Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


/

Старшыня руху «За Свабоду» і эксперт па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч скіраваў у ЦВК заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты. «Люстэрка» спытала ў Губарэвіча, ці не перашкаджае яго ўдзелу ў кампаніі факт жыцця за мяжой і як гэты крок адпавядае агульнай пазіцыі дэмсілаў, якія лічаць, што ў студзені 2025-га ў Беларусі пройдуць «бязвыбары».

Юрий Губаревич. 2020 год. Фото: TUT.BY
Юрась Губарэвіч. 2020 год. Фота: TUT.BY

Юрась Губарэвіч падкрэслівае, што ягоная кандыдатура адпавядае ўсім крытэрам для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Ён настойвае, што яго не датычаць папраўкі ў Канстытуцыю, якія зрабілі немагчымым вылучэнне асобаў, што маюць від на жыхарства ў іншай краіне.

— Да ад’езду ў 2021 годзе я ўвесь час жыў у Беларусі, — звяртае ўвагу Губарэвіч. — Доўгі час за мяжой я знаходзіўся на падставе візаў. У цяперашні момант віду на жыхарства ў іншай краіне ў мяне няма. Гэта магло б стаць фармальнай падставай для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, але на сённяшні дзень ВНЖ у іншых краінах у мяне няма.

Папраўкі ў Канстытуцыі 2022 года таксама ўвялі патрабаванне, згодна з якім патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты мусіць жыць у Беларусі 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Юрась Губарэвіч лічыць, што і гэтае абмежаванне яго не датычыць.

— Закон адназначна не акрэслівае колькасці дзён або тэрміну, цягам якога можна знаходзіцца за мяжой, — упэўнены палітык. — Я часова адсутнічаю ў Беларусі, але і іншыя кандыдаты таксама часам некуды выязджаюць. Той жа Лукашэнка перыядычна пакідае Беларусь. Калі б былі нейкія выразныя патрабаванні да гэтай адсутнасці, то ў такім выпадку можна было б іх разглядаць.

«Люстэрка» таксама спытала Губарэвіча, як ягоны ўдзел у выбарчай кампаніі суадносіцца з агульнай пазіцыяй дэмакратычных сіл. Нагадаем, яны заклікалі беларусаў галасаваць супраць усіх кандыдатаў на «бязвыбарах».

— Адпраўку заявы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы я ні з кім з кіраўніцтва дэмсіл не ўзгадняў, гэта мая асабістая справа, — заявіў Губарэвіч. — Думаю, што ніякіх разыходжанняў няма. Мы павінныя пацвердзіць практычнымі крокамі, што ніхто, акрамя людзей, зацверджаных рэжымам, узяць удзел у гэтых выбарах не зможа.

Раней намер вылучыць сваю кандыдатуру агучыў кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч, але дакументаў у ЦВК пакуль не падаваў.

26 кастрычніка ЦВК прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, у тэлеграм-канале Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ўлады ліквідавалі ў 2023 годзе, з’явілася інфармацыя пра магчымы ўдзел у выбарчай кампаніі Ганны Канапацкай. Адзначалася, што былая дэпутатка і кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года хоча сабраць ініцыятыўную групу.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада.

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс.

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты пачнецца 7 лістапада.

Чытайце таксама