Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  8. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  15. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  16. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  17. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
Читать по-русски


Польскі суддзя Томаш Шміт даў у Мінску прэс-канферэнцыю, падчас якой папрасіў прытулку ў беларускіх уладаў. Ён заявіў, што на радзіме «падвяргаўся пераследу і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю», перадае БЕЛТА. Між тым у Польшчы Шміт быў замяшаны ў так званым хейтарскім скандале з удзелам сваёй жонкі, праз што быў часова адхілены ад сваіх абавязкаў.

Томаш Шмидт на пресс-конференции в Минске. 6 мая 2024 года. Фото: БЕЛТА
Томаш Шміт на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 6 траўня 2024 года. Фота: БЕЛТА

Томаш Шміт заявіў, што з’ехаў з Польшчы ў Беларусь праз ціск і «з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў» сваёй краіны. Паводле яго, на радзіме ён «падвяргаўся пераследу і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю».

Шміт заявіў, што адмаўляецца ад пасады на знак пратэсту супраць палітыкі польскіх уладаў, «якія пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядуць краіну да вайны», і папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

На радзіме Томаш Шміт працаваў у ваяводскім адміністрацыйным судзе Варшавы, узначальваў юрыдычны аддзел у Нацыянальнай радзе суддзяў Польшчы, займаў іншыя пасады ў польскай судовай сістэме і органах юстыцыі.

У Польшчы ў 2019 годзе ўспыхнуў так званы хейтарскі скандал, у якім быў замяшаны Томаш Шміт. Ён пачаўся з таго, што нейкая жанчына пад псеўданімам Эмі (або Маленькая Эмі) цягам некалькіх месяцаў пісала ў сацсетках пасты і рассылала лісты з нападкамі на суддзяў, якія ў сваю чаргу выступалі супраць судовай рэформы, ініцыяванай «Правам і справядлівасцю» (партыяй, якая кіравала ў той час).

Пасля Эмі сцвярджала, што атрымала гатовы кампрамат на суддзяў у Міністэрстве юстыцыі Польшчы, частку дакументаў таксама меркавалася перадаць журналістам праўладных СМІ для публікацыі ў прэсе. Польскія следчыя прыйшлі да высновы, што гэта частка запланаванай уладамі кампаніі па дыскрэдытацыі «непакорлівых» юрыстаў.

Як высветлілася, Эмі насамрэч завуць Эмілія Шміт і яна была замужам за Томашам Шмітам. Жанчына сцвярджала, што яе муж быў адным з тых, хто ўцягнуў яе ў «хейтарскі скандал». Яна казала, што ад яе патрабавалася толькі выкладваць у інтэрнэце перададзеную ёй інфармацыю з дыскрэдытацыяй суддзяў, сапраўднасць гэтых звестак сама Эмілія не правярала.

Пасля таго як гісторыя набыла агалоску, Томаш Шміт таксама публічна выказаўся пра свае адносіны з Эміліяй, абвінаваціўшы яе ў распадзе шлюбу і апісаўшы экс-жонку як здрадніцу і алкагалічку.

Скандал таксама адбіўся на кар’еры Шміта — ён быў выключаны з Нацыянальнай рады суддзяў Польшчы і часова адхілены ад службы ў ваяводскім адміністрацыйным судзе Варшавы, пачалося разбіральніцтва. Пазней дысцыплінарны суд дазволіў Шміту вярнуцца да сваіх абавязкаў, аднак з агаворкай, што так і не прыняў канчатковага рашэння пра вінаватасць ці невінаватасць суддзі ў дысцыплінарным правапарушэнні.

Пасля гэтага Томаш Шміт прызнаваўся, што баіцца магчымай кампаніі дыскрэдытацыі, разгорнутай ужо супраць яго самога. «Я хачу жыць нармальным жыццём. Я страціў усё што мог. Сваю сям’ю і прафесійнае становішча», — казаў ён.

Нагадаем, Томаш Шміт — не першы паляк, які прасіў прытулак у Беларусі. Адным з яго папярэднікаў быў польскі салдат Эміль Чэчка, які, паводле інфармацыі беларускіх уладаў і СМІ, уцёк у Беларусь 16 снежня 2021 года — падчас міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС. Ён дэзерціраваў са свайго войска (польскія ўлады заяўлялі, што на радзіме ў яго праблемы з законам і яму пагражаў суд). У Польшчы ў дачыненні да Чэчкі распачалі крымінальную справу за дэзерцірства. У сувязі з інцыдэнтам былі звольненыя яго камандзіры.

Беларуская прапаганда актыўна выкарыстоўвала хлопца ў сваіх мэтах: ён даваў інтэрв'ю, расказваючы пра масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў польскімі вайскоўцамі, пра тое, што і сам расстрэльваў мігрантаў. Паводле Чэчкі, ён падаў заяву ў Гаагскі трыбунал, каб «польскае грамадства даведалася праўду пра сітуацыю, якая адбываецца на мяжы». Ва ўпраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ ААН) правялі праверку і не знайшлі пахаванняў мігрантаў на польска-беларускай мяжы, пра якія казаў Чэчка.

У сакавіку 2022 года Эміля Чэчку знайшлі павешаным. Яго пахавалі ў Беларусі.

Яшчэ адным грамадзянінам Польшчы, які папрасіў прытулку ў нашай краіне, у чэрвені 2022 года стаў актывіст Марцін Мікалаек. Сам ён лічыць сябе рускім і з’яўляецца адкрытым адэптам «рускага свету», а ў Польшчы нярэдка ўдзельнічаў у прарасійскіх акцыях.

Чытайце таксама