Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


Еўрапейскі парламент 19 верасня прыняў рэзалюцыю пра цяжкае становішча палітвязняў у Беларусі. Дэпутаты заклікалі неадкладна вызваліць іх, а таксама выказалі занепакоенасць лёсам 300 тысяч беларусаў, якія эмігравалі пасля 2020 года і сутыкнуліся з рэпрэсіямі за мяжой, паведаміла прэс-служба Еўрапарламента.

Зал пленарных заседаний Европарламента в Страсбурге. Фото: Diliff, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org
Зала пленарных паседжанняў Еўрапарламента ў Страсбургу. Фота: Diliff, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org

«Дэпутаты Еўрапарламента выказваюць крайнюю занепакоенасць становішчам многіх палітычных зняволеных, пра якіх нічога не чуваць месяцамі, якія зазнаюць сур’ёзныя праблемы са здароўем ці ізаляцыю і катаванні», — гаворыцца ў паведамленні.

Прынятая рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады даць інфармацыю пра становішча палітвязняў і дазволіць доступ да іх адвакатаў, сем’яў і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Беларускія ўлады мусяць неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў, дадалі дэпутаты Еўрапарламента.

У рэзалюцыі таксама падкрэсліваецца занепакоенасць «што да 300 000 беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля 2020 года і сутыкаюцца з палітычным пераследам за мяжой».

Ацэнкі колькасці беларусаў, якія з’ехалі, адрозніваюцца. Так, у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС лічаць, што толькі ў 2021 і 2022 гадах з’ехала больш за 200 тысяч чалавек. У кастрычніку 2023 года намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў ацаніў колькасць тых, хто з’ехаў з Беларусі, у 350 тысяч чалавек. Раней гучалі і іншыя ацэнкі эміграцыі беларусаў з пачатку рэпрэсій у 2020 годзе — ад больш чым 100 тысяч да 500 тысяч.

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што беларусаў пасля 2020 года з краіны з’ехала няшмат: «Ніякіх там мільёнаў няма. Хтосьці называе 2 тысячы, хтосьці — да 4 тысяч».

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі ЕС і яго чальцоў узмацніць санкцыі ў дачыненні да асобаў і арганізацый, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама «працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за яго злачынствы».

Рэзалюцыя была прынятая 549 галасамі за. 21 дэпутат прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся.

Чытайце таксама