Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  2. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  3. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  4. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  7. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  8. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  9. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  10. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  11. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  16. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  17. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
Читать по-русски


Аляксандра (імя змененае) з мужам жывуць у Брэсце. У лістападзе пара збіралася адпачыць у Турцыі. Аднак на мінулым тыдні яе мужа выклікалі ў ваенкамат і ўручылі мабілізацыйнае прадпісанне. «Цяпер перажываю, ці выпусцяць яго з краіны, або лепш не рызыкаваць і здаць пуцёўкі», — напісала ў рэдакцыю дзяўчына. Спыталі ў вайскоўцаў і юрыста, якія абмежаванні можа накладаць такі дакумент.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

— Пуцёўку мы купілі яшчэ ў пачатку кастрычніка. Якраз разлічылі, што паляцім перад вялікімі лістападаўскімі выходнымі. Кошт паездкі — каля 4000 рублёў, — апісвае сітуацыю Аляксандра. — Але на мінулым тыдні мужа выклікалі ў ваенкамат і ўручылі мабілізацыйнае прадпісанне. У дакуменце напісана, што ў выпадку абвяшчэння мабілізацыі ён, не чакаючы позвы, павінен з’явіцца па ўказаным адрасе на дзясятыя суткі. У нядзелю, калі мы абмяркоўвалі гэтую сітуацыю, паўстала пытанне: а ці можа муж цяпер выязджаць з краіны? Магчыма, пакуль не позна, варта адмовіцца ад паездкі.

Што кажуць вайскоўцы

З пытаннем Аляксандры мы патэлефанавалі на тэлефон даверу Мінабароны.

— Я думаю, што яго выпусцяць з краіны, але на ўсялякі выпадак лепш пракансультавацца ў Брэсцкім абласным камісарыяце, — парэкамендаваў суразмоўца на тым канцы провада. — Па ідэі, калі гэта проста прадпісанне, то праблем быць не мусіць.

Паволе словаў спецыяліста, ніякага распараджэння не выпускаць з краіны ваеннаабавязаных з мабілізацыйнымі прадпісаннямі не было.

У вайсковым камісарыяце Брэсцкай вобласці, куды мы звярнуліся як звычайныя грамадзяне, мужу Аляксандры парэкамендавалі асабіста прыйсці па адрасе Леніна, 80 — там знаходзіцца ваенкамат Брэста і Брэсцкага раёна. З сабой узяць дакументы і пуцёўку.

— Там вам усё раскажуць і пракансультуюць, — паведамілі ў камісарыяце і супакоілі, што «ўсё вырашаць станоўча». — Але трэба папярэдзіць [пра паездку].

— Значыць, тур адмяняць не варта?

— Вядома, не.

Што кажа юрыст

— У законе «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі» і законе «Аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах» вызначэння, што такое «мабілізацыйнае прадпісанне», няма. Ёсць толькі ўказанне, што грамадзянін абавязаны «выконваць патрабаванні, выкладзеныя ў атрыманых ім мабілізацыйных прадпісаннях, позвах», — адзначае юрыст, які пажадаў застацца ананімным. — Мяркуючы па фота прадпісання, можна зрабіць выснову, што гэта дакумент, які абавязвае ў выпадку абвяшчэння мабілізацыі прыбыць па ўказаным адрасе без позвы.

Тэрмін яўкі можа быць розны. У мужа Аляксандры ён, напрыклад, «на дзясятыя суткі», у чалавека, які даслаў дакумент тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги», — на сёмыя.

Фото взято из телеграм-канала "МотолькоПомоги" П
Фота ўзятае з тэлеграм-канала «МотолькоПомоги»

Ёсць у мабілізацыйным прадпісанні і такая інфармацыя:

  • пра парадак мабілізацыі паінфармуюць праз СМІ;
  • напамін пра крымінальную і адміністрацыйную адказнасць у выпадку няяўкі;
  • пры атрыманні позвы з ваенкамата, у якой адрасы і тэрміны пазначаны не тыя, што ў мабілізацыйным прадпісанні, арыентавацца варта менавіта на позву;
  • прыбыць у цэлых вопратцы і абутку (у зімовы час мець цёплыя рэчы);
  • узяць пашпарт, ваенны білет, мабілізацыйнае прадпісанне, кіроўцам — правы. Акрамя таго, мець сумку для асабістых рэчаў, а таксама лыжку, кубак, ручнік, туалетныя прыналежнасці і прадукты на суткі.

Паводле словаў юрыста, у законах не прапісана, каму менавіта з ваеннаабавязаных могуць уручаць мабілізацыйнае прадпісанне.

— Мяркуючы па ўсім, гэта тычыцца людзей з запатрабаванымі ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі, то-бок тых, каго ў выпадку мабілізацыі хочуць прызваць у першую чаргу, — кажа спецыяліст.

Варта адзначыць, што раздача прадпісанняў можа быць звязаная са зверкай уліковых дадзеных ваеннаабавязаных, якую 4 кастрычніка падчас нарады па пытаннях ваеннай бяспекі даручыў правесці Аляксандр Лукашэнка.

Што будзе, калі чалавек не выканае патрабаванні мабілізацыйнага прадпісання?

— Калі хтосьці вырашыць ухіліцца ад мерапрыемстваў па прызыве і прапусціць усе яго тэрміны, то яго могуць прыцягнуць да адказнасці па арт. 434 КК. Пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў, — расказвае юрыст. — У выпадку, калі ваеннаабавязаны, напрыклад, адзін раз не прыйшоў у ваенкамат, яму можа пагражаць адміністрацыйнае пакаранне — арт. 26.1. КаАП. Гэта штраф у памеры да пяці базавых, або да 160 рублёў.

Пры гэтым, адзначае суразмоўца, да абвяшчэння мабілізацыі чалавек, які атрымаў прадпісанне, па законе можа выязджаць з краіны.

У арт. 7 закона «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» сказана, што права грамадзяніна на выезд з краіны можа быць часова абмежаванае, калі: «Ён належна паінфармаваны аб неабходнасці яўкі на мерапрыемствы па прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве і не з’яўляецца на гэтыя мерапрыемствы ці не выконвае абавязкі па воінскім уліку, устаноўленыя заканадаўчымі актамі аб ваенным абавязку і вайсковай службе, з прычыны чаго стала немагчымым яго апавяшчэнне аб неабходнасці яўкі на мерапрыемствы па прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве, — да яўкі на мерапрыемствы па прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве».

— Аднак перад паездкай я б рэкамендаваў чалавеку на ўсялякі выпадак праверыць, ці ёсць у яго абмежаванні на выезд. Гэта можна зрабіць у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі свайго раёна або ў асабістым кабінеце на сайце МУС.