Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  4. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  5. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  6. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  7. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  8. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  9. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  12. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  13. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
Читать по-русски


/

Упершыню за год — 1 красавіка — савецкая і расійская спявачка Ала Пугачова выпусціла на сваім афіцыйным канале дзве песні, і абедзве пра вайну — «Мама» і «Поцелуи войны». Ролікі набралі ўжо агулам каля 500 тысяч праглядаў. Слухачы ацанілі іх высока — на YouTube спявачкі, дзе традыцыйна шмат хейтараў і ботаў, аказаліся выключна захопленыя водгукі. Многія нават палічылі запісы аднымі з найлепшых ва ўсёй яе дыскаграфіі, піша «Можем объяснить».

Алла Пугачева. Фото: Instagram Аллы Пугачевой
Ала Пугачова. Фота: Instagram Алы Пугачовай

«Я даслала сваім знаёмым гэтую песню сёння. 5 чалавек. Усе яны за вайну. Ніхто з іх нічога мне не адказаў, Нічога… маўчанне…» — піша адна з прыхільніц творчасці Пугачовай.

У лагеры расійскіх «патрыётаў» — разгубленасць. Большая частка z-блогераў, якія звычайна ўмомант падключаюцца да цкавання Пугачовай, захоўваюць маўчанне.

Найгрубей паспела выказацца член Савета па правах чалавека, галоўная рэдактарка ІА «Рэгнум» Марына Ахмедава: «Песня Пугачевой о матери и сыне воспринимается как надругательство. Надо жизнь прожить так, чтобы иметь право петь песни о войне и о солдатской матери. А когда на эту тему рот открывает Пугачева, ты спрашиваешь себя — „Сын? Какой сын?“ И на ум сразу является Галкин». Ахмедава, як і некаторыя праўладныя СМІ, прасоўваюць версію, што Пугачова намякае на жаданне вярнуцца.

Падключыўся і дэпутат Дзярждумы РФ Аляксей Жураўлёў. Ён заявіў, што спявачка імкнецца вярнуць публіку і «российские заработки, которых звезда, опрометчиво болтавшая направо и налево, как отвратительна Русь, в последнее время лишена».

Ала Пугачова і яе муж Максім Галкін пакінулі Расію пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Галкін публічна выступае супраць дзеянняў расійскіх уладаў і быў прызнаны «замежным агентам», спявачка выказвалася ў ягоную падтрымку.

Пасля ад’езду пары расійскія прапагандысты неаднаразова спрабавалі стварыць вобраз «кінутай і забытай усімі» спявачкі, заяўляючы, што на яе юбілей не прыехалі ні муж, ні сябры, а ёй самой зычылі «быць бліжэйшай да Радзімы — і фізічна, і маральна». Расійскія дэпутаты прапаноўвалі забраць у яе маёмасць у Расіі і абвясціць «замежным агентам», аднак Мінюст паведамляў пра адсутнасць падставаў для прыняцця такога рашэння.

Таксама праўладны тэлеканал НТВ выпусціў серыю фільмаў, у якіх абвінаваціў Пугачову ў арганізацыі заказнога забойства серыйнага даносчыка Віталя Барадзіна, а таксама ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі. Барадзін сцвярджае, што напісаў на спявачку заяву ў ФСБ і Следчы камітэт, а таксама папрасіў пазбавіць яе дзяржаўных узнагарод. На гэты момант улады ніяк не адрэагавалі на сцверджанні даносчыка.