З 1 чэрвеня «Прыёрбанк» увядзе забарону на зняцце наяўных еўра і даляраў з віртуальных картак. Гаворка пра ажыццяўленне такіх аперацый праз касы банка і тэрміналы самаабслугоўвання.
У банку рэкамендуюць кліентам, якія хацелі зняць грошы з віртуальных картак, паспяшацца зрабіць гэта ў аддзяленнях банка да 1 чэрвеня. Яшчэ адзін варыянт — аформіць заяўку да пачатку наступнага месяца ў праграме Prior Online і да канца чэрвеня атрымаць наяўныя даляры і еўра. «Форма заяўкі будзе накіраваная ў праграме Prior Online найбліжэйшым часам», — удакладняе фінустанова.
Уладальнікі віртуальных картак па-ранейшаму змогуць аплачваць імі пакупкі ў анлайн-крамах (у тым ліку замежных), а таксама падпіскі на любыя сэрвісы (да прыкладу, таксі, музыка, фільмы).