Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


/

На дзяржтэлеканале «Беларусь 1» паказалі разліковы час падлёту ракеты «Арэшнік», запушчанай з Брэста па заходніх сталіцах і амерыканскіх базах у Еўропе. У сюжэце заявілі, што гэтае размяшчэнне расійскіх ракет у Беларусі — «прэвентыўны адказ».

Иллюстрация: «Беларусь 1»
Ілюстрацыя: «Беларусь 1»

«Мы проста далі зразумець мілітарысцкім ідэолагам Польшчы і Літвы, што існуе нешта магутнейшае, чым натаўская тэхніка і берцы, якія пратапталі сцежкі ля нашых межаў», — заявілі ў сюжэце.

Дзяржтэлеканал нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з просьбай размясціць «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусі.

«У нас ёсць пэўныя месцы, дзе мы можам размясціць гэтую зброю. З адной толькі ўмовай, што цэлі для гэтай зброі будуць вызначацца вайскова-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. А пакуль вы нас навучыце карыстацца гэтай зброяй, калі гэта будзе зробленае (будзе прынятае станоўчае рашэнне што да размяшчэння ў Беларусі. — Заўв. рэд.), каб спецыялісты Расійскай Федэрацыі абслугоўвалі і ажыццяўлялі пускі па пэўных цэлях баявымі зарадамі „Арэшніка“. Вы гэта ўмееце рабіць, вы гэта прадэманстравалі нядаўна», — сказаў Лукашэнка.

У эфіры таксама прызналі, што ў «Арэшніку» ёсць і беларускія камплектавальнікі.

«Гэтыя ракетныя сістэмы маюць беларускія карані. Па-першае, гэта задзейнічанне беларускіх цягачоў МЗКЦ, якія вырабляюцца на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Ёсць і расійскія сістэмы, але за аснову ўсё ж будуць прынятыя менавіта цягачы МЗКЦ», — расказаў намеснік начальніка факультэта Генштаба УС Вайсковай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.

Нагадаем, 6 снежня Уладзімір Пуцін заявіў, што «Арэшнік» могуць паставіць у Беларусь у другой палове 2025 года.

Паводле заявы камандавання Паветраных сіл Украіны, Расія раніцай 21 лістапада нанесла ўдар балістычнай ракетай па горадзе Дняпры. У гэтым горадзе знаходзіцца завод «Южмаш» — буйное ўкраінскае прадпрыемства па вытворчасці ракетна-касмічнай тэхнікі і іншай навукаёмістай прадукцыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што армія РФ ударыла па Украіне адной з найноўшых ракетных сістэм сярэдняй далёкасці — балістычнай ракетай у бяз’ядзерным абсталяванні пад назвай «Арэшнік». Пры гэтым ён назваў выпрабаванні гэтай ракетнай сістэмы ў баявых умовах «адказам на агрэсіўныя дзеянні краін NATO».

Незадоўга да гэтага, 19 лістапада, УСУ атакавалі Бранскую вобласць шасцю амерыканскімі ракетамі ATACMS — гэта быў першы выпадак выкарыстання Украінай ракет заходняй вытворчасці за межамі акупаваных рэгіёнаў і анексаванага Крыма. 21 лістапада былі выкарыстаныя брытанскія Storm Shadow на тэрыторыі Курскай вобласці.

Чытайце таксама