Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  2. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. «Ушли все ограничители». Зачем беларусские военные пели на Красной площади хвалебную песню о Лукашенко — мнение аналитика
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  12. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  13. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


Днямі міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў: калі на мяжы адбудуцца сур’ёзныя інцыдэнты з удзелам ПВК Вагнера, Польшча, Латвія і Літва могуць закрыць межы з Беларуссю. Крыху пазней прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што частка байцоў ПВК высунулася ў бок Сувалкскага калідора.

Фото: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

«Імавернасць, скажам так, меншая за 50 працэнтаў, але выключаць яе нельга»

Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць: цяперашняя рыторыка Польшчы — гэта папярэджанне з боку суседзяў. Калі Беларусь распачне «сілавы сцэнар на мяжы з выкарыстаннем зброі», то пагрозы могуць трансфармавацца ў рэальнае закрыццё межаў. Аднак, як лічыць эксперт, гэтых чырвоных ліній беларускі бок хутчэй за ўсё не пяройдзе.

— Імавернасць, скажам так, меншая за 50 працэнтаў, але выключаць яе нельга. Нездарма ж цяпер разгорнутая антыпольская кампанія як з боку кіраўніцтва Расіі, так і Беларусі. Тыя ж выказванні Пуціна і Лукашэнкі падчас іх перамоваў у Санкт-Пецярбургу, дзе яны задумалі антыпольскую атаку, — разважае Валерый Карбалевіч і кажа, што рэзкае абвастрэнне канфлікту нашай краіне нявыгаднае. — Па сутнасці, гэта было б уступленнем Беларусі ў вайну. А гэтага не хацеў бы ні сам Лукашэнка, ні беларускае грамадства, ні дзяржапарат, ні, я думаю, нават сілавікі.

Навошта ў такім выпадку Аляксандр Лукашэнка ідзе на абвастрэнне? Тут, адзначае эксперт, некалькі фактараў.

— Перш за ўсё ён падыгрывае Расіі. Магчыма, гэта плата Пуціну за няўдзел Беларусі ў паўнавартаснай вайне супраць Украіны. Маўляў, я тут буду змагацца з натаўцамі на мяжы нашай агульнай Саюзнай дзяржавы, — кажа эксперт. — Па-другое, гэта помста суседзям за тое, што яны падтрымліваюць беларускую апазіцыю. Па-трэцяе, гэта проста тактыка Лукашэнкі: ісці на абвастрэнне, дэманстраваць сілу як фактар, які можа прымусіць суседзяў пайсці на нейкія перамовы.

Ёсць у гэтым, адзначае эксперт, і агульнапалітычны сэнс: мадэль абложанай крэпасці ідэальная для ўтрымання ўлады ўсіх аўтарытарных уладароў.

— Раз крэпасць — значыць, вакол ворагі, таму патрэбная мабілізацыя дзяржапарату, сілавых структур і ўсяго грамадства. І гэта, урэшце, развязвае рукі для палітычных рэпрэсій супраць усіх нязгодных, — кажа Валерый Карбалевіч.

Польшча, Літва і Латвія таксама не зацікаўленыя ў закрыцці межаў з Беларуссю.

— Закрыццё межаў — сур’ёзны ўдар па ўсіх грузапатоках, прычым не толькі польскіх. Гэта сур’ёзная шкода, скажам так, і па еўрапейскіх краінах, а таксама дзяржавах Азіі (сярод якіх і Кітай), што ажыццяўляюць транзіт грузаў у тым ліку праз беларуска-польскую мяжу. У выніку закрыццё пунктаў пропуску ператворыцца ў сур’ёзную міжнародную праблему. А значыць, іх нельга проста так узяць і перакрыць. Адпаведна, ад рыторыкі да рэальных дзеянняў — вялікая дыстанцыя.

— Увосень у Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Ці ўплывае гэта на тое, што рыторыка ўладаў краіны становіцца больш жорсткай?

— Магчыма. Кіроўная партыя «Права і справядлівасць» дэманструе, што яна моцная, гатовая абараняць нацыянальныя інтарэсы. Яна дэманструе рашучасць у дачыненні да краін, якія пагражаюць Польшчы і прыгнятаюць польскую нацыянальную меншасць, як, напрыклад, гэта адбываецца на тэрыторыі Беларусі.

— У такім выпадку можна сказаць, што іх заявы — гэта больш словы, чым гатоўнасць да рэальных дзеянняў?

— Думаю, так.

«Для мяне хутчэй пытанне ў тым, што стане вырашальным фактарам»

Палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман больш радыкальны ў гэтым пытанні. Ён лічыць, што межы паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі закрыюць. Гэта, кажа ён, толькі пытанне часу.

Фото: twitter.com/straz_graniczna
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: twitter.com/straz_graniczna

— Гэта можа адбыцца абсалютна ў любы момант. Прывяду трохі экзатычны, але паказальны прыклад. Паглядзіце на Нігер, дзе адбываецца путч. Адзін з ультыматумаў, які суседзі краіны выставілі [хунце, што захапіла там уладу], заключаецца ў закрыцці межаў. Цікава, наколькі гэта будзе эфектыўны механізм уплыву і ці асадзіць хунта назад, бо мясцовая эканоміка моцна залежыць ад межаў. У выпадку з Беларуссю сітуацыя іншая, усё ж пад бокам Расія. Але ў цэлым і тут гэта рэальны варыянт, а не пустыя словы. У пагрозаў [пра закрыццё пунктаў пропуску], якія мы цяпер чуем, мэта прыкладна такая ж, як у Нігеры, каб у гэтым выпадку беларускі бок трошкі ўтаймаваў свой запал і рыторыку.

Паводле словаў эксперта, калі правакацыі з боку Беларусі працягнуцца, жалезная заслона апусціцца: эскалацыя зайшла занадта далёка.

— Польшча і краіны Балтыі разумеюць: калі межы закрыюць, іх чакаюць эканамічныя страты, але яны да гэтага гатовыя. Акрамя таго, улады гэтых краін успрымаюць пагрозы, якія ідуць ад Лукашэнкі і Расіі, як пагрозы існаванню іх дзяржаваў. А калі на тваю дзяржаўнасць замахваюцца, прымаюцца рэзкія рашэнні, — разважае суразмоўца. — Падчас крызісу з мігрантамі ўлады Польшчы і Літвы ўжо паказалі: яны гатовыя да сур’ёзных крокаў.

Да таго ж, працягвае эксперт, калі вайна ва Украіне не скончыцца перамогай Кіева, а «будзе замарожаная» ці «набудзе млявы характар», то падзел паміж Захадам і Расіяй і Беларуссю ўмацуецца.

— Ёсць паказальны прыклад Паўночнай і Паўднёвай Карэі, дзе мяжа закрытая з 1953 года. І з таго часу там нічога не адбываецца, — адзначае палітычны аглядальнік. — [ Да закрыцця межаў] мы ідзём хуткім тэмпам. І для мяне хутчэй пытанне ў тым, што стане вырашальным фактарам. Напрыклад, нейкія дзеянні вагнераўцаў. Гэта можа быць нешта зусім дробнае для такіх радыкальных рашэнняў, проста з 2020 года ўжо шмат назапасілася ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю, Польшчай, Латвіяй і Літвой.

Аляксандр Лукашэнка можа справакаваць канфлікт нават гэтага не падазраючы, лічыць эксперт. Чаму? Таму што ён кепска ведае, чым жывуць суседзі.

— З 2020 года ягоны досвед узаемадзеяння з Захадам — суцэльная катастрофа, — кажа эксперт, нагадваючы пра інцыдэнт з самалётам, на борце якога быў Раман Пратасевіч. — Ён кіруецца сваімі поглядамі, а яны шмат у чым савецкія і прасякнутыя расійскай прапагандай. Ён не ўспрымае Літву ці Польшчу як самастойных актараў. Для яго гэта ўсё амерыканскія марыянеткі — і тут ён вельмі памыляецца. Так, краіны Балтыі і Польшча звязаныя партнёрствам са Злучанымі Штатамі, але гэта самастойныя гульцы. Рашэнне закрыць межы [з Беларуссю] не будуць прымаць у Вашынгтоне. Магчыма, гэта будзе абмяркоўвацца на еўрапейскім узроўні. Але калі Польшча, Літва і Латвія палічаць патрэбным закрыць межы, яны гэта зробяць.

Паводле Аляксандра Фрыдмана, яшчэ адзін фактар, праз які пункты пропуску могуць аказацца на замку, — набліжаюцца парламенцкія выбары ў Польшчы.

— Асаблівасць польскага ўрада на чале з партыяй «Права і справядлівасць» у тым, што ў гэты перыяд краіна заўсёды знаходзілася ў авангардзе антырасійскага руху. Польшча маштабна падтрымлівае Украіну і выступае за самыя жорсткія санкцыі. Акрамя таго, Польшча заўсёды была за радыкальныя меры ў дачыненні да Лукашэнкі. І гэта не толькі рыторыка, — адзначае суразмоўца. — Калі паглядзім на дзеянні, то яны адпаведныя. Гэта і знішчэнне савецкіх помнікаў на тэрыторыі Польшчы, і сітуацыя з міграцыйным крызісам. Польшчу тады жорстка крытыкавалі, што краіна не адкрыла межы, выкарыстала вадамёты, але яны сваю пазіцыю адстаялі і працягваюць адстойваць. У краіне гэта ўспрымаецца як поспех. У сённяшніх умовах, калі Польшча сутыкаецца з эканамічнымі складанасцямі, падкрэсліваючы жорсткую пазіцыю што да Беларусі і Расіі, як мне здаецца, можна трапіць [у выбаршчыка] і кансалідаваць вакол сябе электарат.

У той жа час, адзначае эксперт, закрыццё межаў цалкам пазбаўляе краіны Балтыі і Польшчу пунктаў судакранання і магчымасцяў для перамоваў з Беларуссю.

— Ці гатовыя яны пайсці на такія крокі? Гэта, вядома, пытанне. Мне здаецца, не гатовыя, — дзеліцца меркаваннем суразмоўца.

Паводле Аляксандра Фрыдмана, Аляксандр Лукашэнка таксама не хацеў бы, каб межы закрылі.

— Апошнія даследаванні Chatham House паказваюць: дэпалітызацыя ў беларускім грамадстве даволі высокая. Пры гэтым калі ў людзей адбяруць нават гіпатэтычную магчымасць з’ехаць за мяжу, то атмасферы ў грамадстве гэта не палепшыць. І наогул, жыць у ізаляванай краіне за жалезнай заслонай, мякка кажучы, некамфортна, — кажа Аляксандр Фрыдман. — Але на гэты момант я не бачу нічога, што сведчыла б пра тое, што межы не закрыюцца. Няма ніякіх крокаў да дээскалацыі.

Чытайце таксама