Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Шэраг былых палітвязняў і сваякоў цяперашніх вязняў беларускіх турмаў і калоній абвясціў пра аб’яднанне і выступіў з адкрытым зваротам да грамадства і сусветных палітыкаў. Яны заклікаюць рабіць больш рашучыя захады для вызвалення палітзняволеных, у тым ліку весці перамовы з рэжымам Лукашэнкі. Адкрыты збор подпісаў пад зваротам.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Аўтары адкрытага ліста канстатуюць, што рэпрэсіі ў Беларусі дасягнулі нечуванага маштабу, толькі прызнаных праваабаронцамі палітвязняў каля 1500 чалавек. У цэлым жа за кратамі па палітычных справах знаходзіцца значна больш людзей, але не пра ўсіх ёсць інфармацыя, хтосьці асцерагаецца публічнасці. Пры гэтым самі ўлады Беларусі паведамлялі, што з 2020 года было заведзена больш за 11 тысяч справаў, звязаных з палітыкай і пратэстамі.

«У турмах палітвязні сутыкаюцца са здзекам, прыніжэннем і шантажом. Ім абмяжоўваюць перапіску, пазбаўляюць спатканняў і перадач, кідаюць у карцар. Нашытыя на вопратку жоўтыя біркі і цяжкая прымусовая праца ў калоніях — гэта тое, чым у Беларусі караюць за іншадумства і жаданне жыць у свабодным грамадстве. Кожны дзень і гадзіна, праведзеныя за кратамі — гэта катаванне для палітвязняў і іх сваякоў», — падкрэсліваюць ініцыятары звароту.

Для вызвалення беларускіх палітвязняў сёння робіцца недастаткова, лічаць яны.

«Падзеі апошніх гадоў у Беларусі часта параўноўваюць з вайной і акупацыяй. Але нават падчас вайны ў палонных ёсць магчымасць вярнуцца дадому. Перад нашымі вачыма прыклад Украіны: за час канфлікту сотні ўкраінцаў былі вызваленыя з варожага палону ў выніку перамоваў і абмену. Перамовы пра вызваленне палонных ніяк не адбіліся на рашучасці Украіны змагацца з агрэсарам да поўнага вызвалення ўсіх акупаваных тэрыторый — наадварот, вяртанне герояў толькі ўмацоўвае маральны дух грамадства. Мы ж у Беларусі за мінулыя 2,5 года былі сведкамі толькі адзінкавых выпадкаў вызвалення палітвязняў. З аднаго боку, гэта сведчыць пра тое, што цяперашнія падыходы неэфектыўныя. Але з іншага — даказвае, што выратаванне вязняў рэжыму не ёсць невыканальнай задачай.

Вызваленне ўсіх палітвязняў і поўнае спыненне рэпрэсій у Беларусі мы лічым задачай, якая не можа ставіцца пад сумнеў ні пры якіх абставінах. Але спосабы вырашэння гэтай задачы могуць адрознівацца. Кожны вызвалены палітвязень — гэта ўжо маленькая перамога, якая набліжае нас да галоўнай мэты. Калі сёння ёсць магчымасць выратаваць хаця б аднаго чалавека — мы павінныя гэта зрабіць. А заўтра будзем выцягваць з засценкаў тых, каго сёння вызваліць было немагчыма.

Лёс Еўропы сёння вырашаецца на палях бітваў ва Украіне. Але супрацьстаянне расійскай агрэсіі не робіць праблему палітвязняў у Беларусі менш важнай — у абодвух выпадках гаворка ідзе пра абарону агульначалавечых каштоўнасцяў.

Мы заклікаем лідараў вольнага свету да больш рашучых дзеянняў па вызваленні палітвязняў, якія ўключаюць у сябе перамоўныя працэсы, высілкі як публічнага, так і непублічнага характару. Мы ў сваю чаргу гатовыя браць актыўны ўдзел у распрацоўцы новых падыходаў, тактыкі і стратэгіі».

У ініцыятыўную групу аб’яднання ўваходзяць:

  • Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай;
  • Аляксандр Лойка, муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай;
  • Святлана Мацкевіч, жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

На дадзены момант зварот сабраў 29 подпісаў, сярод публічных падпісантаў:

  • Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай;
  • Вольга Івашына, жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына;
  • Віктар Пархімчык, былы палітвязень;
  • Іна Шырокая, былая палітзняволеная;
  • Дар’я Чульцова, журналістка, былая палітзняволеная;
  • Сяргей Стальмакоў, былы палітвязень;
  • Вадзім Хіжнякоў, былы палітвязень;
  • Галіна Антончык, дачка палітвязня Рыгора Кастусёва;
  • Яна Кавалёва, сястра палітвязня Іллі Верамеева;
  • Анатоль Панькоўскі, муж палітзняволенай Валерыі Касцюговай;
  • Надзея Лучанок, дачка палітвязня Уладзіміра Мацкевіча;
  • Ігар Юрчык, сын палітвязня Аляксандра Юрчыка.

Падпісаць зварот можна як адкрыта, так і непублічна. Аб’яднанне размясціла адкрыты ліст у тэлеграм-канале, тамсама можна звязацца з ініцыятарамі звароту.