У Беларусі рэгіёны працягваюць падымаць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Рашэнне павысіць тарыфы прыняла Магілёўская вобласць. Нагадаем, раней кошт праезду вырас у Мінскай вобласці.
Як і ў Мінскай вобласці, у Магілёўскай кошт білетаў на праезд у звычайных гарадскіх аўтобусах дазволілі падняць да 90 капеек за паездку, а на экспрэсных маршрутах — да аднаго рубля за паездку. Раней яны былі на дзесяць капеек таннейшыя.
Праезд падаражэе з 29 сакавіка.
Як павышалі кошт праезду мінулым разам?
Да цяперашняга падаражэння кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце рэгіёны і сталіца павышалі ў красавіку 2022 года. Першымі гэта зрабілі Гомельская, Брэсцкая вобласці, следам — Гродзенская і Мінская. Тады талончыкі падаражэлі на дзесяць капеек за адну паездку — да 80 капеек. У Мінску таксама апошні раз падымалі кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў красавіку 2022-га.
Пры гэтым у Мінску ў траўні 2024 года павысілі цэны на некаторыя праязныя ў грамадскім транспарце — на тыя, што сумешчаныя з гарадскімі лініямі. Падаражэў менавіта «чыгуначны» складнік. Прычына — БЧ падняла кошт праезду ў цягніках гарадскіх ліній.
Чытайце таксама