Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  7. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  8. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  9. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  12. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  13. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  18. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
Читать по-русски


Першага верасня Аляксандр Лукашэнка правёў адкрыты ўрок для старшакласнікаў і студэнтаў. Ён трансліраваўся на ўсю Беларусь. Адным з самых яскравых момантаў лекцыі стаў выступ Захара Аўчыннікава — кадэта з Віцебскага кадэцкага вучылішча. Малады чалавек падняў руку, каб сказаць, чым ён ганарыцца ў сваёй краіне. Выслухаўшы яго, Лукашэнка задаў яму два ўдакладняльныя пытанні. Адно пра Вялікую Айчынную вайну, другое пра СССР. Вучань хваляваўся, але гаварыў шчыра. Блог «Отражение» звязаўся з Захарам і папрасіў падзяліцца ўражаннямі. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Фото с сайта president.gov.by
Кадэт Захар Аўчыннікаў, словы якога ўразілі многіх, хто глядзеў трансляцыю. Фота з сайта president.gov.by.

Захару 16 гадоў. Ён размаўляе па-дзіцячы шчыра, але вельмі спакойна і стрымана, нібы абдумвае кожнае слова. Яго сям’я жыве ў вёсцы Дрыгучы Міёрскага раёна. Цяпер хлопец таксама там. Расказвае, што прыехаў дадому пасля адкрытага ўроку «з прычыны сямейных абставін». Якіх, спачатку не ўдакладняе. З двара нікуды асабліва не выходзіў, таму з мясцовымі свой выступ не абмяркоўваў. Ён прызнаецца, што і людзей у іх краях няшмат.

Дрыгучы — маленькая вёска, дзе ёсць толькі пачатковая школа. Тут хлопец адвучыўся чатыры гады, а пасля ездзіў па веды ў суседні аграгарадок. Праблем з вучобай у яго ніколі не было, і бліжэй да сёмага класа педагогі параілі хлапчуку паспрабаваць паступіць у гімназію. Школьнік на той момант, як і цяпер, захапляўся вайсковай тэматыкай і вырашыў прыгледзецца да Віцебскага кадэцкага вучылішча. Туды ён паступіў пасля сёмага класа.

— Вучылішча створана на базе гімназіі, таму веды тут займаюць значнае месца, дый педагогі моцныя. Першы раз я завітаў сюды яшчэ да паступлення, мне спадабалася, — тлумачыць Захар. — А яшчэ ў Віцебску ў мяне жывуць сваякі, і я мог прыязджаць да іх на выхадныя.

Цяпер малады чалавек у адзінаццатым класе. Яго сярэдні бал за дзясяты — 9,5, а любімыя прадметы звязаныя з гуманітарнымі навукамі. Адзін з іх — гісторыя. Ёй хлопец захапляецца даўно і паспяхова. У мінулым годзе ўзяў дыплом трэцяй ступені на абласной алімпіядзе, тады ж з адной з вучаніц яны атрымалі срэбра на рэспубліканскім конкурсе навуковых прац. Кадэты збіралі імёны вайскоўцаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Віцебскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захар працаваў з архівам Мінабароны РФ, і гэта яго вельмі ўразіла.

— Адна справа, калі ты ведаеш лічбы тых, хто загінуў, і зусім іншая, калі бачыш імя, узрост чалавека, чытаеш, дзе і як ён памёр, калі разумеш, што паміралі цэлыя сем'і, — узгадвае суразмоўца. — У такія моманты па-іншаму ставішся да падзей вайны. Адчуваеш, што гэта было страшней, чым ты мог сабе ўявіць.

— Адкуль у вас такая любоў да гісторыі?

— Гістарычныя кнігі і праграмы мяне заўсёды цікавілі. Да таго ж дзяцей у нашай вёсцы няшмат, таму трэба было прыдумваць, як праводзіць час, і я чытаў. Дый у школе па гісторыі ў мяне былі добрыя настаўнікі, заахвочвалі мяне займацца. З гэтага ўсё пачалося. А цяпер я сам часта звяртаюся да мінулага, каб лепш зразумець тое, што адбываецца зараз.

Праўда, станавіцца гісторыкам Захар не збіраецца. У планах быць юрыстам ці адвакатам, хоць спачатку думаў, што звяжа лёс з матэматыкай і стане інжынерам:

— Але два гады таму падумаў, што мне хацелася б рабіць нешта добрае для сваёй краіны. Адна з лепшых магчымасцяў для гэтага — абраць прафесію, якая будзе звязаная з грамадствам. Таму я і спыніўся на юрфаку.

З прагай рабіць нешта добрае для сваёй краіны прыйшло і разуменне, што трэба шукаць у сабе смеласць размаўляць па-беларуску: «Усё ж такі я беларус». З тых часоў кадэт стаў спрабаваць пераходзіць на беларускую ў штодзённым жыцці. Шчыра прызнаецца: атрымліваецца не заўжды і не з усімі, але ён стараецца.

— Я імкнуся павялічваць ужыванне мовы і мару, што калісьці поўнасцю на яе перайду. Па-першае, гэта прыгожа, па-другое — магчымасць даць людзям вакол зразумець, што ты беларус, — разважае Захар. — А яшчэ не хачу, каб мне было сорамна перад будучымі дзецьмі, калі яны раптам спытаюць: «Тата, чаму ты не падтрымліваў мову?» Таму, калі мяне запрасілі на адкрыты ўрок да прэзідэнта, я вырашыў, што тут абавязкова павінна загучаць наша мова.

«Мне здаецца, гэта вельмі важна — гаварыць тое, што думаеш»

У Мінск на адкрыты ўрок Захара запрасілі 25 жніўня. Калі яму патэлефанавалі з вучылішча і сказалі, што яго абралі для паездкі, ён здзівіўся. А потым падумаў, што гэта добрая магчымасць задаць пытанне Аляксандру Лукашэнку. Ён стаў думаць, пра што важнае хацеў бы спытаць. Вырашыў: даведаецца пра тое, як далей будзе развівацца беларуская мова ў сістэме адукацыі.

Фото с сайта president.gov.by
Хлопцы і дзяўчаты падчас лекцыі ў Палацы незалежнасці. ​​Фота з сайта president.gov.by

— Але 31 жніўня я зразумеў, што магчымасць задаць пытанне будзе не ва ўсіх, таму спадзяваўся, што ў мяне проста атрымаецца агучыць свае думкі, — адказвае суразмоўца. — Адказ дзяўчынкі, якая гаварыла Аляксандру Рыгоравічу, чым у Беларусі яна ганарыцца, мне падаўся няскончаным, таму я падняў руку, каб таксама выказацца. Мне здаецца, сказаць, чым я ганаруся, гэта нават лепш за маё пытанне. Але гэтыя думкі прыйшлі пасля, а ў той момант я вызваўся аўтаматычна. Першая частка маёй прамовы прайшла больш-менш па плане. Але калі мне задалі дадатковыя пытанні, зразумеў, што становішча робіцца больш складаным. Калі агучваў свае думкі, думаў над кожным словам, каб не зганьбіцца.

— Здавалася, што вы вельмі хваляваліся.

— Трохі разгубіўся, але, спадзяюся, усё атрымалася даволі дыпламатычна. Некаторыя пісалі, што я ледзь не расплакаўся, але насамрэч так атрымалася з-за таго, што я быў сканцэнтраваны на адказах. Трэба было шмат чаго перабраць у галаве, а часу было мала.

— Пакрыўдзіліся на словы пра слёзы?

— Не, навошта. Людзі хвалююцца, так бывае. Канешне, трывога ўнутры мяне таксама была.

— Было відаць, што для вас важна адстаяць свой пункт погляду.

— Мне здаецца, гэта вельмі важна — гаварыць тое, што думаеш, бо, калі гэтага не рабіць, не будзе развіцця і самастойнасці. Але, каб агучваць свае думкі, патрэбна смеласць. Падняць руку на адкрытым уроку ў першую чаргу было важна для мяне самога. Гэта як доказ таго, што я маю гэтую смеласць.

— Што было, калі адкрыты ўрок скончыўся?

— Некаторыя рабяты з іншых дэлегацый падыходзілі да мяне, каб паціснуць руку. Цяпер шмат знаёмых і невядомых людзей пішуць мне ў сацсетках. У асноўным дзякуюць за тое, што выступіў на мове, што смела адказваў, што ўспомніў Генрыка Дмахоўскага з Міёршчыны. Нехта жартуе, нехта хвалюецца, быццам, могуць быць нейкія наступствы з-за таго, што маё выказванне сталі распаўсюджваць. Гэта крыху мяне накруціла. Але я не лічу, што такія пытанні павінны быць да кагосьці, хто ўчора выказваўся. Па-іншаму я б не паступіў, таму стараюся захоўваць вытрымку.

— Што вам сказалі бацькі, калі вы прыехалі дадому?

— Яны не глядзелі выступ, але потым мама мяне пахваліла, — адказвае Захар, і яго голас пачынае дрыжэць: — А таты не стала ў ноч з 31 жніўня на 1 верасня. Але я даведаўся пра гэта, толькі калі вярнуўся. Ён шэсць гадоў змагаўся з анкалогіяй. Калі я быў у Мінску, мама, напэўна, вырашыла мне не гаварыць. Ды я і сам не патэлефанаваў… Столькі ўсяго звалілася за гэтыя дні.

Рэдакцыя выказвае спачуванні сям'і Захара.