Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


/

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый скіравала беларускаму ўраду ліст з абвінавачаннямі. Пра гэта, адказваючы на пытанне «Люстэрка» на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе, паведаміў спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс. Дакумент датычыць парушэнняў падчас правядзення завочных судоў. Муйжніекс таксама даў ацэнку блізкім прэзідэнцкім выбарам у Беларусі.

Нилс Муйжниекс, специальный докладчик ООН по правам человека в Беларуси. Фото: пресс-служба Совета Европы
Нілс Муйжніекс, спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі. Фота: прэс-служба Рады Еўропы

Як расказаў Нілс Муйжніекс, з моманту яго прызначэння на пасаду спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі ў кастрычніку 2024 года, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый скіравала ва ўрад нашай краіны некалькі запытаў. Самы важны з іх, на думку чыноўніка, датычыў правядзення завочных судоў.

— Мы скіравалі так званы ліст з абвінавачаннямі — гэта спецыяльны тэрмін ААН, які абазначае падрабязны зварот наконт меркаваных парушэнняў правоў чалавека, — паведаміў Нілс Муйжніекс. — Нашыя пытанні датычылі доступу палітвязняў да адвакатаў, прэзумпцыі невінаватасці, роўнасці бакоў у судах і доступу да інфармацыі для абвінавачаных. У гэтым дакуменце з 15−20 старонак, які падпісалі таксама мае калегі, іншыя спецдакладчыкі, мы паднялі шэраг пытанняў, якія выклікаюць нашую занепакоенасць у сувязі з правядзеннем завочных судоў.

Спецдакладчык таксама паведаміў, што ў лісце пералічаныя імёны 15 чалавек, якіх ААН лічыць пацярпелымі ад парушэнняў падчас правядзення завочных судоў. Іх імёнаў ён не назваў, а таксама не агучыў сутнасць выстаўленых абвінавачанняў. Паводле яго, цяпер ААН чакае адказу ад беларускіх уладаў, які будзе апублікаваны ў сярэдзіне лютага 2025 года.

Акрамя таго, на прэс-канферэнцыі Нілс Муйжніекс даў ацэнку прэзідэнцкім выбарам, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня.

— Тое, што адбудзецца ў нядзелю, не будзе свабодным і справядлівым, — заявіў спецдакладчык ААН. — У атмасферы страху і рэпрэсій цяжка, а можа, і немагчыма праводзіць выбары.

Спецыяльны дакладчык ААН — пасада, якая займае важнае месца ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі. Эксперт праводзіць незалежны маніторынг таго, што адбываецца з правамі чалавека ў нашай краіне, рэгулярна рыхтуе рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі. Акрамя таго, ён адсочвае выкананне міжнародных абавязанняў Рэспублікі Беларусь у сферы павагі і захавання правоў чалавека.

Чытайце таксама