Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  8. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  12. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Мінск уводзіць чарговыя контрсанкцыі супраць «недружалюбных» краін. Гэта прадугледжваецца пастановай урада № 164. Адно з новаўвядзенняў — павышаная стаўка падатку на некаторыя даходы замежных кампаній. А іншае — прыпыненне некаторых палажэнняў пагадненняў пра ўнікненне двайнога падаткаабкладання з асобнымі краінамі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

З 1 красавіка гэтага года і да канца 2026-га ўводзіцца стаўка падатку на дывідэнды ў памеры 25% для замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва, а іх офісы знаходзяцца ў «недружалюбных» краінах. Да цяперашніх зменаў гэтая стаўка часта была на ўзроўні 15% (але ў асобных выпадках ніжэйшая).

Раней у верасні 2023 года Аляксандр Лукашэнка ўвёў абмежаванні на атрыманне замежнымі ўласнікамі маёмасці прыбытку і дывідэндаў. Так, усе беларускія кампаніі, якімі валодаюць замежнікі з «недружалюбных краін», або такія людзі ўваходзяць у склад акцыянераў, павінныя адкрыць спецыяльныя рахункі ў беларускіх рублях у адным з айчынных банкаў. На гэтыя рахункі кампаніі абавязалі адпраўляць прыбытак і дывідэнды, і ўжо з іх на іншыя створаныя тамсама рахункі пераводзіць выплаты такім замежнікам.

Таксама Мінск да 31 снежня 2026 года часткова прыпыніць дзеянне пагадненняў з некаторымі краінамі пра ўнікненне двайнога падаткаабкладання. Сярод такіх дзяржаваў — у тым ліку ЗША, Латвія, Літва, Германія, Польшча і многія іншыя еўрапейскія краіны. Аднак гаворка не пра поўнае спыненне дзеяння такіх дамоўленасцяў, а толькі некаторых палажэнняў, якія датычаць выплаты дывідэндаў і працэнтаў.

«Тэрмін прымянення меры ў адказ можа быць скарочаны ў выпадку ліквідацыі абставінаў, якія паслужылі падставай для яе прымянення, альбо на прапанову Міністэрства па падатках і зборах», — гаворыцца ў пастанове ўрада.

Нагадаем, у сакавіку 2022 беларускія чыноўнікі ўвялі магчымасць прыпыніць пагадненні пра ўнікненне двайнога падаткаабкладання з краінамі, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Цяпер такія дамовы дзейнічаюць больш чым з 70 краінамі. Сярод іх — Польшча, Літва.

Чытайце таксама