Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  2. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  3. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  4. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  5. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  6. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  7. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  8. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  9. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  10. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  11. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  14. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  17. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
Читать по-русски


Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу адваката Віталя Брагінца, якога абвінавачвалі па чатырох артыкулах, у тым ліку «пратэсным» і «экстрэмісцкім». Яго асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Віталь Брагінец. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, працэс вяла суддзя Алена Ананіч. Брагінцу інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы);
  • ч. 1 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Прысуд — восем гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Нагадаем, Віталь Брагінец быў затрыманы ў сябе дома 23 траўня 2022 года. Спярша яго арыштавалі на 15 сутак за «непадпарадкаванне», потым затрымалі паўторна і зноў асудзілі на такі ж тэрмін. Пазней стала вядома, што Віталь затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах.

Брагінец быў адвакатам некаторых палітвязняў, у тым ліку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Таксама ён абараняў адваката Андрэя Мачалава, пазбаўленага ліцэнзіі, супраць якога была распачатая крымінальная справа за «выкарыстанне загадзя падробленага дакумента». Праз арышт Брагінца Мачалаў застаўся ў судзе без абаронцы, пасля яго асудзілі на два гады «хіміі».

У жніўні 2022-га ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць пазбавілі і самога Віталя Брагінца. Ён прызнаны палітычным зняволеным.