Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ўнёс некалькі змяненняў у свае ўказы, якія могуць ускладніць жыццё фізічным асобам-замежнікам і замежным кампаніям у Беларусі. Новы ўказ фактычна разрывае пагадненні Мінска з іншымі краінамі пра перадачу звестак па рахунках іх грамадзян і кампаній у беларускіх банках. Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім уводзяцца змяненні ў іншыя дакументы. Сярод іншага скарэктавалі ўказ пра перадачу інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаваў, выключыўшы з яго некалькі падпунктаў. Яны датычылі падрыхтоўкі і інфармавання падаткавікоў іншых краін пра звесткі па рахунках іх грамадзян і кампаній у беларускіх банках.

Сярод выключаных падпунктаў таксама аказаўся той, што датычыць гарантавання прыватнасці падчас накіравання звестак пра рахункі ў беларускіх банках у органы замежнай дзяржавы з выкарыстаннем для гэтага тэхнічных і крыптаграфічных сродкаў, выбраных гэтай самай замежнай дзяржавай.

Адначасова з гэтым Лукашэнка змяніў у гэтым указе паняцце «пагадненне» на «міжнародную дамову Рэспублікі Беларусь». Хутчэй за ўсё, гэта азначае, што нашая краіна збіраецца разарваць падпісаныя пагадненні што да пытанняў супрацоўніцтва ў абмене інфармацыяй па фінансавых пытаннях кампаній і фізічных асоб краін-партнёраў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Відавочна, пакуль гэтыя змены ўскладняюць фінансавы бок знаходжання ў нашай краіне замежных кампаній і фізічных асобаў. Але гэта можа паўплываць і на беларусаў. Адмова Беларусі ад перадачы такіх звестак можа выклікаць рэакцыю ў адказ замежных дзяржаваў. У гэтым выпадку можна чакаць яшчэ большага ўскладнення ў вырашэнні фінансавых пытанняў беларусаў унутры краіны, якія працуюць з замежнымі кампаніямі, а таксама нашых суграмадзян, якія знаходзяцца за мяжой.

Што да падатковых змяненняў з боку Мінска па міжнародных дамовах, то ў сакавіку 2022 года беларускія чыноўнікі прапісалі магчымасць прыпыніць пагадненні пра пазбяганне двайнога падаткаабкладання з краінамі, якія ўвялі супраць Беларусі санкцыі. Цяпер такія дамовы дзейнічаюць больш чым з 70 краінамі. Сярод іх — Польшча, Літва. На практыцы да спынення такіх дамоўленасцяў не звярталіся (за выключэннем Украіны, але гэта адбылося з ініцыятывы Кіева).

Чытайце таксама