільна, нагнятаеце абстаноўку, вашая задача — падняць бучу сярод насельніцтва. І я маю поўнае права з вамі наогул не кантактаваць, бо вы ў нашай краіне — нядобрыя людзі, мякка скажам. Вы выбралі свой палітычны шлях, незразумела чаму вы падтрымліваеце тых людзей, якія прасоўваюць ідэалогію, дзякуючы якой знішчалі нашую краіну ў 1941−1945 гадах. І вы цяпер іх падтрымліваеце? У нас цяпер у кожным горадзе па дзесяць пахаванняў, а то і больш дзесьці, і мы можам гэта забыць? Вы забылі, калі фашысты забівалі не вайскоўцаў — а дзяцей, старых, — і гэта ўсё падтрымліваеце і яшчэ тэлефануеце мне, кажаце пра нейкае белае-чорнае? Вы там, на хвілінку, зусім ад зямлі адарваліся?

— Рэгулярныя войскі РФ, расійскія ПВК знаходзяцца на тэрыторыі чужой краіны. Вы лічыце гэта правільным?

— Дзеянні чужой краіны мне наогул пофіг. Што там яны робяць — мне пофіг. Але мне цікава чаму. Ёсць дакладная аператыўная інфармацыя, што Украіна была ўдзельнікам у 2020 годзе падзей, якія хацелі разарваць нашую краіну на кавалкі (Габроў не патлумачыў, што мае на ўвазе і пра якую «дакладную інфармацыю» гаворка. Доказаў датычнасці Украіны да пратэстаў у Беларусі не існуе. — Заўв. рэд.). Вось гэта мяне турбуе. Навошта яны гэта рабілі? А што там Расія — я не расіянін, мне по***н наогул. Я жыву ў Беларусі і хачу, каб у нас было ціха і спакойна. А вы, па сутнасці, гэтага не хочаце і робіце ўсё што заўгодна, каб тут у нас таксама брат на брата.

— Таму да вас і ўзнікла пытанне, чаму кувалда, якой, магчыма, забіваюць людзей, з’яўляецца ў музеі ў навучальнай установе.

— Гэта музей, у якім шмат розных экспанатаў, разумееце? І я нічому нікога не вучу, нікуды не агітую. Падарылі — дзякуй богу. Я гэта пазначыў як чарговы экспанат, які нам падарылі, таму што вяду сваю старонку [у сацсетках] для сваіх сяброў, якія далёка знаходзяцца ад мяне, не могуць прыехаць. Проста пазначаю.

Натуральна, калі прыходзяць дзеці, я іх дзялю на ўзросты: з маленькімі пра адно размаўляю, са старэйшымі — пра іншае. А калі прыходзіць іншая катэгорыя — вайскоўцы, супрацоўнікі спецыяльных службаў, ветэраны — пра іншае. Вось адказ на вашае пытанне.

— Ці будзе кувалда ПВК Вагнера паказвацца дзецям?

— Натуральна, не. Гэта для ветэранаў, вайскоўцаў і гэтак далей. Яна знаходзіцца ў футарале. Калі будзе пэўная катэгорыя грамадзян, мы пазначым гэта як выраб адной са спецыяльных службаў, якая была ў нас у гасцях і падарыла, і чо?


Уладзімір Габроў — прарасійскі актывіст. Ён заснаваў у Рэчыцы ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі «Скіф», з яго ініцыятывы ў мясцовай гімназіі з’явіўся музей ПДВ і спецназа.

З дапамогай кувалды ў ПВК Вагнера караюць смерцю «здраднікаў» — вядомы як мінімум адзін выпадак забойства кувалдай былога ўдзельніка арганізацыі, які здаўся ў палон украінцам, а потым невядомым чынам зноў трапіў у рукі расіян. З таго часу кувалда стала сімвалам злачынстваў і бесчалавечнасці ПВК Вагнера.