Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  3. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  4. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  5. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  8. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  9. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  10. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  13. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  14. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  17. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
Читать по-русски


З 7 верасня афіцыйна набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Новы закон істотна паўплываў на планы многіх грамадзян Беларусі, якія апынуліся за мяжой, — прынамсі, у агляднай будучыні. Сабралі самыя важныя змены, з якімі цяпер трэба будзе сутыкнуцца эмігрантам, і варыянты вырашэння адной з надзённых праблем — заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.

Беларускі пашпарт. Фота: «Люстэрка»

Нельга атрымаць або падоўжыць пашпарт за мяжой

Раней беларусы, якія жывуць за мяжой, маглі атрымаць або абмяняць пашпарт у пасольствах і консульствах. Гаворка ідзе пра тых, хто пастаянна жыве за межамі Беларусі і стаіць на консульскім уліку.

Цяпер гэта можна будзе рабіць толькі «ў органах унутраных справаў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства» — то-бок у Беларусі. Што да біяметрычных пашпартоў, то акрамя АУС іх будуць мяняць яшчэ і ў МЗС, але, зноў жа, выключна на тэрыторыі Беларусі.

Падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта праз консульства таксама нельга — для гэтага давядзецца ехаць у Беларусь.

Калі чалавек ужо падаў дакументы на атрыманне (або падаўжэнне) пашпарта за мяжой і аплаціў консульскі збор, яго справа будзе разглядацца ў ранейшым парадку. Пашпарт ён зможа забраць у беларускай дыпмісіі — вяртацца на радзіму для гэтага не давядзецца.

Аднак тым, хто яшчэ толькі запісаўся на падачу заявы ў консульства, не пашанцавала: электронныя чэргі на выдачу, падаўжэнне або замену пашпарта анулююцца.

Атрымаць пашпарт па даверанасці на сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, нельга: закон абавязвае поўнагадовага грамадзяніна атрымліваць дакументы асабіста.

Нельга аформіць многія дакументы праз пасольствы і консульствы

Указ таксама ўводзіць новы парадак выдачы дакументаў і ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў у замежных установах Беларусі. Цяпер аформіць угоды з маёмасцю і выканаць пэўныя адміністрацыйныя працэдуры можна будзе толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра продаж нерухомасці і аўтамабіляў, прастаўленне апастыляў, выдачу даведак з ЗАГСа і дублікатаў дыплома аб адукацыі.

Ужо аформленая за мяжой даверанасць на пералічаныя ва ўказе віды паслуг больш не будзе дзейнічаць.

Як і ў выпадку з пашпартам, звароты, пададзеныя беларусамі да ўступлення ўказа ў сілу, будуць разглядацца ў ранейшым парадку.

  • прыняцце рашэння пра дазвол адчужэння жылога памяшкання, долі (доляў) у праве ўласнасці на яго, набытых з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу;
  • прыняцце рашэння пра прызначэнне сямейнага капіталу;
  • прыняцце рашэння пра датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу;
  • прыняцце рашэння пра распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу;
  • выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, за выключэннем выдачы паўторнага пасведчання аб смерці;
  • выдача даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (пра запіс акта грамадзянскага стану, пра адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу), і паведамленняў пра адсутнасць запісу акта грамадзянскага стану, за выключэннем даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў аб смерці;
  • выдача дублікатаў дакумента аб адукацыі, дадатку да яго, дакумента аб навучанні;
  • рэгістрацыя па месцы жыхарства (па месцы знаходжання) грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • выдача пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь;
  • дзяржаўная рэгістрацыя транспартных сродкаў (за выключэннем колавых трактароў, прычэпаў, паўпрычэпаў да іх);
  • зняцце з уліку транспартных сродкаў;
  • прастаўленне апастылю на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры звароце асобы, якая знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь;
  • легалізацыя афіцыйнага дакумента ў Рэспубліцы Беларусь;
  • дзяржаўная рэгістрацыя ў дачыненні да: зямельных участкаў; жылога дома альбо ізаляванага жылога памяшкання; капітальнага будынка, незавершанага закансерваванага капітальнага будынка, ізаляванага памяшкання, машына-месца; эксплуатаванага капітальнага будынка, эксплуатаванага ізаляванага памяшкання або машына-месца.

  • сведчыць тэстаменты;

  • сведчыць згоды, адмовы;
  • сведчыць дакладнасць копій дакументаў і выпісак з дакументаў;
  • сведчыць сапраўднасць подпісу на дакументах;
  • сведчыць дакладнасць перакладу дакументаў з адной мовы на іншую;
  • сведчыць факт знаходжання грамадзяніна ў жывых;
  • сведчыць факт знаходжання грамадзяніна ў пэўным месцы;
  • сведчыць тоеснасць грамадзяніна з асобай, выяўленай на фатаграфіі;
  • сведчыць час прад’яўлення дакументаў;
  • выдаваць дублікаты натарыяльных дакументаў, асобнікі якіх ёсць на захоўванні ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь;
  • сведчыць даверанасці зацікаўленых асобаў, якія з’яўляюцца работнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх установаў або гандлёвых прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, і членаў іх сем’яў, іншых асобаў, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама адмену такіх даверанасцяў.

Указ быў афіцыйна апублікаваны 6 верасня. Згодна з законам аб прававых актах, ён пачаў дзейнічаць з 00.00 7 верасня.

Як вырашыць праблему з пашпартам, які скончыўся за мяжой

  • Паездка ў Беларусь (не для ўсіх)

Атрымаць, абмяняць або падоўжыць любы від пашпарта і ID-карты праз беларускія замежныя ўстановы больш не атрымаецца.

Цяпер грамадзяне, якія пастаянна жывуць за межамі краіны і стаяць на консульскім уліку, мусяць звяртацца ў галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС альбо ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі (па месцы апошняга жыхарства бацькоў — для асобаў, якія не жылі ў Беларусі).

Аднак палітычным эмігрантам і наогул беларусам, якія асцерагаюцца рэпрэсій у выпадку вяртання на радзіму, гэты варыянт не падыходзіць.

Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская ў каментары «Люстэрку» заклікала беларусаў за мяжой, якім пагражае пераслед, не вяртацца ў Беларусь, нават калі тэрмін дзеяння іх пашпарта заканчваецца.

Палітык паведаміла, што яна і яе калегі праводзяць кансультацыі з урадамі краін, дзе цяпер жывуць беларусы. Гэтае пытанне таксама будзе ўзнятае падчас Генеральнай асамблеі ААН.

  • Пашпарт Новай Беларусі

Вырашыць узніклую праблему можа паскарэнне працэсу працы над пашпартам Новай Беларусі, які быў прэзентаваны ў пачатку жніўня. Але пакуль нават прыблізныя тэрміны выпуску дакумента і перспектывы яго прызнання ўрадамі замежных дзяржаваў невядомыя.

  • Праязны дакумент замежніка (самы хуткі і рэалістычны спосаб)

У шэрагу дзяржаваў замежнік пры наяўнасці ВНЖ можа атрымаць часовую замену пашпарта, калі той згублены, пашкоджаны або няма магчымасці аформіць новы. Напрыклад, у Польшчы гэта праязны дакумент для замежніка, у Літве — пашпарт замежніка (падрабязней пра тое, як іх аформіць, можна прачытаць тут).

Сам па сабе такі дакумент не дае права знаходжання ў краіне, якая выдала яго (для гэтага патрабуецца ВНЖ), і не дае новага грамадзянства. Затое з ім можна перасоўвацца па Шэнгенскай зоне або за яе межамі (атрымаўшы адпаведную візу, калі гэта неабходна).

  • Жэнеўскі пашпарт

Жэнеўскі пашпарт (яго яшчэ называюць «блакітным» ці «сінім») — таксама праязны дакумент, які выдаецца і ў Польшчы, і ў Літве, і ў шэрагу іншых краін. Але атрымаць яго можа толькі іншаземец, які мае статус бежанца.

  • Грамадзянства іншай краіны

Чалавек, які пераехаў на ПМЖ у іншую краіну, звычайна з цягам часу набывае права на атрыманне яе грамадзянства.

Звычайна натуралізацыя — альбо працяглы, альбо вельмі дарагі працэс. Але заканадаўства асобных дзяржаваў прадугледжвае пэўныя паслабленні, частка з якіх цалкам можа падысці камусьці з беларусаў. Напрыклад, гаворка ідзе пра карту паляка ў выпадку Польшчы ці праграмах рэпатрыяцыі ў Ізраіль і некаторыя іншыя краіны. Падрабязней пачытаць пра тое, дзе можна адносна хутка і без велізарных выдаткаў атрымаць новае грамадзянства, — тут.

Акрамя таго, частка дзяржаваў — напрыклад, Егіпет, Турцыя, краіны Карыбскага басейна — прапануюць на законных падставах набыць іх грамадзянства ў абмен на інвестыцыі. Аднак часцей за ўсё гаворка ідзе пра вельмі вялікія сумы: самы танны варыянт — у Дамініцы — абыдзецца мінімум у 100 000 даляраў. Таму гэты спосаб падыходзіць толькі вельмі заможным людзям.

Чытайце таксама