Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  3. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  4. Умер папа Франциск
  5. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  9. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  12. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  13. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  14. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  15. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  16. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


У канцы лютага 42-гадовы Аляксандр пералічыў каля дзвюх тысяч еўра УСУ. Пасля гэтага яго забралі на гутарку ў КДБ, а потым абвясцілі падазраваным у фінансаванні тэрарызму. У дадатак арыштавалі кватэру, бізнес, асабістыя рахункі і нават карту 10-гадовага сына з інваліднасцю. Мужчына паспеў з’ехаць разам з сям’ёй. Але сілавікі ўзяліся за яго бацькоў: настойліва патрабуюць, каб яны ўгаварылі сына вярнуцца ў краіну.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі. У рэдакцыі ёсць яго звесткі, пратаколы ператрусаў і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць яго словы.

«Я паўтараў толькі адно: „Дзеці ў кватэры, не напалохайце дзяцей!“»

У 2021-м да Аляксандра некалькі разоў прыходзілі сілавікі за ўдзел у пратэстах. Часам нікога не было дома, а часам сям’я проста не адчыняла. Аднойчы ў дзверы пастукалі ў 7 раніцы. Суседзям, якія пачулі грукі, сказалі, што па білінгу вылічылі: той дома. Аляксандр тады патэлефанаваў сябрам, скінуў ім з акна свой тэлефон, і яны яго завезлі далёка за горад, там выкінулі сім-карту. Праз некалькі гадзін «госці» пайшлі.

— У іх тады зламаўся мозг: як гэта я апынуўся наогул у іншай вобласці! Потым яны патэлефанавалі жонцы і запатрабавалі, каб я заўтра з’явіўся ў РАУС. Я прыйшоў праз дзень, праседзеў там да вечара, мне паказалі ўсе мае пасты ў сацсетках і перапіску, фота нейкіх маршаў. Я сказаў, што мы ішлі ад нашага дома да бацькоў і трэба было прайсці праз праспект. Мяне папярэдзілі: будуць разбірацца далей, і, калі нешта знойдуць, ужо будзе працаваць ГУБАЗіК. Ну і пачалося такое неспакойнае жыццё: чысціш тэлефоны перад кожным выхадам з дому, правяраеш усе фатаграфіі, азіраешся на кожным кроку. Дзесьці ў душы я ўжо быў гатовы, што прыйдуць зноў.

У сярэдзіне снежня сілавікі ў бронекамізэльках і касках зноў пастукалі ў кватэру Аляксандра. Мінчук падумаў, што будуць ламаць дзверы. Таму вырашыў адкрыць сам.

— У вочы адразу пачалі свяціць страбаскопам, рукі скруцілі за спінай. Я паўтараў толькі адно: «Дзеці ў кватэры, не напалохайце дзяцей!» І тут удар у жывот. А мяне як замкнула: «Не напалохайце дзяцей». Можа, ужо з трэцяга разу, калі ў мяне перахапіла дых ад удараў, я лёг на падлогу, мне надзелі кайданкі, адзін таварыш з пісталетам сеў на мяне, другі з аўтаматам стаяў побач. А астатнія са шчытамі пайшлі па пакоях глядзець. Дзеці спалі, жонка ў ванным пакоі сушыла валасы фенам і нічога не чула. Калі адчыніліся дзверы і яна ўбачыла чалавечкаў у поўным абмундзіраванні са зброяй, пачала крычаць, у яе падкасіліся ногі. Яе падхапілі, пачалі выводзіць, а там у пярэднім пакоі я ў кайданках ляжу…

Сілавікоў вельмі спалохаліся і дзеці. Іх у сям'і трое, малодшаму на той момант было восем гадоў, у яго цяжкае аўтаімуннае захворванне.

— Мы два гады выходзілі ў рэмісію, вельмі складаны быў перыяд, сыну далі інваліднасць. Доктарка папярэдзіла, што трэба яго берагчы, таму што ад любой дробязі здароўе можа пагоршыцца. І тут усё гэта на яго вачах адбываецца! Ён цяпер кажа, што ўжо ўсё прайшло, але мы да гэтага часу па яго паводзінах і пытаннях бачым, што ён яшчэ перажывае. Жонка таксама ўсё яшчэ кожнага шоргату баіцца, — тлумачыць Аляксандр.

Паводле яго словаў, сілавікі падчас ператрусу пагражалі, што будуць «адрываць плінтусы», але ў выніку праверылі тэхніку, гісторыю наведвання ў браўзерах.

— У папачцы ў аднаго ўжо ляжалі налепкі з БЧБ-сцягамі і «Пагоняй», якія можна было наклеіць у нас і фатаграфаваць. Ляжала паперка, дзе ўжо было напісана, што я аказаў супраціў супрацоўнікам, — расказвае мінчук. — Я адчыніў дзверы сам і не стаў гэта падпісваць. Пры жонцы і дзецях яны пагражалі, што мяне забяруць і, колькі б гадоў мне ні далі, я ўжо не вярнуся дадому. Але ў выніку сышлі, у пратаколе ператрусу, які нам пакінулі, пазначана, што матэрыялаў, якія маюць значэнне для крымінальнай справы, не выяўлена. Мы з жонкай думаем, што адыграла ролю інваліднасць малодшага сына і нас на той момант пашкадавалі.

«Вы ў курсе, што полк „Азоў“ у Расіі лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй?»

Беларус расказвае, што тады сям’я выдыхнула, а потым пачалася вайна. Ва Украіне ў мужчыны жывуць сваякі, на той момант знаходзіліся партнёры па бізнесе. Аляксандр — прадпрымальнік, працаваў у сельскагаспадарчай сферы і шмат гадоў шчыльна супрацоўнічаў з украінскімі прадпрыемствамі. У сезоны, калі былі пастаўкі кармоў, яны заключалі кантракты на вялікія сумы. Да таго ж за столькі гадоў супрацоўніцтва ў яго ўжо склаліся цёплыя адносіны з калегамі:

— Таму, калі пачалася вайна, мы ўсёй сям’ёй гэта ўспрынялі блізка да сэрца. 26 лютага, памятаю, глядзелі ўкраінскія каналы 24 гадзіны ў суткі. На адным быў qr-код з заклікам фінансава дапамагчы УСУ. Я навёў на яго і зрабіў два плацяжы па 999 еўра. Тады падумаў, што пашукаю магчымасці на наступным тыдні перавесці яшчэ, але потым Украіна ўвяла забарону на пералічэнні з Беларусі, і я не змог.

Мужчына кажа, што знайшоў іншы спосаб падтрымаць украінцаў. У пачатку вайны, калі з боку Гомельскай вобласці можна было аддаць гуманітарную дапамогу на нейтральнай паласе, ён збіраў і перадаваў у Чарнігаў цёплыя рэчы, прадукты, дзіцячыя прыналежнасці.

Праз некалькі тыдняў пасля пераводу сродкаў на УСУ ранняй раніцай ля пад’езда яго сустрэлі двое ў цывільным і павезлі «проста паразмаўляць» у КДБ.

— Тады я ўпершыню ўбачыў пакой як у тэлевізары: прамавугольнае памяшканне са сталом, крэсламі і вялікім люстэркам на паўсцяны. Можа, для назірання з іншага боку. Быў адзін чалавек, ён то выходзіў, то вяртаўся. Адразу паказаў мне мой профіль у фэйсбуку, дзе маё фота на фоне ўкраінскага сцяга. Я патлумачыў, што ў мяне ўвесь бізнес і родныя ва Украіне, таму для маёй сям'і гэта трагедыя і я падтрымліваю ўкраінцаў як магу.

Аляксандр сцвярджае, што яму паказалі таксама чэкі пераводаў для УСУ. Ён не выключае, што гэтыя звесткі КДБ мог перадаць банк. Праўда, паказаць выпіску з рахунку мінчук не змог, спасылаючыся на тое, што доступ да ўсіх яго рахункаў абмежаваны і банкаўскія работнікі адмаўляюцца даваць яму пацвярджальныя дакументы.

— Я пацвердзіў у КДБ, што плацяжы былі. І на ўкраінскі дзяржаўны рахунак, — тлумачыць Аляксандр. — Тады яны заявілі: «Вы ў курсе, што полк „Азоў“ у Расіі лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй?» У мяне быў шок. Я пытаю: «А мы ў Расіі? Ці ў Беларусі Украіна абвешчаная ворагам?» Яны адказалі, што пакуль не, але, маўляў, гэта хутка зменіцца.

Фото: TUT.BY
Будынак КДБ Беларусі. Фота: TUT.BY

Беларус кажа, што ў КДБ з ім размаўлялі карэктна і спакойна, ніхто не крычаў і не пагражаў. У супрацоўнікаў была ўся інфармацыя пра яго, іх цікавіла яго стаўленне да Украіны і нападу на яе Расіі:

— Яны пыталіся, чаму я спецаперацыю называю вайной. Я патлумачыў, што ў мяне там сваякі, мы звязваемся кожны дзень, і я пра ўсё ведаю з першых рук, таму так лічу. Потым пытаў, што намі рухала, калі мы перадавалі гумдапамогу ўкраінцам у Чарнігаў. Маўляў, у Беларусі шмат сваіх людзей, якім трэба дапамагаць.

У выніку мне далі паперку аб супрацоўніцтве: абяцалі, калі падпішу, закрыць на ўсё вочы, казалі, што ў мяне можа быць цікавая для іх інфармацыя, раз я працаваў з Украінай. Нібыта мяне не прымушаюць нічога зліваць, але, калі будзе нешта важнае для дзяржавы, буду павінен ім паведаміць. Я адмовіўся. Пасля гэтага супрацоўнік выйшаў на тры гадзіны. А калі вярнуўся ў кабінет, сказаў, што адпускае мяне і ўсю атрыманую інфармацыю перадасць у СК, а там будуць разбірацца. Папярэдзіў, што я рызыкую.

«Заявілі, што я спецыяльна вывеў грошы ва Украіну, абнаявіў і фінансаваў „фашыстаў“»

Нават пасля той сакавіцкай гутаркі Аляксандр не з’ехаў з Беларусі. Праваахоўнікі пачалі перыядычна тэлефанаваць і запрашаць на гутаркі. Зацікавіліся яго бізнесам: неяк патэлефанавалі з СК і сказалі, што паступілі матэрыялы, трэба прыйсці на апытанне.

— Я вельмі доўга насіў ўсе дакументы ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў РАУС Цэнтральнага раёна, — расказвае мужчына. — Ва ўсіх маіх контрагентаў пыталі, ці ёсць у мяне запазычанасці. Я параіўся са сваім адвакатам: трэба бегчы? Яна кажа: «Ды навошта? Ужо столькі праверак. Яны, здаецца, супакоіліся». Ды і ў мяне бацькі ў Мінску, у нас вельмі блізкая сувязь…

Я разумеў, што нічога супрацьзаконнага не зрабіў. Як тлумачыў супрацоўніку КДБ, я ж не пералічыў за нейкія наркотыкі, не купіў нешта — проста аказаў дапамогу. Тым больш гэта заробленыя мною грошы, з маёй зарплатнай карткі, з іх выплачаныя падаткі — я маю права сам вырашаць, як імі распараджацца! Я б ніколі не падумаў…

Аляксандр кажа, што стаў перажываць, калі яго пачалі раз за разам выклікаць розныя сілавыя ведамствы і калі запатрабавалі дакументы па ўкраінскіх угодах за пяць гадоў.

У ліпені ён яшчэ пару разоў схадзіў на размову ў РАУС. А ў жніўні яму заблакавалі рахункі кампаніі, асабістыя карткі і, па яго словах, нават картку дзіцяці, на якую прыходзіла дапамога па інваліднасці. На ўсё накладзены арышт, як і на кватэру.

Таксама ў жніўні Аляксандру патэлефанавала следчая. Яна сказала, што яго мусяць апытаць у якасці падазраванага па справе аб фінансаванні тэрарызму, і паклікала на гутарку «заўтра». Мінчук паабяцаў прыйсці, удакладніў час, а сам узяў білет на аўтобус да Варшавы на гэты ж вечар і з’ехаў «з пакецікам у руках — без грошай і рэчаў». Мужчына баяўся, што з Беларусі яго не выпусцяць ужо тады. Але кажа, што яму забаранілі выезд толькі на наступны дзень:

— Я быў упэўнены, што мяне здымуць з мяжы, але калі яе ўсё ж прайшоў і сеў у аўтобус — выдыхнуў. Я разумеў, што ў мяне нікога там няма, а калі выйшаў на Заходнім аўтавакзале ў Варшаве, не разумеў, што рабіць. Але я на волі!

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— Чаму ў выніку інкрымінавалі артыкул за Украіну? Мой апошні плацёж партнёру туды быў незадоўга да вайны, — працягвае Аляксандр. — Мы шмат гадоў працавалі і давяралі адно аднаму. Я аплаціў пастаўку — яна сказала, што рыхтуе ўсё да адгрузкі, як звычайна, а потым перастала выходзіць на сувязь. Не ведаю, што адбылося, але пагаварыць так і не атрымалася. І вось праз паўгода мне заявілі, што я нібыта спецыяльна вывеў грошы, там абнаявіў і фінансаваў украінцаў, «фашыстаў», полк «Азоў» — каго толькі не фінансаваў. Цяпер думаю, можа, следчач сваім званком дала мне такі намёк з’язджаць?

«Калі ваш сын вернецца? Нам трэба проста пагаварыць!»

У Польшчы беларус ужо некалькі месяцаў. Сябры адразу падказалі яму кантакты арганізацый, якія дапамаглі з хостэлам на першы час і працай. Увосень да яго прыехалі жонка з малодшым сынам. Цяпер сям’я наймае кватэру, Аляксандр падаўся на міжнародную абарону і працуе на арандаванай машыне ў таксі:

— Мне ўжо не 20 гадоў, каб пайсці ў афіцыянты, ды яшчэ і моўны бар’ер. Думаю паспрабаваць будаваць бізнес тут, але таксама трэба вывучыць мову. Яшчэ адчуваецца негатыўнае стаўленне да беларусаў за тое, што на нашую зямлю пускаюць расійскіх салдат. Ведаеце, вось быў у мяне ў Беларусі бізнес, але адкласці шмат не атрымалася, не ляжалі сотні тысяч даляраў дома… Я ўкладваў грошы ў будаўніцтва дома бацькоў, яшчэ незадоўга да ўсяго гэтага мы купілі машыну, на яе таксама накладзены арышт, і яе не вывезці сюды.

Цяпер я каля 600 злотых (прыкладна 340 беларускіх рублёў. — Заўв. рэд.) у тыдзень плачу за арэнду аўто, яшчэ частку аддаю партнёру, Uber сваё забірае. Сам магу атрымаць тысячу даляраў, калі працаваць па 12−14 гадзін у суткі. Жонка таксама ўладкавалася на працу дыстанцыйна. Бывае, лаемся, яна ўсё-такі прывыкла, што ўсё добра, што мы можам сабе дазволіць… Не скажу, што не спраўляемся з арэндай або галадаем. Знялі кватэру без мэблі, дзіцяці і ў кухню купілі неабходную, а самі пакуль спім на раскладанцы. Зразумела, што ў яе стрэс. Але вось сыну ў новай школе падабаецца, ён з вялікім задавальненнем ходзіць. Ведаеце, мы прыйшлі да дырэктаркі падчас навучальнага года і, не ведаючы польскай, расказалі пра дзіця — яна яго прыняла без усялякіх пытанняў.

Здавалася б, пасля ад’езду гісторыя мусіла скончыцца. Але цяпер сілавікі даймаюць званкамі бацькоў Аляксандра, правялі ператрус у іх дома і апісалі маёмасць.

— На якой падставе — ніхто не тлумачыў. Пыталіся, дзе сын. Прасілі патэлефанаваць мне, каб я вярнуўся. Бацькам тэлефануюць кожны тыдзень: «Калі ваш сын вернецца? Нам трэба проста пагаварыць!» Просяць угаварыць мяне прыехаць.

Чаму сілавікі так узяліся за яго і ягоную сям’ю, мужчына не ведае.

— Можа, за мае пытанні на ператрусе. Я вельмі вывеў аднаго з іх — размаўляў з ім, і ў яго проста рукі трэсліся. Ведаеце, яшчэ ж нічога не даказана, а ён мне: «Праз такіх, як вы!» Кажу: «Паслухайце, ну вы пасадзіце ўсіх, ужо бізнес напалову зруйнавалі, буйных бізнеслўцаў перасаджалі. А хто вам будзе плаціць зарплату?» Ён глядзіць на мяне: «Дзяржава!» Я яму зноў пытанне: «А вы не задумваліся, адкуль дзяржава грошы бярэ? Падаткаў жа не будзе». Ён наогул гэтага не разумее, вельмі злаваўся. Я тлумачыў, што выходзіў не за сцяг, а за тое, што ў мяне скралі голас. Я ж быў на сваім участку і бачыў, колькі прыйшло людзей, у колькіх — белыя бранзалеты і адзенне. Бачыў, як выкідвалі торбы з бюлетэнямі праз акно. Але ў іх свая праўда…

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Аляксандр перажывае за родных, якія засталіся ў Беларусі і вымушаныя пастаянна адказваць на настойлівыя званкі праваахоўнікаў. Часам, прызнаецца, і ў самога сілы заканчваюцца. Але, кажа, у цэлым прыняў усё, што адбылося з яго бізнесам, жыллём і ім самім. І стараецца жыць далей.

— Кожны раз, калі звоніць тэлефон і мама яшчэ не ўбачыла, хто гэта, у яе ўсё сціскаецца ад трывогі, — расказвае мужчына. — З міліцыі пачалі пытаць яшчэ пра іншых сваякоў, хто ў нас ёсць, дзе жыве. Кажуць, усё можа зайсці занадта далёка, і будуць ператрусы ва ўсіх сваякоў, прыцягненне да крымінальнай адказнасці «за ўтойванне». Родных вельмі прэсуюць псіхалагічна, яны перажываюць. Мы размаўляем з мамай па відэасувязі, і кожная размова заканчваецца яе слязьмі. Тата таксама цяжка перажывае ўсё гэта.

Калі шчыра, сілы заканчваюцца… Я б ужо прыехаў і здаўся, калі б былі гарантыі маёй сям'і. А так і папрасіць дапамогі сорамна: я ж не інвалід. І самому ўсё зрушыць тут, у Польшчы, складана. Але я ведаю, што спраўлюся. Часам думаю: як добра, што я абнуліўся ва ўсім — няма грошай, ужо няма знаёмых, якія аказаліся не тымі. Упэўнены, што ўсё ж такі гэта не кропка для мяне і я вярнуся ў Беларусь. Напэўна, гэта мне трэба было прайсці ў жыцці.