Супрацоўніца Слуцкага сыраробнага камбіната паказала, якія падарункі работнікам на Новы год зрабіла прадпрыемства. Відэаагляд яна апублікавала ў TikTok.
Яна патлумачыла, што на кадрах — падарункі для двух чалавек (яе муж таксама працуе на гэтым камбінаце).
Мяркуючы з прадуктаў, якія яна расклала на стале і пералічыла, кожны супрацоўнік атрымаў пяць пачкаў масла, адну вялікую бутэльку таматнага соку, тры вялікія бутэлькі ёгурта, пяць упаковак смятаны, дзесяць пакетаў маянэзу, адну вялікую ўпакоўку цвёрдага сыру, дзве — вяленага, тры батоны плаўленага сыру, адну ўпакоўку вяленага мяса, дзве сыравяленыя каўбасы, а таксама два батоны варанай каўбасы і пяць упаковак тварожнага дэсерту.
Жанчына сказала, што лічыць падарунак шыкоўным.
@anastasiya_pantera #сыродельный#подарки#нановыйгод🎄❄ ♬ last christmas — Abi
Ролік паглядзелі ўжо больш за 885 тысяч разоў, таксама карыстальнікі ў каментарах падзяліліся сваім меркаваннем.
Некаторыя адзначылі, што гэта «ідэальны падарунак», іншыя палічылі, што лепш калі дораць грошы і можна купіць «што хочаш, а не што дадуць». Тым часам многія прызналіся, што ім наогул нічога не падарылі на працы.
Хтосьці адзначыў, што такі набор лепшы, «а не гэтыя вашыя цукеркі», на што аўтарка відэа адказала, што ёй і мужу яшчэ і «цукеркі ў валізках далі».
Чытайце таксама