Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
Читать по-русски


З лютага вырастуць пенсіі і дапамогі на дзяцей. Таксама ўлады падымуць некаторыя падаткі. У наступным месяцы таксама мусяць абнавіць базу «дармаедаў». «Люстэрка» сабрала змяненні лютага, якія паўплываюць на таўшчыню нашых кашалькоў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Валютнае новаўвядзенне ад банкаў

Банкі з 1 лютага зменяць патрабаванні да выгляду банкнот, якія хочуць абмяняць іх кліенты. Як чакаецца, у некаторых выпадках абмяняць валюту стане прасцей. Нагадаем, беларусы сутыкаюцца з цяжкасцямі падчас спробы здаць у банкі замежныя грошы і атрымаць наўзамен беларускія рублі. Некаторыя фінустановы адмаўляюцца прымаць банкноты, якія візуальна не выглядаюць пашкоджанымі, то-бок на іх няма нейкіх відавочных дэфектаў.

Перагледзяць памеры пенсій і дапамог на дзяцей

З 1 лютага ў Беларусі перагледзяць памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Рост складзе каля 11,3%. Гэта планавы перагляд памеру дапамог у залежнасці ад змянення сярэдняй зарплаты па краіне за папярэдні квартал. Да прыкладу, дапамога па доглядзе першага дзіцяці да трох гадоў вырасце на 73,5 рубля — да 724,85 рубля.

З наступнага месяца таксама павінныя перагледзець памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад памеру бюджэту пражытковага мінімуму, але дакладных лічбаў яшчэ не агучылі.

З 1 лютага павысяць працоўныя пенсіі — у сярэднім на 10%. Таксама ў наступным месяцы павінныя перагледзець мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Да прыкладу, сацыяльная пенсія цяпер складае 183,9 рубля.

Павышэнне падаткаў

З лютага вырастуць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы. Да прыкладу, у Мінску падаходны падатак за здачу аднаго пакоя паднялі да 47 рублёў (раней было 43,9 рубля). Рост — на 7,1%. Гаворка ідзе пра фізічных асобаў, якія здаюць жыллё без рэгістрацыі ІП. Для абласных гарадоў падатак павысілі да 44 рублёў (было — 41,2 рубля). Рост — на 6,8%.

У лютым таксама падымуць падаткі для рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзібаў.

Абновяць «дармаедскую» базу

У лютым чыноўнікі актуалізуюць базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва. Тым, хто трапіць у яе і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, давядзецца аплачваць па поўных тарыфах газ, ацяпленне і гарачую ваду.

Нагадаем, базу абнаўляюць штоквартал. Дакументы, якія пацвярджаюць працу або навучанне за мяжой, трэба падаць у камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці да 21 кастрычніка, 21 студзеня, 21 красавіка і 21 ліпеня адпаведна.

Чытайце таксама