Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Умер папа Франциск
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Тэлеканал СТБ паведаміў, што сумесна з «РТР-Беларусь» пакажа матчы футбольнага чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня ў Германіі. «Люстэрка» паспрабавала даведацца ў Саюзе еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), як гэта стала магчымым.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Мы спыталі, ці сапраўды СТБ будзе «афіцыйным партнёрам УЕФА па трансляцыі ЧЕ», як абвясціў тэлеканал. Бо ў спісе афіцыйных вяшчальнікаў на сайце УЕФА ні Беларусь, ні СТБ на момант напісання гэтай навіны не фігуравалі.

«УЕФА не каментуе асобныя набыцці [правоў], але мы можам пацвердзіць, што Еўра-2024 будзе транслявацца ў Беларусі», — такі адказ мы атрымалі ад прэс-службы.

Ва УЕФА не раскрылі іншых падрабязнасцяў.

У канцы траўня першы намеснік старшыні федэрацыі футбола Андрэй Васілевіч казаў, што ў Беларусі Еўра не пакажуць. А ў красавіку Міністэрства інфармацыі дазволіла беларускім тэлеканалам трансляваць чэмпіянат Еўропы без згоды УЕФА.

Адзначым, што СТБ не знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі, хоць дэмсілы Беларусі, як стала вядома ў канцы красавіка гэтага года, ініцыявалі траплянне тэлеканала пад абмежаванні.

«Сталічнае тэлебачанне» — адзін з трох нацыянальных тэлеканалаў, які вяшчае на тэрыторыі Беларусі. Пад кіраваннем прадпрыемства знаходзіцца і тэлеканал «РТР-Беларусь», у сетцы якога ёсць праграмы вытворчасці СТБ. Тое, што СТБ — адзін з трох «агульнанацыянальных тэлеканалаў», сказана і на сайце Лукашэнкі.

Тэлеканал славіцца сваёй прапагандысцкай рыторыкай. А адзін з самых медыйных персанажаў беларускага тэлебачання Рыгор Азаронак, які працуе на СТБ, вядомы тым, што, напрыклад, рэгулярна распальвае нянавісць.

Чэмпіянат Еўропы будзе транслявацца і ў Расіі — на тэлеканале «Матч ТБ» і стрымінгавай платформе Okko. Як тлумачыў «Трыбуне» ўкраінскі эксперт у сферы тэле- і радыёкамунікацый Аляксандр Глушчанка, у РФ правы на трансляцыю могуць купляць праз фармальна прыватныя «фірмы-пракладкі».

— Ва УЕФА разумеюць, што гэта проста «пракладка», спосаб неяк абысці санкцыі, але закрываюць вочы, бо жаданне зарабіць вялікае, — казаў Глушчанка.

Падзеі могуць па-сапраўднаму збіваць з панталыку. «Люстэрка» хутка рэагуе на тое, што адбываецца, правярае факты і застаецца надзейнай крыніцай інфармацыі, нават у вельмі нестабільным свеце.

Калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі — падтрымайце рэдакцыю, каб мы працягвалі казаць пра тое, што хвалюе беларусаў

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.