Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


З 1 чэрвеня больш чым 30 краін спынілі працу з Беларуссю па «зялёнай карце». Але гэта яшчэ не ўсё: з 16 і 30 чэрвеня па гэтых полісах з’явяцца новыя абмежаванні, яны закрануць краіны, што не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону (ЕЭЗ), але знаходзяцца ў сістэме Green Card. Пра гэта паведамляе страхавая кампанія «Белдзяржстрах».

Фото: Freepik
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Што з пачатку чэрвеня адбылося з «Зялёнай картай»

Праз вайну ва Украіне, а таксама праз санкцыі заходніх краін супрацоўніцтва па сістэме «Зялёная карта» з Беларуссю (як і з Расіяй) некаторыя краіны спынілі з 1 чэрвеня. Сярод іх — Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Швейцарыя, Эстонія.

Беларускія страхавыя кампаніі адмаўлялі ў заключэнні дамовы ўжо з 17 траўня, з гэтай даты прапаноўвалася афармляць альтэрнатыўны страхавы поліс проста на мяжы падчас уезду ў ЕС. Аднак у канцы траўня купіць поліс на мяжы ўдавалася не ўсім, выявілася, што кіроўцам трэба было паклапаціцца пра страхоўку загадзя.

Якія абмежаванні ўвядуць

Страхавая кампанія «Белдзяржстрах» паведаміла, што з 30 чэрвеня Генеральная асамблея Савета бюро сістэмы «Зялёная карта» на няпэўны тэрмін прыпыніла ўдзел у сістэме Расіі і Беларусі.

Вось якія абмежаванні чакаюць беларускіх кіроўцаў, якія выязджаюць за межы краіны:

  • з 16 чэрвеня страхавыя кампаніі не павінныя выдаваць «зялёныя карты» для паездак у краіны, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону. Гаворка пра Албанію, Андору, Боснію і Герцагавіну, Іран, Сербію, Марока, Малдову, Паўночную Македонію, Чарнагорыю, Туніс і Турцыю. Раней выдадзеныя полісы (для паездак у краіны, якія не ўваходзяць у ЕЭЗ) з доўгім тэрмінам дзеяння будуць сапраўдныя да 23.59 (цэнтральнаеўрапейскі час) 29 чэрвеня. Тут улічылі той факт, што мінімальны тэрмін дзеяння «зялёнай карты» — 15 дзён;
  • для трох краін, якія таксама не ўваходзяць у ЕЭЗ, зрабілі выключэнне. Гэта Азербайджан, Расія і Турцыя. Уводзячы абмежаванні, улічылі наяўнасць двухбаковых пагадненняў у галіне страхавання, падпісаныя Беларуссю, Расіяй, Азербайджанам і Турцыяй. У гэтыя краіны «зялёныя карты» працягнуць выдаваць да 23.59 29 чэрвеня. Прэтэнзіі пацярпелых у ДТЗ, якія адбыліся да 30 чэрвеня гэтага года, будуць урэгуляваныя ў стандартным парадку;
  • у чацвер, 29 чэрвеня, у 23.59 страхавальнікі перастануць выдаваць «зялёныя карты» на транспарт, які выязджае ў Расію, Азербайджан і Турцыю. «Зялёная карта», складзеная да 30 чэрвеня 2023 года на беларускі транспарт, з тэрыторыяй дзеяння: Расія, Азербайджан, Турцыя — будзе лічыцца сапраўднай да заканчэння названага ў ёй тэрміну дзеяння, але не пазней за 28 чэрвеня 2024 года. Рэгуляванне страхавых выпадкаў па такіх дамовах мусіць ажыццяўляцца згодна з унутранымі палажэннямі сістэмы «Зялёная карта».

Як беларускія кіроўцы будуць ездзіць у Расію з 30 чэрвеня

— Раней абмежаванні (па «Зялёнай карце». — Заўв. рэд.) датычылі ў асноўным краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, Шэнгенскую зону, цяпер уключылі і іншыя краіны, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону, але знаходзяцца ў сістэме «Зялёная карта». Напрыклад, тая ж Чарнагорыя, Расія, Турцыя, — растлумачылі ў «Белдзяржстраху». — Калі вы збіраецеся ехаць у Расію (30 чэрвеня і пазней. — Заўв. рэд.), то на іх тэрыторыі вы мусіце аформіць поліс АСАГА (абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці). А калі вы едзеце ў Еўропу, то на мяжы афармляеце дамову памежнага страхавання, як было яшчэ з сярэдзіны траўня.

Чытайце таксама