Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  2. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. «Ушли все ограничители». Зачем беларусские военные пели на Красной площади хвалебную песню о Лукашенко — мнение аналитика
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  12. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  13. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Дзмітрый Шаўцоў парушыў асноўныя прынцыпы руху, правілы выкарыстання яго эмблем і палітыку добрасумленнасці федэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве па выніках расследавання Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФЧК).

Глава Белорусского общества Красного Креста Дмитрий Шевцов в репортаже "Беларусь 1" с оккупированных территорий Украины. Скриншот видео
Кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў у рэпартажы «Беларусь 1» з акупаваных тэрыторый Украіны. Скрыншот відэа

«Нягледзячы на адсутнасць доступу ў Луганск і Данецк, расследаванне ўсё ж высветліла, што перамяшчэннем дзяцей з гэтых тэрыторый у Беларусь кіравала іншая арганізацыя, а не Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, яно таксама не фінансавалася МФЧК. Расследаванне выявіла, што дзейнасць БТЧК у працы з дзецьмі сканцэнтраваная ўнутры Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Аднак расследаванне паказала, што Шаўцоў парушыў асноўныя прынцыпы руху, правілы выкарыстання яго эмблем і палітыку добрасумленнасці федэрацыі.

Праўленне Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заклікае Беларускі Чырвоны Крыж звольніць Шаўцова з пасады генеральнага сакратара БТЧК да 30 лістапада гэтага года.

Калі гэтага не зробяць, МФЧК прыгразіла аўтаматычна прыпыніць сяброўства БТЧК у федэрацыі з 30 лістапада. З таго ж дня будзе спыненае фінансаванне — пакуль Шаўцоў будзе заставацца на пасадзе генеральнага сакратара БТЧК.

«Нейтралітэт мае вырашальнае значэнне ў любым кантэксце, асабліва падчас міжнароднага ўзброенага канфлікту — МФЧК не можа дапусціць ніякай палітызацыі ці маніпулявання сваёй гуманітарнай дзейнасцю. Кожнае таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца мусіць прытрымлівацца асноватворных прынцыпаў і пазбягаць любых палітычных дзеянняў. Для многіх гэта вызначае розніцу паміж жыццём і смерцю», — растлумачылі ў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Пры гэтым у МФЧК высока ацанілі працу валанцёраў БТЧК.

Як разгортваўся скандал вакол Шаўцова

У ліпені генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў наведаў Данбас і трапіў на камеру ў форме з нашыўкай Z — расійскай ваеннай сімволікай. Між тым статут Чырвонага Крыжа забараняе аддаваць перавагу якому-небудзь боку ў ваенных дзеяннях.

Падчас свайго другога візіту на Данбас Шаўцоў (ужо ў майцы і кепцы з лагатыпамі Чырвонага Крыжа) раздаваў гуманітарную дапамогу і пацвердзіў на камеру прапагандысткі «Беларусь 1», што Беларускі Чырвоны Крыж бярэ «актыўны ўдзел» у вывазе ўкраінскіх дзяцей у нашую краіну — нібыта на аздараўленне.

Гэтай справай зацікавілася Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФЧК). Там асудзілі паездку Шаўцова ў акупаваныя ўкраінскія рэгіёны. У арганізацыі палічылі, што абставіны візіту кампраметуюць яе асноўныя прынцыпы. Федэрацыя звязалася з Беларускім Чырвоным Крыжам, каб выказаць «сур'ёзную заклапочанасць і перадухіліць любую падобную дзейнасць у будучыні», а таксама звярнулася ў Камітэт па выкананні прававых нормаў і пасярэдніцтве МФЧК і ЧП для расследавання гэтага выпадку.

У МФКК таксама рэкамендавалі Дзмітрыю Шаўцову адысці ад справаў і папрасілі зрабіць гэта да 3 кастрычніка. Але ў пачатку верасня ў Мінску адбылося пазачарговае паседжанне XXVI з’езда Беларускага Чырвонага Крыжа, на якім Шаўцоў быў аднагалосна пераабраны на пасаду генеральнага сакратара, нягледзячы на рэкамендацыі МФЧК.