Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  5. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  16. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


28 студзеня, выступаючы са штогадовым пасланнем, Аляксандр Лукашэнка назваў дзве прычыны, паводле якіх Беларусь можа ўступіць у вайну, — гэта прамы напад на яе і прамы напад на яе саюзніка, Расійскую Федэрацыю. Аднак ужо 4 лютага ў інтэрв'ю расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву ён фактычна назваў яшчэ і трэцюю прычыну — напад Украіны на Данбас (відаць, меліся на ўвазе самаабвешчаныя рэспублікі ДНР і ЛНР): «Мінск і Масква дадуць сумесны адказ, калі Кіеў пачне вайну супраць Данбаса» — цытуе яго словы РИА «Новости».

Лукашэнка тут фактычна паўтарыў тое, што казалі і кажуць расійскія палітыкі і вайскоўцы.

  • Юрий Дракохруст
    Юрий ДракохрустОбозреватель белорусской службы «Радио Свобода»

    Кандидат физико-математических наук. Автор книг «Акценты свободы» (2009) и «Семь тощих лет» (2014). Лауреат премии Белорусской ассоциации журналистов за 1996 год. Журналистское кредо: не плакать, не смеяться, а понимать.

    Блог Юрия Дракохруста на сайте «Радио Свобода»

28 студзеня начальнік расійскага генштаба Валеры Герасімаў заявіў: «Любыя правакацыі ўкраінскіх уладаў па сілавым урэгуляванні праблем Данбаса будуць спыняцца».

Фармальна кажучы, «сумесны адказ» не абавязкова мяркуецца ваенным — размова можа ісці аб санкцыях або аб пастаўках узбраенняў у самаабвешчаныя рэспублікі.

Але Салаўёў з дапамогай удакладняючых пытанняў высветліў у Лукашэнкі, што размова ідзе менавіта аб ваенным адказе:

«Адно з пытанняў тычылася таго, як павядзе сябе беларускае войска, калі ўкраінскія ўлады вырашацца на ўжыванне сілы супраць Данбаса.

„Гэтак жа, як расійская“, — адказаў на гэта Лукашэнка.

На ўдакладняючае пытаньне, ці будзе гэта сумесным адказам Беларусі і Расіі, ён сказаў: „Натуральна“.

Пры гэтым Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што гэта ЗША падштурхоўваюць Кіеў да вайны. На яго думку, расійскі лідэр Уладзімір Пуцін правільна паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі.

„Я гэта падтрымліваю. Мы намалявалі „чырвоныя лініі“. Наступіў на „чырвоную лінію“ — атрымлівай!“ — працягнуў Лукашэнка.

На пытанне, ці можа быць адказам ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны, Лукашэнка адказаў: „Ня толькі“».

Калі адказ мяркуецца з выкарыстаннем беларускага войска, калі адказ мяркуецца «не толькі» ракетны (але і ракетны, як можна зразумець, таксама), то гаворка ідзе пра менавіта ваенныя дзеянні, у якіх возьмуць удзел беларускія войскі.

А як жа толькі дзве прычыны, пры якіх Беларусь будзе ваяваць, сфармуляваныя ў пасланні? Самаабвешчаныя рэспублікі не з'яўляюцца часткамі ані Беларусі, ані Расіі, прычым і Мінск, і Масква афіцыйна лічаць іх тэрыторыяй Украіны.

Так што было дзве прычыны, а зараз з'явілася трэцяя. Лукашэнку даціснулі.

Як, праз каго — гэта невядома. Магчыма, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, які наведаў Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам, перадаў яму крамлёўскае пасланне, што адсядзецца нават у адносным баку не атрымаецца і што Лукашэнка павінен адстойваць «чырвоныя лініі» Крамля, а не свае ўласныя, намаляваныя ў пасланні літаральна некалькі дзён таму.

З заяваў Лукашэнкі Салаўёву, дарэчы, наўпрост не вынікае, што ў выпадку расейска-ўкраінскай вайны беларускія салдаты абавязкова будуць у ёй непасрэдна ўдзельнічаць.

Але гэта ўжо пытанне аператыўнай і палітычнай мэтазгоднасці, якую будзе вызначаць Уладзімір Пуцін. Спатрэбіцца з аператыўнага пункту гледжання — будуць выкарыстоўвацца. Захочацца Пуціну, каб Мінск прынёс прысягу вернасці крывёй — паедуць беларускія салдаты забіваць украінцаў.

Як паляцелі ў Казахстан у межах місіі АДКБ. Знайшлося б у Расіі дадатковых 250 дэсантнікаў, каб паслаць іх у Алматы замест беларускіх. Але была патрэба ў беларускіх. І патрэба не столькі ваенная, колькі палітычная.

Зрэшты, беларускае войска Пуціну ў рэалізацыі яго планаў можа проста не спатрэбіцца. Але пасля заявы Лукашэнкі Салаўёву нішто іншае ўжо не можа прадухіліць удзел беларусаў у вайне.