Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Аляксандр Лукашэнка зноў загаварыў пра тое, што жанчына не можа быць прэзідэнтам Беларусі, перадае яго прэс-служба.

Александр Лукашенко 14 ноября 2024 года. Фото: его пресс-служба
Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада 2024 года. Фота: яго прэс-служба

«У Беларусі не дай бог жанчыну абяруць. У прэзідэнта ЗША не тыя паўнамоцтвы, а тут трэба ўнікаць ва ўсё. У Беларусі прэзідэнт — галоўнакамандуючы. І потым, гэта найцяжэйшая праца. Не трэба так грузіць жанчыну, гэта не цырыманіяльная пасада. Можа, з часам мы падыдзем да такога стылю. Але пакуль ён іншы», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што такім чынам «зусім не прыніжае» ролю жанчын і наогул — «схіляецца перад імі».

У Беларусі, магчыма, ужо ёсць жанчына-прэзідэнт

Нагадаем, шостыя ў гісторыі Беларусі прэзідэнцкія выбары адбыліся 9 жніўня 2020 года. На думку праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці, выбарчы працэс прайшоў са шматлікімі парушэннямі і быў цалкам непразрыстым.

Паводле афіцыйных вынікаў, Лукашэнка набраў 80,1% галасоў, а Святлана Ціханоўская — 10,12%. Між тым эксперты незалежнай платформы «Голас» прааналізавалі звесткі пратаколаў выбарчых участкаў і звесткі, дасланыя карыстальнікамі платформы, і прыйшлі да высновы, што за Ціханоўскую прагаласавала не менш за тры мільёны чалавек, або 56% выбаршчыкаў з улікам рэальнай яўкі.

На ўзроўні Еўрасаюза, як і ў ЗША, Святлану Ціханоўскую называюць «лідаркай беларускай дэмакратычнай апазіцыі».

Відавочныя парушэнні і фальсіфікацыі вынікаў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дзеянні сілавікоў выклікалі самыя маштабныя ў гісторыі краіны пратэсты, за якімі пачаліся самыя маштабныя за ўвесь перыяд яго кіравання рэпрэсіі, што доўжацца дагэтуль.

Чытайце таксама