Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  4. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  14. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


У канцы верасня Лукашэнка распарадзіўся ўвесці ліцэнзаванне ў сферы адукацыі з фармулёўкай: «Трэба зачысціць усё да немагчымасці». Паляванне на прыватныя школы пачалося, і сёння, пасля прыняцця закона «Аб ліцэнзаванні», ужо фактычна набліжаецца да свайго лагічнага фіналу — абсалютнай немагчымасці хоць бы адносна незалежных прыватных школ у Беларусі. Ліцэнзаванне — гэта фільтр, інструмент кантролю, які закліканы «прапускаць» толькі тыя адукацыйныя інстытуты, якія будуць бездакорна адпавядаць прыродзе цяперашняга рэжыму. Каротка і па-простаму: ліцэнзаваць будуць толькі «сваіх» — і ў літаральным, і ў метафарычным (ідэалагічным) сэнсе. Гэта калонка Таццяны Шчытцовай.

Таццяна Шчытцова Доктар філасофскіх навук Прафесар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня), галоўны рэдактар філасофска-культуралагічнага часопіса Topos. З кастрычніка 2021 года — прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

Новы закон сведчыць пра ўзмацненне таталітарных тэндэнцый у краіне. Рэжым паслядоўна дэманструе імкненне да татальнага кантролю ўсіх сацыяльных інстытутаў, уключаючы інстытуты адукацыі.

Прыватныя школы складаней кантраляваць, чым дзяржаўныя, таму што там іншая кадравая палітыка, па-іншаму фармуецца кадравы склад — і адміністрацыйны, і педагагічны, і дзякуючы ўсяму гэтаму — зусім іншая атмасфера: больш асабістай матываванасці, больш даверу і ўзаемнай падтрымкі. Менавіта ў такіх умовах лепш за ўсё раскрываецца інтэлектуальны і творчы патэнцыял як педагогаў, так і школьнікаў. Не дзіўна таму, што, думаючы пра прыватныя школы, мы адразу мяркуем, што там будуць нейкія асаблівыя навучальныя праграмы, методыкі і асаблівыя магчымасці для дзіцячага развіцця. Як правіла, так і ёсць. Сапраўдная асабістая зацікаўленасць педагогаў і адміністратараў у развіцці сваёй школы ў спалучэнні з вельмі важным рэсурсам інстытуцыйнай аўтаноміі робіць прыватную школу вельмі асаблівым месцам ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму.

Прыватныя астраўкі пабудаваных на даверы школьных супольнасцяў — гэта ідэалагічныя ворагі рэжыму, таму што дапамагаюць культываваць тое, што рэжым імкнецца задушыць або, як мінімум, абмежаваць: інтэлектуальную свабоду, творчае самавыяўленне, адкрытую неіерархічную камунікацыю. Насуперак заявам, закон аб ліцэнзаванні не можа быць гарантам якасці адукацыйных паслуг. Наадварот, з дапамогай гэтага дакумента рэжым спачатку «зачысціць», а потым будзе блакаваць магчымасці з’яўлення прыватных школ, здольных даваць сучасную якасную адукацыю, таму што яна грунтуецца на раскрыцці патэнцыялу свабоды, самастойнага мыслення і кааператыўнай творчасці.

Прыняцце гэтага закона — новы, цалкам заканамерны, крок на шляху да таталітарнага грамадства, якім паступова становіцца Беларусь ва ўмовах бесперапынных рэпрэсіяў і мілітарызацыі, што набірае ўсё большы размах. Чым больш няўпэўнена адчувае сябе рэжым, тым большае яго імкненне да татальнага кантролю.

Узмацненне ролі ідэалагічнага выхавання (і, адпаведна, прапаганды) у навучальных установах, абмежаванне магчымасцяў удзелу бацькоў у жыцці школы, патрабаванне ліцэнзавання адукацыйных паслуг — усё гэта цесна ўзаемазвязаныя рашэнні і дзеянні, закліканыя зрабіць з кожнай школы «татальны інстытут», які рыхтуе для рэжыму «ідэалагічна ўстойлівую асобу».

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.