Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
Читать по-русски


Учора, 5 жніўня, памёр Леанід Козік, паплечнік Аляксандра Лукашэнкі, які займаў важныя пасады пад ягоным кіраўніцтвам. Пра гэта паведаміла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Леонид Козик (слева), в центре - первый вице-премьер Владимир Семашко. 2013 год. Фото: government.by
Леанід Козік (злева), у цэнтры — першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. 2013 год. Фота: government.by

Леанід Козік нарадзіўся ў 1948 годзе ў Барысаве. Працаваў токарам, шафёрам, інжынерам-тэхнолагам на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.

У 1977 годзе скончыў БДУ. Быў памочнікам пракурора Барысава, потым — кіраўніком прафсаюзнага камітэта Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985−1990 гадах — дырэктар Барысаўскай швейнай фабрыкі.

Затым перамог на першых альтэрнатыўных парламенцкіх выбарах. У 1990−1995 гадах — старшыня камісіі па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэце Вярхоўнага Савета XII склікання.

Козік прадстаўляў у парламенце афіцыйны праект Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. 25 жніўня 1991 года галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Потым быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі. Сярод пасадаў чыноўніка: віцэ-прэм'ер (1998−2000), прадстаўнік Беларусі пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы (2000−2001), намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2001−2002).

Леонид Козик. Фото: 1prof.by
Леанід Козік. Фота: 1prof.by

У 2001 годзе кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Ганчарык кінуў выклік Лукашэнку і набраў — паводле афіцыйных звестак — на выбарах 15,65%, больш, чым хто-кольвек з апанентаў гэтага палітыка. Але пасля гэтага Федэрацыяй прафсаюзаў ён кіраваў нядоўга. «Пасля выбараў прафсаюзнаму апарату далі зразумець: пакуль Ганчарык кіруе ФПБ, пра дыялог з урадам не можа быць і гаворкі! І тыя, хто ўчора падтрымліваў ідэю вылучэння Ганчарыка, цяпер аднадушна праводзілі яго „на заслужаны адпачынак“. Урэшце прафсаюзы былі вымушаныя абраць сваім старшынёй не каго-небудзь, а намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Леаніда Козіка», — пісаў даследчык Аляксандр Фядута.

Козік кіраваў прафсаюзамі да 2014 года. За ім яны, як і ў СССР, сталі адной з апораў улады. Як адзначаў TUT.BY, у тым ліку яны забяспечвалі патрэбную яўку на датэрміновых выбарах і ў асноўны дзень галасавання (гаворка як пра прэзідэнцкія, так і пра парламенцкія выбары).