Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


У мінулую суботу Аляксандр Лукашэнка наведаў Шклоўскі раён і сустрэўся там з мясцовымі жыхарамі. Адна з іх папрасіла Лукашэнку балатавацца на новы тэрмін і змяніць Канстытуцыю так, каб «пажыццёва прэзідэнт балатаваўся». «Люстэрка» даведалася, хто гэтая жанчына.

Женщина, которая попросила Лукашенко «пожизненно баллотироваться», — в белом платье в горошек. Шкловский район, 10 августа 2024 года. Скриншот видео информационного агентства БЕЛТА на YouTube
Жанчына, якая папрасіла Лукашэнку «пажыццёва балатавацца», — у белай сукенцы ў гарошак. Шклоўскі раён, 10 жніўня 2024 года. Скрыншот відэа інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА на YouTube

— Я хачу вам пажадаць, галоўнае, здароўя адразу. І каб вы балатаваліся на наступны год прэзідэнтам абавязкова, — сказала бландзінка з кійком. — І яшчэ адна просьба: каб трошкі змянілі ў Канстытуцыі, каб пажыццёва прэзідэнт у нас балатаваўся.

Лукашэнка не адказаў нічога канкрэтнага.

— Я ўжо публічна пачынаю казаць усім вам. Вы павінныя прывыкаць да таго (я вас распесціў трошкі), што прэзідэнт будзе іншы, — сказаў ён. — Не, я не кажу: заўтра я вас кіну, паслязаўтра і іншае… Ну, усякае ж у жыцці бывае. Вы павінныя прывыкаць да таго, што я не вечны, як і ўсе.

Жанчына сказала, што сустракаецца з Лукашэнкам ужо трэці раз. Да гэтага яны бачыліся ў 1995 годзе, яшчэ раз — у вёсцы Ліпаўка Касцюковіцкага раёна.

З дапамогай праекта Digital Intelligence Team «Люстэрка» высветліла яе асобу. Жанчыну на відэа завуць Іна Токар, цяпер ёй 67 гадоў.

Мяркуючы з яе адкрытага профіля ў VK, яна цікавіцца ў асноўным кулінарыяй. На яе старонцы часцей за ўсё сустракаюцца перапосты з групаў накшталт «Кухарочка» і «Вкусные рецепты». Таксама яна падпісаная на старонкі спявачкі Валерыі і прадзюсара Віктара Дробыша.

Инна Токар. Фото с личной страницы VK
Іна Токар. Фота з асабістай старонкі VK

Іна Токар не займае высокіх пасадаў, высветліла «Люстэрка» з дапамогай BELPOL. Цяпер яна пенсіянерка, раней працавала прадавачкай у Шклоўскім райспажыўтаварыстве, да гэтага — заатэхнікам у калгасе «Ленінскі шлях». Жанчына замужам, у яе ёсць дачка. Муж Іны працаваў зваршчыкам у мясцовай арганізацыі ЖКГ, а пазней — рознарабочым у райспажыўтаварыстве — тамсама, дзе і сама жанчына ў мінулым. Дачка Іны — прадавачка ў гэтым жа райспажыўтаварыстве, зяць — ахоўнік у краме.

Нагадаем, Лукашэнка не менш за пяць разоў абяцаў сысці і не менш за сем — не трымацца за ўладу «пасінелымі пальцамі». Аналітык Аляксандр Класкоўскі адзначаў, што пасля пратэстаў 2020-года палітык здолеў пераканаць сябе, што заклікі сысці былі ад «няправільных» прадстаўнікоў народа. Таму свае развагі ў духу «калі скажаце — усё» адрасаваныя не ўсім грамадзянам, а толькі лаяльным рэжыму.

Чытайце таксама