Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  4. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  5. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  6. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  7. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  8. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  9. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  10. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  11. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  12. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  13. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  14. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  15. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
Читать по-русски


На сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будуць абмяркоўваць спачатку пытанні бяспекі, а потым разам з чальцамі ўрада — эканоміку, пра гэта паведаміў Лукашэнка. У сваю чаргу Пуцін паабяцаў пагаварыць пра сумесныя вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй.

Александр Лукашенко и Владимир Путин в минском аэропорту. 23 мая 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у мінскім аэрапорце. 23 траўня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск увечары 23 траўня, Лукашэнка сустрэў яго ў аэрапорце. Адтуль палітыкі з’ехалі разам, «каб працягнуць нефармальныя зносіны і абмеркаванне актуальнай тэматыкі», перадае прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка заявіў, што ў першую чаргу яны з Пуціным абмяркуюць пытанні бяспекі, а эканамічную тэматыку разгледзяць з удзелам чальцоў урадаў.

— Думаю, як звычайна, мы пытанні бяспекі — на першы план. А заўтра (24 траўня. — Заўв. рэд.) абмяркуем эканамічныя пытанні разам з нашымі калегамі з урадаў, — сказаў палітык.

Паколькі Пуцін нядаўна пабываў у Кітаі, Лукашэнка заявіў пра планы абмеркаваць адносіны і ў кантэксце ўзаемадзеяння з КНР.

— Думаю, Сі Цзіньпін (лідар Кітая. — Заўв. рэд.) будзе рады, што мы абмяркоўваем гэтыя пытанні. У мяне ёсць вельмі цікавыя прапановы па нашым рэгіёне і далей туды, па каўказскім, — мы вельмі сур’ёзна абмяркоўвалі падчас візіту ў Азербайджан, — дадаў Лукашэнка.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін паабяцаў «вялікі парадак дня» і пацвердзіў планы абмеркаваць з Лукашэнкам сумесныя вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй, перадае БЕЛТА.

— Пагаворым, вядома, і пра другую фазу вучэнняў (па адпрацоўцы выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі. — Заўв. БЕЛТА). Гэта звязана з непасрэдным удзелам нашых беларускіх сяброў, калег у вайсковай сферы ў гэтых мерапрыемствах, — заявіў прэзідэнт РФ.

Афіцыйныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна пройдуць 24 траўня ў Палацы Незалежнасці спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складзе.

Нагадаем, візіт Пуціна ў Мінск не анансаваўся загадзя. Паводле афіцыйнай версіі, яны збіраюцца абмеркаваць «стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін», у тым ліку інтэграцыйны парадак дня і рэалізацыю рашэнняў, прынятых Найвышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, а таксама палітычны дыялог, прасоўванне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў, умацаванне бяспекі і ўзаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.

«У цэнтры ўвагі традыцыйна будуць таксама міжнародны парадак дня, становішча ў рэгіёне, сумеснае рэагаванне на выклікі і пагрозы», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

6 траўня Мінабароны Расіі паведаміла, што Генштаб на даручэнне Уладзіміра Пуціна пачаў падрыхтоўку да правядзення вучэнняў ракетных злучэнняў Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА) і сіл Ваенна-марскога флоту (ВМФ). 7 траўня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь правядзе сінхранізаваную з Расіяй раптоўную праверку з задзейнічаннем носьбітаў тактычнай ядзернай зброі. А 9 траўня стала вядома, Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе вучэнняў па адпрацоўцы выкарыстання тактычнай (нестратэгічнай) ядзернай зброі.