Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу «па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Гомелі» — гаворка ідзе пра сустрэчу падлеткаў з «ПВК Родан», падчас якой затрымалі 200 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фото: телеграм-канал "Флагшток"
Фота: тэлеграм-канал «Флагшток»

«Паводле звестак следства, 28 лютага гэтага года, паддаўшыся заклікам, апублікаваным у сацыяльных сетках і мэсэнджарах, каля гандлёвага цэнтра „Сакрэт“ у Гомелі скааперавалася група маладых людзей з 200 чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года, аб’яднаныя агульнымі поглядамі і прыналежнасцю да розных моладзевых субкультураў, у тым ліку „ПВК Родан“ і так званых „каляфутбольных рухаў“», — гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўстанове нагадалі, што аналагічныя зборы падлеткаў з «ПВК Родан» ва Украіне і Расіі «заканчваліся беспарадкамі і масавымі бойкамі ў грамадскіх месцах».

У СК адзначылі, што збор падлеткаў быў «незаконным масавым мерапрыемствам», таму дзяцей затрымала міліцыя, з 200 затрыманых, 183 аказаліся няпоўнагадовымі.

Распачатая крымінальная справа па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК Беларусі. Асобы арганізатараў масавага збору высвятляюць.

«У папулярных сярод новага пакалення сацыяльных сетках працягваюць з’яўляцца публікацыі з заклікамі да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі. Не паддавайцеся на правакацыі. Усе спробы парушэння грамадскага парадку будуць актыўна і строга спыняцца праваахоўнымі органамі, а ўдзельнікі такіх мерапрыемстваў будуць абавязкова прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці, аж да крымінальнай», — прыгразілі ў СК.

Нагадаем, 28 лютага падлеткі, якія маюць дачыненне да нефармальнага анімэ-руху «Родан», сабраліся ля ГЦ «Сакрэт» у Гомелі. Разрозненыя групы дзяцей хутка затрымалі — агулам 200 чалавек. У МУС заявілі, што падлеткаў, якім яшчэ не споўнілася 16 гадоў, паставяць на ўлік у інспекцыю па справах няпоўнагадовых. Тых, хто старэйшы, будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.