Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта 25 траўня паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства.

Министры обороны России и Беларуси Сергей Шойгу (на фото слева) и Виктор Хренин (справа) на подписании документов, определяющих порядок содержания российского нестратегического ядерного оружия в Беларуси. 25 мая 2023 года. Фото: Миноб
Міністры абароны Расіі і Беларусі Сяргей Шайгу (на фота злева) і Віктар Хрэнін (справа) на падпісанні дакументаў, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі. 25 траўня 2023 года. Фота: Мінабароны

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Шайгу нагадаў, што ў рамках вайсковага і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Расія абсталявала нашыя ўзброеныя сілы новымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення.

— Ва ўмовах невыканання гарантый бяспекі, дадзеных Рэспубліцы Беларусь у Будапешцкім мемарандуме 5 снежня 1994 года, а таксама бесперапыннай ваяўнічай рыторыкі, падмацаванай практычнымі дзеяннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з боку краін «калектыўнага» Захаду, на даручэнне кіраўнікоў нашых дзяржаваў арганізаваная работа па размяшчэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь нестратэгічнай ядзернай зброі Расійскай Федэрацыі. Гэта будзе дзейсным адказам на агрэсіўную палітыку недружалюбных нам краін і, мы спадзяёмся, прымусіць іх кіраўніцтва задумацца пра недапушчальнасць далейшай эскалацыі абстаноўкі ў рэгіёне, — заявіў Хрэнін.

Сяргей Шайгу ў сваю чаргу ўдакладніў, што Расія, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёю і рашэнне пра выкарыстанне застаецца за Масквой, піша Мінабароны РФ.

Адзначым, што Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што калі Расія размесціць сваю тактычную ядзерную зброю ў нашай краіне, то кіраваць ёю будзе Беларусь.

«Усё будзе па законе і па правілах. Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут», — сказаў Лукашэнка ў сваім пасланні беларускаму народу 31 сакавіка.

Зрэшты, яго заявы хутка абверглі ў Крамлі.

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

У сваім пасланні беларускаму народу 31 сакавіка Лукашэнка заявіў, што ў выпадку неабходнасці Пуцін можа ўвесці ў Беларусь і стратэгічную ядзерную зброю.

Чытайце таксама