Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Кансалідаваны бюджэт на 2023 год запланаваны з дэфіцытам у памеры 3,5 млрд рублёў. Выплаты дзяржаўнай запазычанасці складуць 16,1 млрд рублёў. Новых крэдытаў чыноўнікі возьмуць больш чым на 10 млрд, з якіх 9,3 млрд пойдуць на рэфінансаванне старых даўгоў. Пры гэтым прыкметна скароціцца доля падатковых паступленняў у бюджэт, але павялічацца даходы ад «бязвыплатных паступленняў ад замежных дзяржаваў». Гэта вынікае з «Бюджэту для грамадзян», апублікаванага на сайце Мінфіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У 2023 годзе доля падатковых даходаў у кансалідаваны бюджэт, які ўключае рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, скароціцца на 7,8 працэнтнага пункта. Кампенсаваць недаатрыманую частку чыноўнікі збіраюцца за кошт бязвыплатных паступленняў: калі летась яны складалі 2% ад усіх даходаў бюджэту, то сёлета будуць 9,5%. Як мы расказвалі раней, у даходнай частцы бюджэту сёлета прадугледжаны «падарунак» у памеры 5,4 млрд рублёў ад замежных дзяржаваў. На думку эканаміста Дзмітрыя Крука, гэтыя сродкі звязаныя з Расіяй.

Калі паглядзець расходную частку бюджэту, там відаць нязначнае скарачэнне ў працэнтных суадносінах выдаткаў на сацыяльную сферу: летась яны былі 45% ад усіх выдаткаў, а сёлета — 44,7%. Знізяцца таксама выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць: з 27,6% да 26,3%. Пры гэтым вырасце доля выдаткаў на судовую ўладу і сілавікоў (з 6,6% да 7%), а таксама на нацыянальную абарону (з 3,6% да 4,6%).

У 2023 годзе субвенцыі з бюджэту ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва складуць 1,934 млрд рублёў. З іх 1,326 млрд рублёў выдаткуюць на выплату пенсій дзяржслужбоўцам, вайскоўцам тэрміновай службы, на пенсіі за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, тым, хто праходзіў альтэрнатыўную службу, на выплату сацыяльных пенсій і некаторых даплатаў. 555,9 млн рублёў пойдуць на дапамогі па доглядзе людзей з інваліднасцю I групы альбо тых, хто дасягнуў 80-гадовага ўзросту, а таксама на фінансаванне мерапрыемстваў па забяспечанні занятасці насельніцтва. А 52,6 млн праз ФСАН перанакіруюць на фінансаванне спецыялізаваных навучальна-спартыўных установаў прафсаюзаў.

Нагрузка на бюджэт па выплатах асноўнага дзярждоўгу і яго абслугоўванні павялічылася амаль на 54% у параўнанні з мінулым годам. Калі ў у 2022-м выплаты былі ў памеры 10,5 млрд рублёў, то ў гэтым — 16,1 млрд.

У той жа час чыноўнікі збіраюцца ўзяць новых дзяржкрэдытаў на суму 10,75 млрд рублёў. З іх 9,3 млрд пойдуць на рэфінансаванне старых даўгоў. А 1,442 — гэта будуць крэдыты на інвестыцыйныя і інфраструктурныя праекты.

Характэрна, што ў бюджэце прапісаны чаканы індэкс росту спажывецкіх цэн у 2023 годзе на ўзроўні 10,5%. Гэта прыкметна вышэй, чым чыноўнікі запланавалі ў прагнозных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця на год, дзе чаканая інфляцыя не вышэйшая за 7−8%.